Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрезидент Беларуси Александр Лукашенко и Президент России Владимир Путин проводят переговоры в Кремле
Президент Беларуси Александр Лукашенко и Президент России Владимир Путин проводят переговоры в Кремле - Sputnik Беларусь, 1920, 22.07.2022
Падпісацца
Прэзідэнты абмеркавалі бягучы парадак дня, у тым ліку і назначэнне новага пасла Беларусі ў Расіі.
МІНСК, 22 ліп – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі ў пятніцу тэлефонную размову, аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.
"Лукашэнка і Пуцін сёння раніцай правялі тэлефонную размову", – гаворыцца ў паведамленні.
Галоўнай тэмай размовы стала двухбаковае супрацоўніцтва. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі комплекс асноўных пытанняў у сферы эканомікі, у тым ліку і праекты па замяшчэнні імпарту.
Прэзідэнты таксама закранулі і міжнародны парадак дня. Расійскі лідэр праінфармаваў беларускага калегу аб перамовах, якія прайшлі ў Тэгеране. А Лукашэнка падзякаваў Пуціну за падтрымку нацыянальнага авіяперавозка – напярэдадні Boeing 737-8 "Белавія" атрымаў дазвол на палёты ў Расію.
Кіраўнікі дзяржаў узгаднілі пытанне назначэння новага пасла Беларусі ў Расіі. Ім стаў Дзмітрый Круты, які раней знаходзіўся на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ён змяніў на дыпламатычнай пасадзе Уладзіміра Сямашку, які быў паслом у Расіі з лістапада 2018 года.
Адзначаецца, што прэзідэнты абмеркавалі і графік маючых адбыцца кантактаў.

Настрой на ўмацаванне партнёрскіх адносін

У прэс-службе Крамля адзначылі, што падчас тэлефоннай гутаркі кіраўнікі дзяржаў разгледзелі актуальныя пытанні супрацоўніцтва, якія датычацца рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы.
"Пацверджаны настрой на паслядоўнае ўмацаванне расійска-беларускіх адносін партнёрства і саюзніцтва", – падкрэслілі ў прэс-службе Пуціна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0