https://bel.sputnik.by/20220713/mnsterstva-akhovy-zdaroya-aftsyyna-admyanla-karanavrusnyya-nadbak-medykam-1064698959.html
Міністэрства аховы здароўя афіцыйна адмяніла каранавірусныя надбаўкі медыкам
Міністэрства аховы здароўя афіцыйна адмяніла каранавірусныя надбаўкі медыкам
Sputnik Беларусь
Даплаты медыкам зараз устанаўліваюцца дыферэнцыравана і залежаць ад складанасці і інтэнсіўнасці працы. 13.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-13T09:18+0300
2022-07-13T09:18+0300
2022-07-13T09:20+0300
медыцына і здароўе
міністэрства аховы здароўя
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
covid-19
каронавірус covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104485/16/1044851611_0:92:2780:1656_1920x0_80_0_0_498a6bd489cd77238d012801904f6d3f.jpg
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя адмяніла раней прынятую пастанову, якая тычыцца надбавак медыкам, адпаведны дакумент №62 ад 27 чэрвеня афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Так, страціла сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 20 красавіка 2020 года нумар 40 "Аб устанаўленні пераліку інфекцый, за працу ва ўмовах, звязаных з якімі, устаноўлена штомесячная надбаўка".Гэтым дакументам было ўстаноўлена, што пры рабоце з такімі інфекцыямі, як каранавірус COVID-19, блізкаўсходні рэспіраторны сіндром (MERS), халера, чума і гемарагічная ліхаманка Эбола, медыкам належыць штомесячная надбаўка.Цяперашняе рашэнне Міністэрства аховы здароўя ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.Новая надбаўкаРаней пастановай Міністэрства аховы здароўя было вырашана, што з 1 ліпеня плаціць беларускім урачам будуць па-новаму – адмяняюцца "кавідныя" выплаты, уводзяцца новыя надбаўкі.Надбаўку "за працу ў сферы аховы здароўя" будуць атрымліваць усе ўрачы і сярэднія медработнікі. Але хтосьці атрымае больш, а хтосьці менш – у залежнасці ад складанасці працы ў аддзяленні.Большы памер надбаўкі для медсясцёр і ўрачоў устаноўлены:Яшчэ адна надбаўка – за асаблівасць прафесійнай дзейнасці. Яе атрымаюць малодшыя медсёстры, санітаркі прыёмных аддзяленняў стацыянараў, аддзяленняў (палат) для пацыентаў з інсультамі, выязных брыгад хуткай дапамогі, аддзяленняў (палат) анестэзіялогіі і рэанімацыі.Колькі атрымліваюць урачы?Напярэдадні дня медыцынскіх работнікаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч анансаваў павышэнне заробкаў для работнікаў сістэмы аховы здароўя па даручэнні прэзідэнта.Як толькі ў краіне захворванне каранавірусам пачало зніжацца, улады загаварылі аб тым, што час перагледзець надбаўкі медыкам за працу з пацыентамі з COVID-19. Пры гэтым чыноўнікі ўсё роўна абяцалі захаваць той жа ўзровень заробкаў ва ўрачоў і медсясцёр і пасля адмены "кавідных" даплат.Нагадаем, у красавіку 2020 года быў прыняты ўказ прэзідэнта аб даплатах медработнікам, якія працуюць у чырвонай зоне з хворымі на каранавірус: ім належылі надбаўкі, вельмі істотныя. У выніку ў некаторых лекараў на першы час заробкі складалі па 3-5 тысяч рублёў.Хоць не абышлося і без непрыемных сітуацый, калі медработнікі (асабліва хуткіх і амбулаторнага прыёму) з цяжкасцю даказвалі, што мелі справу з пацыентамі з каранавірусам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104485/16/1044851611_51:0:2780:2047_1920x0_80_0_0_fef45110a21bb56890ad85a77bbf7280.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
медыцына і здароўе, міністэрства аховы здароўя, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, covid-19, каронавірус covid-19
медыцына і здароўе, міністэрства аховы здароўя, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, covid-19, каронавірус covid-19
Міністэрства аховы здароўя афіцыйна адмяніла каранавірусныя надбаўкі медыкам
09:18 13.07.2022 (абноўлена: 09:20 13.07.2022) Даплаты медыкам зараз устанаўліваюцца дыферэнцыравана і залежаць ад складанасці і інтэнсіўнасці працы.
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя адмяніла раней прынятую пастанову, якая тычыцца надбавак медыкам, адпаведны дакумент №62 ад 27 чэрвеня афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, страціла сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 20 красавіка 2020 года нумар 40 "Аб устанаўленні пераліку інфекцый, за працу ва ўмовах, звязаных з якімі, устаноўлена штомесячная надбаўка".
Гэтым дакументам было ўстаноўлена, што пры рабоце з такімі інфекцыямі, як каранавірус COVID-19, блізкаўсходні рэспіраторны сіндром (MERS), халера, чума і гемарагічная ліхаманка Эбола, медыкам належыць штомесячная надбаўка.
Цяперашняе рашэнне Міністэрства аховы здароўя ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Раней пастановай Міністэрства аховы здароўя было вырашана, што з 1 ліпеня плаціць беларускім урачам будуць па-новаму – адмяняюцца "кавідныя" выплаты, уводзяцца
новыя надбаўкі.
Надбаўку "за працу ў сферы аховы здароўя" будуць атрымліваць усе ўрачы і сярэднія медработнікі. Але хтосьці атрымае больш, а хтосьці менш – у залежнасці ад складанасці працы ў аддзяленні.
Большы памер надбаўкі для медсясцёр і ўрачоў устаноўлены:
спецыялістам у прыёмных аддзяленнях стацыянараў;
у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі;
аддзяленнях для пацыентаў з інсультамі;
выязных брыгадах хуткай медыцынскай дапамогі;
участковай службе паліклінік.
Яшчэ адна надбаўка – за асаблівасць прафесійнай дзейнасці. Яе атрымаюць малодшыя медсёстры, санітаркі прыёмных аддзяленняў стацыянараў, аддзяленняў (палат) для пацыентаў з інсультамі, выязных брыгад хуткай дапамогі, аддзяленняў (палат) анестэзіялогіі і рэанімацыі.
Колькі атрымліваюць урачы?
Напярэдадні дня медыцынскіх работнікаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч анансаваў павышэнне заробкаў для работнікаў сістэмы аховы здароўя па даручэнні прэзідэнта.
Як толькі ў краіне захворванне каранавірусам пачало зніжацца, улады загаварылі аб тым, што час
перагледзець надбаўкі медыкам за працу з пацыентамі з COVID-19. Пры гэтым чыноўнікі ўсё роўна абяцалі захаваць той жа ўзровень заробкаў ва ўрачоў і медсясцёр і пасля адмены "кавідных" даплат.
Нагадаем, у красавіку 2020 года быў прыняты ўказ прэзідэнта аб даплатах медработнікам, якія працуюць у чырвонай зоне з хворымі на каранавірус: ім належылі надбаўкі, вельмі істотныя. У выніку ў некаторых лекараў на першы час
заробкі складалі па 3-5 тысяч рублёў.
Хоць не абышлося і без
непрыемных сітуацый, калі медработнікі (асабліва хуткіх і амбулаторнага прыёму) з цяжкасцю даказвалі, што мелі справу з пацыентамі з каранавірусам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь