https://bel.sputnik.by/20220713/zabaronu-na-vyvaz-pradukta-u-polshchu-chasova-znyal-na-brestchyne-1064702521.html
Забарону на вываз прадуктаў у Польшчу часова знялі на Брэстчыне
Забарону на вываз прадуктаў у Польшчу часова знялі на Брэстчыне
Sputnik Беларусь
Улады вобласці вырашылі даць фізічным асобам магчымасць вывозіць прадукты ў Польшчу без абмежаванняў. 13.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-13T10:25+0300
2022-07-13T10:25+0300
2022-07-13T10:25+0300
польшча
літва
латвія
бязвіз
бязвізавы рэжым
мытня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/11/1060464728_0:297:3112:2048_1920x0_80_0_0_7b3e6d3a23d8bf7143964c810b98d52a.jpg
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Улады Брэсцкай вобласці дазволілі да канца ліпеня вывозіць тавары ў Польшчу, гэта прадугледжана рашэннем аблвыканкама №361 ад 7 ліпеня, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.Гэтае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.Нагадаем, што пастанова беларускага ўрада №224 абмяжоўвае фізічным асобам вываз за межы ЕАЭС шэрагу тавараў. У прыватнасці, у спіс такіх тавараў трапілі мука, грэчка, рыс, аўсянка, манка, пярлоўка, проса, макаронныя вырабы, алей, цукар, соль, мясныя, малочныя і рыбныя кансервы.Гэтых прадуктаў можна вывозіць не больш за адзін кілаграм, адзін літр ці тры слоікі, а ў выпадку мукі – два кілаграмы.Раней аналагічнае рашэнне прымалі ўлады Гродзенскай вобласці. Яны дазволілі фізічным асобам, якія выязджаюць у Літву і Польшчу, без абмежаванняў вывозіць прадукты. І дзейнічаць гэтае рашэнне будзе да канца года.Да 31 снежня вывозіць прадукты ў Літву і Латвію дазволіў і Віцебскі аблвыканкам.Суседскі бязвізБеларускія ўлады вырашылі адмяніць для палякаў візы на ўезд у Беларусь. Бязвізавы ўезд для грамадзян Польшчы будзе дзейнічаць з 1 ліпеня і да канца года.Жыхары суседняй краіны могуць перасякаць мяжу без візы ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку дзяржаўнай мяжы.Акрамя таго, грамадзянам Польшчы дазволена зараз наведваць памежную зону без пропуску.Для бязвізавага ўезду ў рэспубліку палякам трэба будзе прад'явіць пашпарт, зялёную карту (пры накіраванні на аўто), а таксама мець медстрахоўку.Пры гэтым для перасячэння беларускай мяжы ПЦР-тэст і сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19 не патрэбны.Услед за Літвой і ЛатвіяйБязвізавы рэжым дзейнічае да канца гэтага года для грамадзян Літвы і Латвіі (і тых, хто мае статус неграмадзяніна Латвіі). Уехаць у Беларусь можна праз пункты пропуску на граніцы дзвюх краін з рэспублікай.Скарыстаць права наведаць Беларусь без візы можна неабмежаваную колькасць разоў. Перасоўвацца можна па ўсёй краіне без абмежаванняў.Якія дакументы неабходны для перасячэння мяжы без візы:Нагадаем, што з 28 мая ў Беларусі адмененыя ўсе каранавірусныя абмежаванні на ўезд для замежнікаў: зараз каб патрапіць у рэспубліку вынікі ПЦР-тэсту ці пашпарт аб вакцынацыі не спатрэбяцца.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
польшча
літва
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/11/1060464728_363:0:3094:2048_1920x0_80_0_0_2442ee755a1a2b0865e6a9901014bab7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, літва, латвія, бязвіз, бязвізавы рэжым, мытня
польшча, літва, латвія, бязвіз, бязвізавы рэжым, мытня
Забарону на вываз прадуктаў у Польшчу часова знялі на Брэстчыне
Улады вобласці вырашылі даць фізічным асобам магчымасць вывозіць прадукты ў Польшчу без абмежаванняў.
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Улады Брэсцкай вобласці дазволілі да канца ліпеня вывозіць тавары ў Польшчу, гэта прадугледжана рашэннем аблвыканкама №361 ад 7 ліпеня, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
"Забарона на вываз фізічнымі асобамі з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС тавараў для асабістага карыстання па пераліку і ў колькасці згодна з дадаткам да пастановы Саўміна №224 ад 12 красавіка не распаўсюджваецца на тавары, набытыя фізічнымі асобамі, у выпадку іх вывазу з Беларусі ў Польшчу ў тэрмін па 31 ліпеня 2022 года", – гаворыцца ў дакуменце.
Гэтае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, што пастанова беларускага ўрада №224 абмяжоўвае фізічным асобам вываз за межы ЕАЭС шэрагу тавараў. У прыватнасці, у спіс такіх тавараў трапілі мука, грэчка, рыс, аўсянка, манка, пярлоўка, проса, макаронныя вырабы, алей, цукар, соль, мясныя, малочныя і рыбныя кансервы.
Гэтых прадуктаў можна вывозіць не больш за адзін кілаграм, адзін літр ці тры слоікі, а ў выпадку мукі – два кілаграмы.
Раней аналагічнае рашэнне прымалі ўлады Гродзенскай вобласці. Яны дазволілі фізічным асобам, якія выязджаюць у Літву і Польшчу, без абмежаванняў вывозіць прадукты. І дзейнічаць гэтае рашэнне будзе да канца года.
Да 31 снежня вывозіць прадукты ў Літву і Латвію
дазволіў і Віцебскі аблвыканкам.
Беларускія ўлады вырашылі
адмяніць для палякаў візы на ўезд у Беларусь. Бязвізавы ўезд для грамадзян Польшчы будзе дзейнічаць з 1 ліпеня і да канца года.
Жыхары суседняй краіны могуць перасякаць мяжу без візы ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку дзяржаўнай мяжы.
Акрамя таго, грамадзянам Польшчы дазволена зараз наведваць памежную зону без пропуску.
Для бязвізавага ўезду ў рэспубліку палякам трэба будзе прад'явіць пашпарт, зялёную карту (пры накіраванні на аўто), а таксама мець медстрахоўку.
Пры гэтым для перасячэння беларускай мяжы ПЦР-тэст і сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19 не патрэбны.
Услед за Літвой і Латвіяй
Бязвізавы рэжым дзейнічае да канца гэтага года для грамадзян Літвы і Латвіі (і тых, хто мае статус неграмадзяніна Латвіі). Уехаць у Беларусь можна праз пункты пропуску на граніцы дзвюх краін з рэспублікай.
Скарыстаць права наведаць Беларусь без візы можна неабмежаваную колькасць разоў. Перасоўвацца можна па ўсёй краіне без абмежаванняў.
Якія дакументы неабходны для перасячэння мяжы без візы:
дакумент для выезду за мяжу;
зялёная карта (пры праездзе на аўтамабілі).
Нагадаем, што з 28 мая ў Беларусі адмененыя ўсе каранавірусныя абмежаванні на ўезд для замежнікаў: зараз каб патрапіць у рэспубліку вынікі ПЦР-тэсту ці пашпарт аб вакцынацыі не спатрэбяцца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь