https://bel.sputnik.by/20220725/dapamog-pa-doglyadu-dzyatsey-pavyalchatstsa--belarus-1065079900.html
Дапамогі па догляду дзяцей павялічацца ў Беларусі
Дапамогі па догляду дзяцей павялічацца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў Беларусі два разы на год – з 1 лютага і з 1 жніўня. 25.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-25T13:49+0300
2022-07-25T13:49+0300
2022-07-25T13:49+0300
дапамога
фінансы
дзеці
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055644938_0:0:3079:1731_1920x0_80_0_0_3690ce8e96da1e88594fb9882fa6e4f3.jpg
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. У Беларусі з 1 жніўня павялічваюцца памеры дапамог па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, такую інфармацыю паведамілі ў міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.У перыяд з 1 жніўня па 31 студзеня 2022 года будуць дзейнічаць новыя памеры такіх дапамог.Так, на першае дзіця будзе выплачвацца 556,05 беларускіх рублёў, на другое і наступных дзяцей – 635,48 рублёў, а на дзіця-інваліда – 714,92 рубля.Такім чынам, паводле інфармацыі профільнага ведамства, памер дапамогі ў жніўні павялічыцца на 3,1 працэнта ў параўнанні з памерам ліпеньскай дапамогі. Гэта таксама будзе на 12,2% больш, чым памер дапамогі, якая была ў жніўні 2021 года.У міністэрстве нагадалі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў Беларусі два разы на год – з 1 лютага і 1 жніўня.Памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця – 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы за квартал, на другое і наступных дзяцей – 40 працэнтаў, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння -45 працэнтаў.Такія дапамогі выплачваюцца цяпер на 238,6 тысячы беларускіх дзяцей.Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055644938_76:0:2807:2048_1920x0_80_0_0_6d536f2ad0821ddad7a85be133a4ab51.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дапамога, фінансы, дзеці, беларусь
дапамога, фінансы, дзеці, беларусь
Дапамогі па догляду дзяцей павялічацца ў Беларусі
Памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў Беларусі два разы на год – з 1 лютага і з 1 жніўня.
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. У Беларусі з 1 жніўня павялічваюцца памеры дапамог па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, такую інфармацыю паведамілі ў міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У перыяд з 1 жніўня па 31 студзеня 2022 года будуць дзейнічаць новыя памеры такіх дапамог.
Так, на першае дзіця будзе выплачвацца 556,05 беларускіх рублёў, на другое і наступных дзяцей – 635,48 рублёў, а на дзіця-інваліда – 714,92 рубля.
Такім чынам, паводле інфармацыі профільнага ведамства, памер дапамогі ў жніўні павялічыцца на 3,1 працэнта ў параўнанні з памерам ліпеньскай дапамогі. Гэта таксама будзе на 12,2% больш, чым памер дапамогі, якая была ў жніўні 2021 года.
У міністэрстве нагадалі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў Беларусі два разы на год – з 1 лютага і 1 жніўня.
Памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця – 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы за квартал, на другое і наступных дзяцей – 40 працэнтаў, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння -45 працэнтаў.
Такія дапамогі выплачваюцца цяпер на 238,6 тысячы беларускіх дзяцей.
"У цэлым расходы на выплату дапамог па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у 2022 годзе складуць 1,7 мільярда беларускіх рублёў, з іх каля 100 мільёнаў у сувязі з іх павышэннем на 3,1% з 1 жніўня", – гаворыцца ў паведамленні Мінпрацы і сацабароны.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.