https://bel.sputnik.by/20220715/tramp-vyrashy-udzelnchats-u-nastupnykh-vybarakh-prezdenta-zsha-1064785329.html
Трамп вырашыў удзельнічаць у наступных выбарах прэзідэнта ЗША
Трамп вырашыў удзельнічаць у наступных выбарах прэзідэнта ЗША
Sputnik Беларусь
Былы амерыканскі прэзідэнт пакуль яшчэ не вызначыўся з датай, калі афіцыйна абвесціць аб сваім рашэнні. 15.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-15T09:36+0300
2022-07-15T09:36+0300
2022-07-15T09:36+0300
дональд трамп
зша
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0f/1064781682_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_a1d3209ec80b0052a5978d27ed11b449.jpg
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэнне ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2024 годзе, аб гэтым ён заявіў СМІ.Экс-прэзідэнт таксама выказаў упэўненасць у сваёй перамозе. Трамп даў зразумець, што зараз вызначае дату, калі аб'явіць аб прынятым рашэнні – да або пасля прамежкавых выбараў, якія павінны прайсці ў лістападзе 2022 года. Яны называюцца прамежкавымі, бо на іх абіраецца кангрэс, а не прэзыдэнт.Па дадзеных выдання, Трамп раней меў намер абвясціць аб сваіх планах у Дзень незалежнасці ЗША – 4 ліпеня, аднак у выніку прыняў рашэнне гэтага не рабіць.Раней Трамп ужо рабіў заяву наконт планаў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.Не толькі ТрампПра магчымасць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць у ЗША ў 2024 годзе, раней заяўлялі сенатар ад Рэспубліканскай партыі Тэд Круз, які на папярэдніх выбарах перад кампаніяй 2020 года заняў другое месца, а таксама былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампея.Акрамя таго, аб сваім жаданні захаваць прэзідэнцкае крэсла заяўляў і дзейны кіраўнік Злучаных Штатаў Джо Байдэн, якому да наступных выбараў споўніцца 82 гады.Пры гэтым да навіны аб яго пераабранні дастаткова скептычна паставіліся нават некаторыя члены Дэмакратычнай партыі. Некаторыя эксперты выказвалі меркаванне, што з-за яго ўзросту ад партыі можа быць вылучана цяперашняя віцэ-прэзідэнт Камала Харыс, якой споўніцца толькі 57 гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0f/1064781682_313:0:3044:2048_1920x0_80_0_0_49d9d363cc25e3d102306855ab90e528.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дональд трамп, зша, палітыка, у свеце
дональд трамп, зша, палітыка, у свеце
Трамп вырашыў удзельнічаць у наступных выбарах прэзідэнта ЗША
Былы амерыканскі прэзідэнт пакуль яшчэ не вызначыўся з датай, калі афіцыйна абвесціць аб сваім рашэнні.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэнне ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2024 годзе, аб гэтым ён заявіў СМІ.
"Ну, у думках я ўжо прыняў гэтае рашэнне, так што больш нічога на яго не ўплывае. Асабіста я ўжо прыняў гэтае рашэнне", – прыводзіць словы Трамп часопіс Intelligencer – New York.
Экс-прэзідэнт таксама выказаў упэўненасць у сваёй перамозе. Трамп даў зразумець, што зараз вызначае дату, калі аб'явіць аб прынятым рашэнні – да або пасля прамежкавых выбараў, якія павінны прайсці ў лістападзе 2022 года. Яны называюцца прамежкавымі, бо на іх абіраецца кангрэс, а не прэзыдэнт.
Па дадзеных выдання, Трамп раней меў намер абвясціць аб сваіх планах у Дзень незалежнасці ЗША – 4 ліпеня, аднак у выніку прыняў рашэнне гэтага не рабіць.
Раней Трамп ужо рабіў
заяву наконт планаў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Пра магчымасць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць у ЗША ў 2024 годзе, раней заяўлялі сенатар ад Рэспубліканскай партыі Тэд Круз, які на папярэдніх выбарах перад кампаніяй 2020 года заняў другое месца, а таксама былы дзяржсакратар ЗША
Майк Пампея.
Акрамя таго, аб сваім жаданні захаваць прэзідэнцкае крэсла заяўляў і дзейны кіраўнік Злучаных Штатаў
Джо Байдэн, якому да наступных выбараў споўніцца 82 гады.
Пры гэтым да навіны аб яго пераабранні дастаткова скептычна паставіліся нават некаторыя члены Дэмакратычнай партыі. Некаторыя эксперты выказвалі меркаванне, што з-за яго ўзросту ад партыі можа быць вылучана цяперашняя віцэ-прэзідэнт
Камала Харыс, якой споўніцца толькі 57 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь