У Хатыні пабудуюць праваслаўны храм, упершыню пасля жахлівай трагедыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМемарыяльны комплекс "Хатынь"
Мемарыяльны комплекс Хатынь - Sputnik Беларусь, 1920, 28.07.2022
Падпісацца
Новая царква будзе практычна дакладнай копіяй той, якая была пабудавана ў канцы 18-га стагоддзя, але згарэла ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін асвяціў пачатак будаўніцтва храма ў мемарыяльным комплексе "Хатынь", паведамілі ў БПЦ.
Вёску Хатынь карнікі знішчылі 22 сакавіка 1943 года. У хлеў загналі 149 жыхароў Хатыні (у тым ліку 75 дзяцей, якія былі спалены жывымі або расстраляны фашыстамі). У карнай аперацыі ўдзельнічаў 118-ы батальён. На месцы спаленай Хатыні, якая стала журботным сімвалам усіх спаленых фашыстамі гарадоў і вёсак, узведзены мемарыяльны комплекс.
"Акрамя таго, што быў здзейснены чын на заснаванне храма, мітрапаліт Веніямін і старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын падпісалі памятную грамату. Яе змясцілі ў капсулу, якую заклалі ў падмурак фундамента храма", - распавялі Sputnik у Беларускім экзархаце.
Прадстаяцель БПЦ адслужыў памінальную літыю па нявінна забітым. На богаслужэнні прысутнічалі свяшчэннаслужыцелі з Барысава, Лагойска, а таксама дырэктар мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артур Зельскі, будаўнікі і работнікі комплексу.
Мітрапаліт Веніямін адзначыў, што новая царква будуецца ў памяць аб спаленых карнікамі жыхарах Хатыні.
"Гэта трэба і жывым, і мёртвым, каб у гэтым храме ішла аб іх малітва. Узвядзенне храма стане значнай падзеяй для ўсіх нас", - сказаў ён.
Дырэктар комплексу "Хатынь" адзначыў, што новая царква будзе практычна дакладнай копіяй таго храма, які быў пабудаваны ў Хатыні ў 1794 годзе.
Паводле яго слоў, захаваліся апісанні той царквы – яна мела адзін купал. Старадаўні храм прастаяў да канца лета 1943 года. А праз некалькі месяцаў пасля жахлівай трагедыі ён згарэў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Эпізод з фільма Элема Клімава Ідзі і глядзі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.05.2021
"Ідзі і глядзі" — адрэстаўраваны шэдэўр ад Элема Клімава зноў на шырокіх экранах
Стужка навiн
0