https://bel.sputnik.by/20220721/samaltu-belavya-dazvoll-vykonvats-palty--rf-1064977183.html
Самалёту "Белавія" дазволілі выконваць палёты ў РФ
Самалёту "Белавія" дазволілі выконваць палёты ў РФ
Sputnik Беларусь
Boeing 737-8 быў набыты беларускай авіякампаніяй у лізінг і прыляцеў летась з ЗША, аднак да гэтага часу практычна не выкарыстоўваўся. 21.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-21T13:30+0300
2022-07-21T13:30+0300
2022-07-21T13:30+0300
авіяцыя
белавія
беларусь
расія
самалёт
boeing 737 max 8
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/14/1064956069_0:0:1921:1080_1920x0_80_0_0_6f1ceee4e50c64d1cc577dff0b98031b.jpg
МІНСК, 21 ліп – Sputnik. Самалёту Boeing 737-8 (МАХ) дазволілі выконваць палёты ў Расійскую Федэрацыю, расказаў журналістам дырэктар дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі, перадае карэспандэнт Sputnik."Мы запусцілі гэты самалёт, які ў нас прастойваў. Ён цяпер пачне лятаць, у яго цудоўны бізнес-клас, ён новы, абсалютна бяспечны", – растлумачыў ён.На мінулым тыдні ў "Белавія" заяўлялі, што гэтае судна пакуль не можа выконваць рэйсы за межы Рэспублікі Беларусь. Яно падтрымліваецца ў стане лётнай прыдатнасці, экіпажы рыхтуюцца.Па словах Сікорскага, авіяцыйныя службы правялі ўсе неабходныя тэхнічныя працы і падрыхтоўку экіпажа.Чаму МАХ не лятаў у Расію?Эксплуатацыю гэтага лайнера ў РФ прыпынілі пасля двух авіякатастроф са шматлікімі ахвярамі, якія адбыліся ў 2018 годзе ў Інданезіі і ў 2019 годзе ў Эфіопіі. У першым выпадку ахвярамі катастрофы сталі 189 чалавек, у другім загінулі 157 чалавек.У кампаніі Boeing пасля гэтага прызналі, што на борце самалётаў адбыўся збой у працы сістэмы паляпшэння характарыстык манеўравання.Характарыстыкі Boeing 737-8Авіялайнер баль набыты кампаніяй "Белавія" яшчэ два гады таму, з Сіэтла ў Мінск ён прыляцеў у красавіку 2021 года. Самалёт валодае палепшанымі лётнымі характарыстыкамі – далёкасць палёту складае 6704 км, максімальная вышыня – 12 000 м, крэйсерская хуткасць – 842 км/г. Пасажырскі салон складаецца з 162 крэслаў эканом-класа і 12 крэслаў бізнэс-класа. Гэта адзін з самых вялікіх самалётаў у флоце кампаніі.Флот "Белавія"Зараз парк авіякампаніі налічвае 14 самалётаў, летась іх было 29. З-за санкцый Еўрасаюза і ЗША лізінгадаўцам былі вернуты 15 самалётаў. Як адзначаў першы віцэ-прэм'ер краіны Мікалай Снапкоў, "тры (самалёты), дзякуючы аператыўным рашэнням прэзідэнта, былі поўнасцю аплачаны і выкуплены".Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/14/1064956069_0:0:1707:1280_1920x0_80_0_0_cc163b563ff45196bbfdd03e9792e37c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
авіяцыя, белавія, беларусь, расія, самалёт, boeing 737 max 8
авіяцыя, белавія, беларусь, расія, самалёт, boeing 737 max 8
Самалёту "Белавія" дазволілі выконваць палёты ў РФ
Boeing 737-8 быў набыты беларускай авіякампаніяй у лізінг і прыляцеў летась з ЗША, аднак да гэтага часу практычна не выкарыстоўваўся.
МІНСК, 21 ліп – Sputnik. Самалёту Boeing 737-8 (МАХ) дазволілі выконваць палёты ў Расійскую Федэрацыю, расказаў журналістам дырэктар дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы запусцілі гэты самалёт, які ў нас прастойваў. Ён цяпер пачне лятаць, у яго цудоўны бізнес-клас, ён новы, абсалютна бяспечны", – растлумачыў ён.
На мінулым тыдні ў "Белавія" заяўлялі, што гэтае судна пакуль не можа выконваць рэйсы за межы Рэспублікі Беларусь. Яно падтрымліваецца ў стане лётнай прыдатнасці, экіпажы рыхтуюцца.
Па словах Сікорскага, авіяцыйныя службы правялі ўсе неабходныя тэхнічныя працы і падрыхтоўку экіпажа.
"Таму гэта сапраўды для нас добрая дапамога. Дзякуй прэзідэнту, што ён умяшаўся, ураду, што падтрымалі. І мы яшчэ адзін самалёт запусцілі", – канстатаваў кіраўнік дэпартамента.
Чаму МАХ не лятаў у Расію?
Эксплуатацыю гэтага лайнера ў РФ прыпынілі пасля двух авіякатастроф са шматлікімі ахвярамі, якія адбыліся ў 2018 годзе ў Інданезіі і ў 2019 годзе ў Эфіопіі. У першым выпадку ахвярамі катастрофы сталі 189 чалавек, у другім загінулі 157 чалавек.
У кампаніі Boeing пасля гэтага прызналі, што на борце самалётаў адбыўся збой у працы сістэмы паляпшэння характарыстык манеўравання.
Характарыстыкі Boeing 737-8
Авіялайнер баль набыты кампаніяй "Белавія" яшчэ два гады таму, з Сіэтла ў Мінск ён прыляцеў у красавіку 2021 года. Самалёт валодае палепшанымі лётнымі характарыстыкамі – далёкасць палёту складае 6704 км, максімальная вышыня – 12 000 м, крэйсерская хуткасць – 842 км/г. Пасажырскі салон складаецца з 162 крэслаў эканом-класа і 12 крэслаў бізнэс-класа. Гэта адзін з самых вялікіх самалётаў у флоце кампаніі.
Зараз парк авіякампаніі налічвае 14 самалётаў, летась іх было 29. З-за санкцый Еўрасаюза і ЗША лізінгадаўцам былі вернуты 15 самалётаў. Як адзначаў першы віцэ-прэм'ер краіны Мікалай Снапкоў, "тры (самалёты), дзякуючы аператыўным рашэнням прэзідэнта, былі поўнасцю аплачаны і выкуплены".
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.