https://bel.sputnik.by/20220718/vnu-belarus-pachynayuts-prymats-ad-abturyenta-dakumenty-na-pastuplenne-1064863139.html
ВНУ Беларусі пачынаюць прымаць ад абітурыентаў дакументы на паступленне
ВНУ Беларусі пачынаюць прымаць ад абітурыентаў дакументы на паступленне
Sputnik Беларусь
У Беларусі больш за 60 тысяч абітурыентаў прайшлі цэнтралізаванае тэсціраванне, зараз яны могуць падаць свае дакументы ў выбраныя ВНУ. 18.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-18T09:22+0300
2022-07-18T09:22+0300
2023-07-26T17:55+0300
вну
уступная кампанія
цт
абітурыенты
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1d/1045287173_0:130:3183:1920_1920x0_80_0_0_e40c02d54c9f9a28cdd5efd667513690.jpg
МІНСК, 18 ліп – Sputnik. У ВНУ Беларусі з панядзелка, 18 ліпеня, стартуе прыёмная кампанія, паведамляе Sputnik.На бюджэт можна будзе заявіцца да 24 ліпеня.Потым з 25 ліпеня па 2 жніўня пройдуць унутраныя выпрабаванні. А само залічэнне на бюджэтную форму навучання скончыцца 4 жніўня.Пасля будзе дадатковы набор на бюджэт, пройдзе ён з 5 па 7 жніўня.Прыём дакументаў на платную форму таксама пачынаецца 18 ліпеня, падаваць дакументы можна будзе да 8 жніўня.Залічэнне абітурыентаў, якія будуць вучыцца на платнай аснове, скончыцца 10 жніўня.Гэтыя тэрміны датычацца асноўнага блока спецыяльнасцей, але ёсць пэўныя варыяцыі ў тэрмінах для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей.Так, на дзённую форму навучання прыём дакументаў па такіх спецыяльнасцях стартуе 19 ліпеня, уся працэдура завершыцца 10 жніўня. Для спецыяльнасцей сілавога блока падаваць дакументы можна будзе з 18 ліпеня па 26 ліпеня. Залічэнне таксама завершыцца 10 жніўня.Нагадаем, па сертыфікатах ЦТ можна паступаць і ў ВНУ Расіі. Іх можна загрузіць на партал "Дзяржпаслугі", дзе працуе сэрвіс "Паступленне ў ВНУ онлайн", з указаннем канкрэтнага расійскага універсітэта або падаць дакументы асабіста.Сертыфікаты з вынікаміБеларускія абітурыенты, якія здалі цэнтралізаванае тэсціраванне ў асноўныя дні, з 14 ліпеня пачалі атрымліваць сертыфікаты са сваімі вынікамі. Атрымаць сертыфікаты, якія спатрэбяцца пры падачы дакументаў у ВНУ, можна асабіста ў тым жа пункце ЦТ, дзе абітурыент пісаў тэст. Для гэтага трэба прадаставіць пропуск "Тэставанне прайшоў", атэстат аб заканчэнні 11 класаў школы і пашпарт.Графік працы пунктаў тэсціравання – з 09:00 па 17:00, акрамя 17 ліпеня (выхадны). З 18 ліпеня, калі пачнецца прыёмная кампанія, пункты будуць працаваць без выходных з 09.00 да 18.00.Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале. Таксама сачыце за намі ў Яндекс.Навіны і Яндекс.Дзен!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1d/1045287173_226:0:2957:2048_1920x0_80_0_0_fec87d380165eb5eb37548e548a41007.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вну, уступная кампанія, цт, абітурыенты, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, беларусь
вну, уступная кампанія, цт, абітурыенты, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, беларусь
ВНУ Беларусі пачынаюць прымаць ад абітурыентаў дакументы на паступленне
09:22 18.07.2022 (абноўлена: 17:55 26.07.2023) У Беларусі больш за 60 тысяч абітурыентаў прайшлі цэнтралізаванае тэсціраванне, зараз яны могуць падаць свае дакументы ў выбраныя ВНУ.
МІНСК, 18 ліп – Sputnik. У ВНУ Беларусі з панядзелка, 18 ліпеня, стартуе прыёмная кампанія, паведамляе Sputnik.
На бюджэт можна будзе заявіцца да 24 ліпеня.
Потым з 25 ліпеня па 2 жніўня пройдуць унутраныя выпрабаванні. А само залічэнне на бюджэтную форму навучання скончыцца 4 жніўня.
Пасля будзе дадатковы набор на бюджэт, пройдзе ён з 5 па 7 жніўня.
Прыём дакументаў на платную форму таксама пачынаецца 18 ліпеня, падаваць дакументы можна будзе да 8 жніўня.
Залічэнне абітурыентаў, якія будуць вучыцца на платнай аснове, скончыцца 10 жніўня.
Гэтыя тэрміны датычацца асноўнага блока спецыяльнасцей, але ёсць пэўныя варыяцыі ў тэрмінах для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей.
Так, на дзённую форму навучання прыём дакументаў па такіх спецыяльнасцях стартуе 19 ліпеня, уся працэдура завершыцца 10 жніўня. Для спецыяльнасцей сілавога блока падаваць дакументы можна будзе з 18 ліпеня па 26 ліпеня. Залічэнне таксама завершыцца 10 жніўня.
Нагадаем, па сертыфікатах ЦТ можна паступаць і ў ВНУ Расіі. Іх можна загрузіць на партал "Дзяржпаслугі", дзе працуе сэрвіс "Паступленне ў ВНУ онлайн", з указаннем канкрэтнага расійскага універсітэта або падаць дакументы асабіста.
Беларускія абітурыенты, якія здалі цэнтралізаванае тэсціраванне ў асноўныя дні, з 14 ліпеня пачалі атрымліваць сертыфікаты са сваімі вынікамі. Атрымаць сертыфікаты, якія спатрэбяцца пры падачы дакументаў у ВНУ, можна асабіста ў тым жа пункце ЦТ, дзе абітурыент пісаў тэст. Для гэтага трэба прадаставіць пропуск "Тэставанне прайшоў", атэстат аб заканчэнні 11 класаў школы і пашпарт.
Графік працы пунктаў тэсціравання – з 09:00 па 17:00, акрамя 17 ліпеня (выхадны). З 18 ліпеня, калі пачнецца прыёмная кампанія, пункты будуць працаваць без выходных з 09.00 да 18.00.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале. Таксама сачыце за намі ў Яндекс.Навіны і Яндекс.Дзен!