https://bel.sputnik.by/20220719/vyarnuts-kharchavanne-z-rf-aan-patlumachyla-yak-pazbegnuts-glabalnaga-goladu-1064896664.html
Вярнуць харчаванне з РФ: ААН патлумачыла, як пазбегнуць глабальнага голаду
Вярнуць харчаванне з РФ: ААН патлумачыла, як пазбегнуць глабальнага голаду
Sputnik Беларусь
Кіраўнік арганізацыі адзначыў, што ў многіх рэгіёнах сёлета вельмі вялікая рызыка голаду, а ў наступным годзе сітуацыя можа яшчэ пагоршыцца. 19.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-19T09:30+0300
2022-07-19T09:30+0300
2022-07-19T09:30+0300
аан
харчаванне
палітыка
эканоміка
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/13/1062815801_0:112:3191:1907_1920x0_80_0_0_8908c4bc50081cc29e452859f4f821cf.jpg
МІНСК, 19 ліп – Sputnik. Пазбегнуць глабальнага голаду сёлета можна, неадкладна вярнуўшы на сусветныя рынкі харчаванне з Расіі і Украіны, а таксама расійских ўгнаенняў, заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэраш.Ён падкрэсліў, у многіх рэгіёнах сёлета вельмі вялікая рызыка голаду. Па меркаванні генсака, у наступным годзе сітуацыя можа яшчэ пагоршыцца. Пазбегнуць гэтай катастрофы магчыма, калі дзейнічаць "цяпер і разам, каб выпрацаваць смелыя і скаардынаваныя палітычныя меры".Харчовы крызісУ ААН неаднаразова заяўлялі аб пагрозе харчовага крызісу з-за дэфіцыту збожжа, Захад абвінавачваў Расію ў супрацьдзеянні пастаўкам украінскага збожжа на сусветныя рынкі – Масква катэгарычна абвяргала такія абвінавачванні.Так, афіцыйны прадстаўнік Сусветнай харчовай праграмы ААН Томсан Піры заяўляў, што сітуацыя на Украіне можа стаць прычынай росту коштаў на прадукты харчавання і голаду ў свеце. Пры гэтым ён назваў басейн Чорнага мора адным з найважнейшых рэгіёнаў па вытворчасці збожжа і сельскагаспадарчай прадукцыі. У прыватнасці, на Украіну і Расію прыпадае 30 працэнтаў сусветнага экспарту пшаніцы, 20 працэнтаў сусветнага экспарту кукурузы і 76 працэнтаў паставак сланечніка.У сваю чаргу прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія не стварае ніякіх перашкод для вывазу ўкраінскага збожжа. Калі Украіна размінуе парты, зерне можна без праблем вывезці, падкрэсліў расійскі лідэр. Акрамя таго, ён назваў альтэрнатыўныя маршруты, па якіх украінскае збожжа можа быць дастаўлена спажыўцам, самы танны з якіх – праз Беларусь. Аднак для гэтага, звярнуў увагу прэзідэнт РФ, з краіны павінны быць зняты санкцыі.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што Мінск гатовы дапамагчы з транспарціроўкай збожжа, аднак патрэбны кампраміс. У размове з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрашам ён высунуў умову, каб парты ФРГ, Польшчы, краін Балтыі і Расіі пры вывазе ўкраінскага збожжа былі адкрыты і для беларускіх тавараў.Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале. Таксама сачыце за намі ў Яндекс.Навіны і Яндекс.Дзен!
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/13/1062815801_648:0:3191:1907_1920x0_80_0_0_ded1cc1c0f3c8abde2efd60eaf16a600.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аан, харчаванне, палітыка, эканоміка, беларусь, расія
аан, харчаванне, палітыка, эканоміка, беларусь, расія
Вярнуць харчаванне з РФ: ААН патлумачыла, як пазбегнуць глабальнага голаду
Кіраўнік арганізацыі адзначыў, што ў многіх рэгіёнах сёлета вельмі вялікая рызыка голаду, а ў наступным годзе сітуацыя можа яшчэ пагоршыцца.
МІНСК, 19 ліп – Sputnik. Пазбегнуць глабальнага голаду сёлета можна, неадкладна вярнуўшы на сусветныя рынкі харчаванне з Расіі і Украіны, а таксама расійских ўгнаенняў, заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэраш.
Ён падкрэсліў, у многіх рэгіёнах сёлета вельмі вялікая рызыка голаду. Па меркаванні генсака, у наступным годзе сітуацыя можа яшчэ пагоршыцца. Пазбегнуць гэтай катастрофы магчыма, калі дзейнічаць "цяпер і разам, каб выпрацаваць смелыя і скаардынаваныя палітычныя меры".
"Гэта азначае неадкладную рэінтэграцыю вытворчасці прадуктаў харчавання Украіны, а таксама прадуктаў харчавання і ўгнаенняў Расіі ў сусветныя рынкі і захаванне адкрытага міжнароднага гандлю", – падкрэсліў Гутэраш.
У ААН неаднаразова заяўлялі аб пагрозе харчовага крызісу з-за дэфіцыту збожжа, Захад абвінавачваў Расію ў супрацьдзеянні пастаўкам украінскага збожжа на сусветныя рынкі – Масква катэгарычна абвяргала такія абвінавачванні.
Так, афіцыйны прадстаўнік Сусветнай харчовай праграмы ААН Томсан Піры заяўляў, што сітуацыя на Украіне можа стаць прычынай росту коштаў на прадукты харчавання і голаду ў свеце. Пры гэтым ён назваў басейн Чорнага мора адным з найважнейшых рэгіёнаў па вытворчасці збожжа і сельскагаспадарчай прадукцыі. У прыватнасці, на Украіну і Расію прыпадае 30 працэнтаў сусветнага экспарту пшаніцы, 20 працэнтаў сусветнага экспарту кукурузы і 76 працэнтаў паставак сланечніка.
У сваю чаргу прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія не стварае ніякіх перашкод для вывазу ўкраінскага збожжа. Калі Украіна размінуе парты, зерне можна без праблем вывезці, падкрэсліў расійскі лідэр. Акрамя таго, ён назваў альтэрнатыўныя маршруты, па якіх украінскае збожжа можа быць дастаўлена спажыўцам, самы танны з якіх – праз Беларусь. Аднак для гэтага, звярнуў увагу прэзідэнт РФ, з краіны павінны быць зняты санкцыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што Мінск гатовы дапамагчы з транспарціроўкай збожжа, аднак патрэбны кампраміс. У размове з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрашам ён высунуў умову, каб парты ФРГ, Польшчы, краін Балтыі і Расіі пры вывазе ўкраінскага збожжа былі адкрыты і для беларускіх тавараў.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале. Таксама сачыце за намі ў Яндекс.Навіны і Яндекс.Дзен!