Пастаўкі газу па "Паўночным патоку" аднавіліся пасля тэхабслугоўвання

© Sputnik / Григорий СысоевУчасток магистрального газопровода "Северный поток" в немецком городе Любмин
Участок магистрального газопровода Северный поток в немецком городе Любмин - Sputnik Беларусь, 1920, 21.07.2022
Падпісацца
Менш чым праз дзве гадзіны пасля запуску пастаўкі газу па "Паўночным патоку" выйшлі на ўзровень да спынення газаправода на рамонт.
МІНСК, 21 ліп – Sputnik. Пастаўкі газу па газаправодзе "Паўночны паток" аднавіліся ў чацвер з 7:00 па мінскім часе, сведчаць звесткі Nord Stream AG і газатранспартных аператараў OPAL і NEL.
Нагадаем, з 11 ліпеня газаправод быў спынены на планавае тэхнічнае абслугоўванне. Меркавалася, што будзе праведзена тэсціраванне механічных кампанентаў і сістэм аўтаматызацыі, паведамляў аператар магістралі Nord Stream AG.
Гэта выклікала сур'ёзную занепакоенасць у Еўропе. На фоне спынення трубаправода Германія ўпершыню з красавіка пачала адбор газу з падземных сховішчаў. Адбор газу са сваіх сховішчаў пачалі таксама Румынія і Бельгія.
Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль заявіў, што сітуацыя з пастаўкамі расійскага газу выклікае найбольш сур'ёзную занепакоенасць у грамадства і эканомік краін Еўрасаюза.
Як паведамілі ў Nord Stream AG, за першую гадзіну фізічны паток склаў амаль 1,9 мільёна кубаметраў – што складае каля 30 працэнтаў намінальнай магутнасці трубаправода. Менш чым праз дзве гадзіны пасля запуску пастаўкі газу па "Паўночным патоку" выйшлі на ўзровень да спынення газаправода на рамонт.
Нагадаем, з сярэдзіны чэрвеня "Паўночны паток" задзейнічаны толькі на 40 працэнтаў ад максімальнай магутнасці – гэта было звязана з несвоечасовым вяртаннем пасля рамонту газавых турбін Siemens, прычынай якога сталі ўведзеныя Канадай санкцыі ў дачыненні да РФ.
Пастаўкі расейскага газу па іншым маршруце – транзітам праз Украіну – чакаюцца на ранейшым узроўні. Заяўка на пастаўку газу праз ГІС "Суджа" складае 42,4 мільёна кубаметраў. На ўзроўні каля 40-42 мільёнаў паказчык трымаецца з канца мая.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.
Стужка навiн
0