https://bel.sputnik.by/20220728/pyasko-nazva-feykam-publkatsyyu-amerykanskkh-danykh-ab-stratakh-us-rf-na-ukrane-1065195797.html
Пяскоў назваў фэйкам публікацыю амерыканскіх даных аб стратах УС РФ на Украіне
Пяскоў назваў фэйкам публікацыю амерыканскіх даных аб стратах УС РФ на Украіне
Sputnik Беларусь
Апошнія афіцыйныя даныя расійскага абароннага ведамства аб стратах былі апублікаваны праз месяц пасля пачатку спецаперацыі – 25 сакавіка. 28.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-28T14:16+0300
2022-07-28T14:16+0300
2022-07-28T14:16+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
дзмітрый пяскоў
расія
спецаперацыя
бяспека
украіна
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0a/1061197970_0:59:3234:1878_1920x0_80_0_0_e63e257306ebb5db2ae07faa746ea4f6.jpg
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Публікацыя пра амерыканскія даныя аб стратах расійскай арміі на Украіне, - гэта фэйк, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Журналісты спыталі прадстаўніка Крамля аб тым, як трэба ставіцца да публікацыі ў New York Times аб тым, што Расія страціла падчас спецаперацыі ва Украіне 75 тысяч чалавек забітымі і параненымі.Ён адзначыў, што ў апошні час нават самыя паважныя выданні "не грэбуюць распаўсюджваннем разнастайным фэйкаў" і такая практыка становіцца ўсё больш распаўсюджанай."Так да гэтага і трэба ставіцца", - сказаў на заканчэнне прэс-сакратар расійскага лідара.Адзначым, што з сярэдзіны 2010-х гадоў даныя аб стратах Мінабароны Расійскай Федэрацыі ў мірны час пры правядзенні спецыяльных аперацый уключаны ў пералік звестак, якія з’яўляюцца дзяржаўнай тайнай. Іх публікацыя ў СМІ праследуецца па законе як крымінальнае злачынства.У красавіку гэтага года Дзмітрый Пяскоў у эфіры брытанскага тэлеканала Sky News заявіў, што Расія панесла "значныя страты" сярод вайскоўцаў падчас спецаперацыі. Аднак ніякіх дакладных лічбаў ён тады не прывёў.Апошнія афіцыйныя даныя расійскага абароннага ведамства аб стратах былі апублікаваны праз месяц пасля пачатку спецаперацыі – 25 сакавіка. Тады начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл РФ Сяргей Рудскі паведаміў, што загінуў 1 351 вайсковец, 3 825 атрымалі раненні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
украіна
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0a/1061197970_288:0:3017:2047_1920x0_80_0_0_bb925810b7666e0167752c901b9dceca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, расія, спецаперацыя, бяспека, украіна, данбас
дзмітрый пяскоў, расія, спецаперацыя, бяспека, украіна, данбас
Пяскоў назваў фэйкам публікацыю амерыканскіх даных аб стратах УС РФ на Украіне
Апошнія афіцыйныя даныя расійскага абароннага ведамства аб стратах былі апублікаваны праз месяц пасля пачатку спецаперацыі – 25 сакавіка.
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Публікацыя пра амерыканскія даныя аб стратах расійскай арміі на Украіне, - гэта фэйк, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Журналісты спыталі прадстаўніка Крамля аб тым, як трэба ставіцца да публікацыі ў New York Times аб тым, што Расія страціла падчас спецаперацыі ва Украіне 75 тысяч чалавек забітымі і параненымі.
"Гэта ж не заява амерыканскай адміністрацыі. Гэта публікацыя ў газеце", – пракаменціраваў Дзмітрый Пяскоў.
Ён адзначыў, што ў апошні час нават самыя паважныя выданні "не грэбуюць распаўсюджваннем разнастайным фэйкаў" і такая практыка становіцца ўсё больш распаўсюджанай.
"Так да гэтага і трэба ставіцца", - сказаў на заканчэнне прэс-сакратар расійскага лідара.
Адзначым, што з сярэдзіны 2010-х гадоў даныя аб стратах Мінабароны Расійскай Федэрацыі ў мірны час пры правядзенні спецыяльных аперацый уключаны ў пералік звестак, якія з’яўляюцца дзяржаўнай тайнай. Іх публікацыя ў СМІ праследуецца па законе як крымінальнае злачынства.
У красавіку гэтага года Дзмітрый Пяскоў у эфіры брытанскага тэлеканала Sky News заявіў, што Расія панесла "значныя страты" сярод вайскоўцаў падчас спецаперацыі. Аднак ніякіх дакладных лічбаў ён тады не прывёў.
Апошнія афіцыйныя даныя расійскага абароннага ведамства аб стратах былі апублікаваны праз месяц пасля пачатку спецаперацыі – 25 сакавіка. Тады начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл РФ Сяргей Рудскі паведаміў, што загінуў 1 351 вайсковец, 3 825 атрымалі раненні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Дзярждума прапанавала
ўстанавіць Дзень памяці ўсіх ахвяр Данбаса