https://bel.sputnik.by/20220729/rasya-paspyakhova-prymyanyae-vaenna-marskya-grupok--xxi-stagoddz--gryzlo-1065237496.html
Расія паспяхова прымяняе ваенна-марскія групоўкі ў XXI стагоддзі – Грызлоў
Расія паспяхова прымяняе ваенна-марскія групоўкі ў XXI стагоддзі – Грызлоў
Sputnik Беларусь
Дыпламат лічыць, што моцны ваенны флот не бывае танным, таму так важна дакладнае і эфектыўнае планаванне яго развіцця і выкарыстання. 29.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-29T13:07+0300
2022-07-29T13:07+0300
2022-07-29T13:07+0300
расія
бяспека
флот
вмф рф
пасол
барыс грызлоў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060272033_0:219:3071:1947_1920x0_80_0_0_0a61a663795279200632786071752278.jpg
МІНСК, 29 ліп – Sputnik. Расія здольна паспяхова дасягаць, здавалася б, недасяжных мэт, такім меркаваннем падзяліўся пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў у артыкуле, прысвечаным Дню ваенна-марскога флоту. Матэрыял апублікаваны на сайце расійскага дыппрадстаўніцтва.Пасол адзначыў, што гісторыя расійскага ваеннага флоту і ваеннага суднабудавання не была бясхмарнай. "Многія асабіста і добра памятаюць тую цяжкую сітуацыю, у якой апынуліся і ВМФ, і суднабудаванне ў 1990-х гадах. Спадзяюся, што для ўсіх будучых пакаленняў гэтая сітуацыя паслужыць урокам, які не павінен паўтарыцца ніколі", – адзначыў Грызлоў.Ён падкрэсліў, што хуткае развіццё новых тэхналогій і з’яўленне новых выклікаў, вядома ж, не спрашчаюць такія задачы. "Паспяховае баявое прымяненне нашых ваенна-марскіх груповак ужо ў XXI стагоддзі, у тым ліку ў Міжземным, Каспійскім і Чорным морах, наглядна пацвярджае гэты тэзіс", - дадаў Грызлоў.Пасол лічыць, што заўсёды трэба памятаць, што "небывалае бывае". "Расія здольна паспяхова дасягаць, здавалася б, недасягальных мэт, здольна ажыццявіць тое, што не пад сілу іншым. ВМФ Расіі даказвае гэта, дастойна прадаўжаючы сваю слаўную гісторыю", - падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі.Дзень ваенна-марскога флоту РФУ апошнюю нядзелю ліпеня Расія штогод адзначае Дзень ваенна-марскога флоту. Гэтая дата сыходзіць каранямі яшчэ ў пятроўскія часы, калі 27 ліпеня (па старым стылі) святкавалася гадавіна перамог над шведскім флотам.Традыцыйна штогадовае святкаванне Дня ВМФ Расіі пачынаецца з урачыстай пабудовы асабовага складу флоцкіх часцей і рытуалу ўздыму на караблях Андрэеўскага флага і флагаў расквечвання.У гэты дзень праходзяць ваенныя парады і ваенна-спартыўныя спаборніцтвы на тэрыторыях базіравання Ціхаакіянскага, Паўночнага, Балтыйскага і Чарнаморскага флатоў, а таксама Каспійскай флатыліі. На некаторых баявых караблях для простых грамадзян праводзіцца "дзень адчыненых дзвярэй".З 2017 года адноўлена традыцыя правядзення ў гэты дзень Галоўнага ваенна-марскога парада ў Санкт-Пецярбургу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060272033_164:0:2895:2048_1920x0_80_0_0_6deb5404397b17d2ff850d1f611a1486.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, бяспека, флот, вмф рф, пасол, барыс грызлоў
расія, бяспека, флот, вмф рф, пасол, барыс грызлоў
Расія паспяхова прымяняе ваенна-марскія групоўкі ў XXI стагоддзі – Грызлоў
Дыпламат лічыць, што моцны ваенны флот не бывае танным, таму так важна дакладнае і эфектыўнае планаванне яго развіцця і выкарыстання.
МІНСК, 29 ліп – Sputnik. Расія здольна паспяхова дасягаць, здавалася б, недасяжных мэт, такім меркаваннем падзяліўся пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў у артыкуле, прысвечаным Дню ваенна-марскога флоту. Матэрыял
апублікаваны на сайце расійскага дыппрадстаўніцтва.
Пасол адзначыў, што гісторыя расійскага ваеннага флоту і ваеннага суднабудавання не была бясхмарнай. "Многія асабіста і добра памятаюць тую цяжкую сітуацыю, у якой апынуліся і ВМФ, і суднабудаванне ў 1990-х гадах. Спадзяюся, што для ўсіх будучых пакаленняў гэтая сітуацыя паслужыць урокам, які не павінен паўтарыцца ніколі", – адзначыў Грызлоў.
Дыпламат лічыць, што моцны ваенны флот не бывае танным, і "тым важней дакладнае і эфектыўнае планаванне яго развіцця і выкарыстання".
Ён падкрэсліў, што хуткае развіццё новых тэхналогій і з’яўленне новых выклікаў, вядома ж, не спрашчаюць такія задачы. "Паспяховае баявое прымяненне нашых ваенна-марскіх груповак ужо ў XXI стагоддзі, у тым ліку ў Міжземным, Каспійскім і Чорным морах, наглядна пацвярджае гэты тэзіс", - дадаў Грызлоў.
Пасол лічыць, што заўсёды трэба памятаць, што "небывалае бывае". "Расія здольна паспяхова дасягаць, здавалася б, недасягальных мэт, здольна ажыццявіць тое, што не пад сілу іншым. ВМФ Расіі даказвае гэта, дастойна прадаўжаючы сваю слаўную гісторыю", - падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі.
Дзень ваенна-марскога флоту РФ
У апошнюю нядзелю ліпеня Расія штогод адзначае Дзень ваенна-марскога флоту. Гэтая дата сыходзіць каранямі яшчэ ў пятроўскія часы, калі 27 ліпеня (па старым стылі) святкавалася гадавіна перамог над шведскім флотам.
Традыцыйна штогадовае святкаванне Дня ВМФ Расіі пачынаецца з урачыстай пабудовы асабовага складу флоцкіх часцей і рытуалу ўздыму на караблях Андрэеўскага флага і флагаў расквечвання.
У гэты дзень праходзяць ваенныя парады і ваенна-спартыўныя спаборніцтвы на тэрыторыях базіравання Ціхаакіянскага, Паўночнага, Балтыйскага і Чарнаморскага флатоў, а таксама Каспійскай флатыліі. На некаторых баявых караблях для простых грамадзян праводзіцца "дзень адчыненых дзвярэй".
З 2017 года адноўлена традыцыя правядзення ў гэты дзень Галоўнага ваенна-марскога парада ў Санкт-Пецярбургу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь ВМФ Расіі ў 2022 годзе
атрымае больш за 40 баявых караблёў і судоў забеспячэння