https://bel.sputnik.by/20220722/vyshey-za-30s-spyakota-vyarnulasya--belarus-1065007710.html
Вышэй за +30°С: спякота вярнулася ў Беларусь
Вышэй за +30°С: спякота вярнулася ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Пасля дастаткова працяглага перыяду дажджлівага надвор'я ў краіну зноў вярнулася спякотнае летняе надвор'е з высокімі тэмпературамі. 22.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-22T10:29+0300
2022-07-22T10:29+0300
2022-07-22T10:29+0300
прырода
надвор'е
мнс беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/09/1054610872_0:190:2966:1858_1920x0_80_0_0_0a4d916d04436ae8d27b51330792bac3.jpg
МІНСК, 22 ліп – Sputnik. У пятніцу па захадзе Беларусі слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +30…+33°С, з-за такой спякоты ў краіне абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, паведамляе міністэрства па надзвычайных сітуацыях.У МНС папярэджваюць, што пры такіх высокіх тэмпературах паветра пачашчаюцца выпадкі гібелі людзей на вадзе пры купанні, павышаецца рызыка ўзнікнення не толькі прыродных пажараў, але і ўзгаранняў у жылых дамах і вытворчых будынках.Спякотнае надвор'е ўскладняе працу рачнога транспарту, пачашчаюцца аварыі на чыгуначным транспарце з-за дэфармацыі рэек, павялічваецца колькасць ДТЗ і пазаштатных сітуацый на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі.Таксама павялічваецца верагоднасць цеплавых удараў. Ратавальнікі просяць памятаць пра гэтыя небяспекі і берагчы сябе.У пятніцу, 22 ліпеня, чакаецца невялікая воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. У ранішнія гадзіны месцамі, магчыма, будзе слабы туман. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с. Паветра прагрэецца да +25…+30 градусаў, а па захадзе краіны – да +31…+33°С.На выхадных характар надвор'я крыху зменіцца. У суботу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. У нядзелю дажджлівае надвор'е захаваецца – на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы і залевы. Днём падчас навальніц прагназуецца ўзмацненне ветру, яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.Аднак гэтымі днямі будзе па-летняму цёпла. Тэмпература паветра на выхадных будзе ад +12°С у начны час да +32°С у дзённыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/09/1054610872_118:0:2849:2048_1920x0_80_0_0_74dd31bbc67b3027b8292386708692dc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прырода, надвор'е, мнс беларусі, беларусь
прырода, надвор'е, мнс беларусі, беларусь
Вышэй за +30°С: спякота вярнулася ў Беларусь
Пасля дастаткова працяглага перыяду дажджлівага надвор'я ў краіну зноў вярнулася спякотнае летняе надвор'е з высокімі тэмпературамі.
МІНСК, 22 ліп – Sputnik. У пятніцу па захадзе Беларусі слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +30…+33°С, з-за такой спякоты ў краіне абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, паведамляе міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У МНС папярэджваюць, што пры такіх высокіх тэмпературах паветра пачашчаюцца выпадкі гібелі людзей на вадзе пры купанні, павышаецца рызыка ўзнікнення не толькі прыродных пажараў, але і ўзгаранняў у жылых дамах і вытворчых будынках.
Спякотнае надвор'е ўскладняе працу рачнога транспарту, пачашчаюцца аварыі на чыгуначным транспарце з-за дэфармацыі рэек, павялічваецца колькасць ДТЗ і пазаштатных сітуацый на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі.
Таксама павялічваецца верагоднасць цеплавых удараў. Ратавальнікі просяць памятаць пра гэтыя небяспекі і берагчы сябе.
У пятніцу, 22 ліпеня, чакаецца невялікая воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. У ранішнія гадзіны месцамі, магчыма, будзе слабы туман. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с. Паветра прагрэецца да +25…+30 градусаў, а па захадзе краіны – да +31…+33°С.
На выхадных характар надвор'я крыху зменіцца. У суботу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. У нядзелю дажджлівае надвор'е захаваецца – на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы і залевы. Днём падчас навальніц прагназуецца ўзмацненне ветру, яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.
Аднак гэтымі днямі будзе па-летняму цёпла. Тэмпература паветра на выхадных будзе ад +12°С у начны час да +32°С у дзённыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь