Памёр экс-прэм'ер Японіі Сіндза Абэ

© AFP 2024 / KAZUHIRO NOGIЭкс-премьер Японии Синдзо Абэ
Экс-премьер Японии Синдзо Абэ - Sputnik Беларусь, 1920, 08.07.2022
Падпісацца
Некалькі гадзін урачы змагаліся за жыццё палітыка, на якога сёння раніцай быў учынены напад.
МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Былы прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ памёр пасля здзейсненага на яго замаху, паведамляе мясцовае ТБ.
Сёння раніцай на Абэ быў учынены напад. Гэта адбылося падчас вулічнага выступу палітыка ў горадзе Нары. Нападнік двойчы стрэліў у былога прэм'ера з адлегласці каля 10 метраў. Пасля другога стрэлу Абэ ўпаў. Паведамлялася, што палітык быў паранены ў шыю. Ужо ў машыне хуткай дапамогі экс-кіраўнік японскага ўрада страціў прытомнасць, яго стан стаў крытычным "з спыненнем сэрца і лёгкіх". У бальніцы яму спатрэбілася пераліванне крыві.
Па дадзеных тэлеканала NHK, 67-гадовы палітык памёр у шпіталі Медыцынскага ўніверсітэта Нары.
Паліцыя адразу затрымала стрэлка. Ім аказаўся 41-гадовы японец Тэцуя Ямагамі. Ён растлумачыў, што хацеў забіць Абэ, бо яму не падабалася палітыка і паводзіны экс-прэм'ера.
Абэ двойчы займаў пасаду кіраўніка японскага ўрада – у 2006-2007 і 2012-2020 гадах. Ён даўжэй за усіх прабыў на гэтай пасадзе ў гісторыі краіны. Пакінуць прэм'ерскую пасаду ён быў змушаны па стане здароўя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0