https://bel.sputnik.by/20220725/nan-zapenla-shto-goladu--belarus-ne-budze-1065068623.html
НАН запэўніла, што голаду ў Беларусі не будзе
НАН запэўніла, што голаду ў Беларусі не будзе
Sputnik Беларусь
Каб забяспечыць беларусаў хлебабулачнымі, кандытарскімі вырабамі і ўсімі відамі круп, дастаткова мільёна тон збожжа, а краіна вырабляе нашмат больш. 25.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-25T09:43+0300
2022-07-25T09:43+0300
2022-07-25T09:43+0300
эканоміка
нан беларусі
голад
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/19/1065065866_0:77:1920:1157_1920x0_80_0_0_a5505a9a03f16250fabb16e4edf09404.jpg
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Для Беларусі не так шмат трэба вырошчваць сельгаспрадукцыі, каб гарантаваць харчовую бяспеку, такой думкай падзяліўся намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па земляробству Дзмітрый Лужынскі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".Ён лічыць, што для таго, каб Беларусі гарантаваць харчбяспеку, трэба вырошчваць не так шмат сельгаспрадукцыі, асабліва ў галіне раслінаводства.Напрыклад, каб забяспечыць усіх беларусаў хлебабулачнымі і кандытарскімі вырабамі, а таксама ўсімі відамі круп, дастаткова мільёна тон збожжа, а краіна вырабляе толькі збожжавых 6-8 млн тон кожны год, растлумачыў вучоны."Як бачыце, мы ўжо даўно сябе забяспечылі, голаду ў нас па гэтых прадуктах не будзе. Астатняе ідзе на корм жывёле, гэта дадатковая прадукцыя жывёлагадоўлі", – дадаў Лужынскі.Сельская гаспадарка і санкцыіРаней міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло заявіў, што аграрны сектар Беларусі вельмі паспяхова супрацьстаіць санкцыйным ударам. Ён таксама запэўніваў, што ўнутраны рынак будзе забяспечаны харчаваннем.Больш за тое, Беларусь, паводле яго слоў, даўно пачала займацца пытаннем імпартазамяшчэння, таму "ніякія санкцыі наш аграсектар на лапаткі не пакладуць".Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/19/1065065866_109:0:1838:1297_1920x0_80_0_0_0b702756dedbe66576ef8e7b31fab4e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, нан беларусі, голад, навіны
эканоміка, нан беларусі, голад, навіны
НАН запэўніла, што голаду ў Беларусі не будзе
Каб забяспечыць беларусаў хлебабулачнымі, кандытарскімі вырабамі і ўсімі відамі круп, дастаткова мільёна тон збожжа, а краіна вырабляе нашмат больш.
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Для Беларусі не так шмат трэба вырошчваць сельгаспрадукцыі, каб гарантаваць харчовую бяспеку, такой думкай падзяліўся намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па земляробству Дзмітрый Лужынскі ў эфіры тэлеканала "
Беларусь 1".
Ён лічыць, што для таго, каб Беларусі гарантаваць харчбяспеку, трэба вырошчваць не так шмат сельгаспрадукцыі, асабліва ў галіне раслінаводства.
Напрыклад, каб забяспечыць усіх беларусаў хлебабулачнымі і кандытарскімі вырабамі, а таксама ўсімі відамі круп, дастаткова мільёна тон збожжа, а краіна вырабляе толькі збожжавых 6-8 млн тон кожны год, растлумачыў вучоны.
"Як бачыце, мы ўжо даўно сябе забяспечылі, голаду ў нас па гэтых прадуктах не будзе. Астатняе ідзе на корм жывёле, гэта дадатковая прадукцыя жывёлагадоўлі", – дадаў Лужынскі.
Сельская гаспадарка і санкцыі
Раней міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло заявіў, што аграрны сектар Беларусі вельмі паспяхова супрацьстаіць санкцыйным ударам. Ён таксама запэўніваў, што ўнутраны рынак будзе забяспечаны харчаваннем.
"Многія гаварылі аб тым, што сельская гаспадарка апынецца пад ударам, таму што спыняцца пастаўкі імпартных запасных частак для трактароў і іншай тэхнікі. Але імпартнай трактарнай тэхнікі ў Беларусі – усяго 4% ад усяго трактарнага парку. 12% – кормаўборачных камбайнаў і 22% – збожжаўборачныя. Гэтыя лічбы не з'яўляюцца крытычнымі і тут спрацуе наша стратэгія імпартазамяшчэння", – дадаў міністр.
Больш за тое, Беларусь, паводле яго слоў, даўно пачала займацца пытаннем імпартазамяшчэння, таму "ніякія санкцыі наш аграсектар на лапаткі не пакладуць".
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.