https://bel.sputnik.by/20220707/da-adkaznasts-ne-prytsyagvasya--znoydzeny-zapsy-yank-kupaly-za-1931-god-1064497053.html
"Да адказнасці не прыцягваўся" – знойдзены запісы Янкі Купалы за 1931 год
"Да адказнасці не прыцягваўся" – знойдзены запісы Янкі Купалы за 1931 год
Жонка паэта шчыра дзівілася недарэчным запытам сваіх сваякоў і не разумела турботы пра лёс яе мужа. 07.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-07T13:27+0300
2022-07-07T13:27+0300
2022-07-07T13:35+0300
янка купала
літаратура
беларуская літаратура
спадчына
культура
беларуская культура
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/07/1064497625_0:332:2048:1484_1920x0_80_0_0_ed4374222b55e48da240ef459c561413.jpg
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Днямі ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (ГА РФ) быў знойдзены рукапіс з асабістага архіва Янкі Купалы. Пра гэта паведамлена на афіцыйнай старонцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.Аўтарам знаходкі стаў супрацоўнік Інстытута славяназнаўства РАН Ігар Барынаў. Вядома, што выяўленыя дакументы адносяцца з перыяду з 11 сакавіка па 1 чэрвеня 1931 года, пасля таго, як краіну ўскалыхнула чутка аб спробе самагубства беларускага творцы.Сярод запісаў ёсць ліст, напісаны жонкай Янкі Купалы. У ім яна піша аб тым, што ніякага прысуду над яе мужам няма, і шчыра дзівіцца пытанням сваякоў аб стане беларускага паэта. У пацверджанне рукой самога Янкі Купалы ідзе прыпіска аб тым, што ён жывы, здаровы і працягвае працу.“Некаторыя з фондавых збораў, напрыклад, калекцыю асабістых рэчаў творцы, галоўны захавальнік Надзея Саевіч вызначае як "закрытыя" – гэта значыць, што спадзявацца на іх папаўненне новымі знаходкамі амаль безнадзейная справа. Але што тычыць эпісталярыя Янкі Купалы, то цуды магчымыя! Асабліва ўражвае, калі знаходка здараецца нібы падарунак на дзень нараджэння паэта!” – дзеляцца ўражаннямі прадстаўнікі музея на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.7 ліпеня святкуецца 140 гадоў з дня нараджэння паэта. Беларускі літаратар нарадзіўся ў вёсцы Вязынка ў сям'і беззямельных сялян. З ранняга дзяцінства ён быў вымушаны цяжка працаваць, дапамагаючы бацьку. Пасля працаваў настаўнікам, пісарам, прыказчыкам і нават рознарабочым на вінным заводзе.Значна пазней, дзякуючы сваёй упартасці і цязе да самаадукацыі, Іван Луцэвіч (а гэта сапраўднае імя беларускага паэта) пачаў ствараць уласныя вершы. Літаратар актыўна займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, паказаў сябе як высакакласны публіцыст і паклаў пачатак станаўленню культуры Беларусі.Ён трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 года, упаўшы ў лесвічны пралёт у гатэлі “Масква”. Але нягледзячы на ранні адыход, беларускі паэт, перакладчык і публіцыст пакінуў пасля сябе неверагодных маштабаў культурную спадчыну, якую шануюць і паважаюць дагэтуль не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/07/1064497625_0:140:2048:1676_1920x0_80_0_0_b7580ff325a62aef11fa3d8b01085b5f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
янка купала, літаратура, беларуская літаратура, спадчына, культура, беларуская культура
"Да адказнасці не прыцягваўся" – знойдзены запісы Янкі Купалы за 1931 год
13:27 07.07.2022 (абноўлена: 13:35 07.07.2022) Жонка паэта шчыра дзівілася недарэчным запытам сваіх сваякоў і не разумела турботы пра лёс яе мужа.
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Днямі ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (ГА РФ) быў знойдзены рукапіс з асабістага архіва Янкі Купалы. Пра гэта паведамлена на афіцыйнай старонцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Аўтарам знаходкі стаў супрацоўнік Інстытута славяназнаўства РАН Ігар Барынаў. Вядома, што выяўленыя дакументы адносяцца з перыяду з 11 сакавіка па 1 чэрвеня 1931 года, пасля таго, як краіну ўскалыхнула чутка аб спробе самагубства беларускага творцы.
Сярод запісаў ёсць ліст, напісаны жонкай Янкі Купалы. У ім яна піша аб тым, што ніякага прысуду над яе мужам няма, і шчыра дзівіцца пытанням сваякоў аб стане беларускага паэта. У пацверджанне рукой самога Янкі Купалы ідзе прыпіска аб тым, што ён жывы, здаровы і працягвае працу.
“Некаторыя з фондавых збораў, напрыклад, калекцыю асабістых рэчаў творцы, галоўны захавальнік Надзея Саевіч вызначае як "закрытыя" – гэта значыць, што спадзявацца на іх папаўненне новымі знаходкамі амаль безнадзейная справа. Але што тычыць эпісталярыя Янкі Купалы, то цуды магчымыя! Асабліва ўражвае, калі знаходка здараецца нібы падарунак на дзень нараджэння паэта!” – дзеляцца ўражаннямі прадстаўнікі музея на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.
7 ліпеня святкуецца 140 гадоў з дня нараджэння паэта. Беларускі літаратар нарадзіўся ў вёсцы Вязынка ў сям'і беззямельных сялян. З ранняга дзяцінства ён быў вымушаны цяжка працаваць, дапамагаючы бацьку. Пасля працаваў настаўнікам, пісарам, прыказчыкам і нават рознарабочым на вінным заводзе.
Значна пазней, дзякуючы сваёй упартасці і цязе да самаадукацыі, Іван Луцэвіч (а гэта сапраўднае імя беларускага паэта) пачаў ствараць уласныя вершы. Літаратар актыўна займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, паказаў сябе як высакакласны публіцыст і паклаў пачатак станаўленню культуры Беларусі.
Ён трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 года, упаўшы ў лесвічны пралёт у гатэлі “Масква”. Але нягледзячы на ранні адыход, беларускі паэт, перакладчык і публіцыст пакінуў пасля сябе неверагодных маштабаў культурную спадчыну, якую шануюць і паважаюць дагэтуль не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Жыццё і творчасць
Янкі Купалы: "Мне засталася спадчына…"