https://bel.sputnik.by/20220729/shto-budze-z-tsanoy-na-pryrodny-gaz--naftu--vdea-1065246629.html
Што будзе з цаной на прыродны газ і нафту – відэа
Што будзе з цаной на прыродны газ і нафту – відэа
Sputnik Беларусь
У пятніцу, 29 ліпеня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik адбыўся відэамост Масква – Мінск – Ерэван – Тбілісі на тэму: "Цана на вуглевадароды і санкцыі. Як... 29.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-29T16:49+0300
2022-07-29T16:49+0300
2022-07-29T16:49+0300
відэа
відэа
газ
нафта
цэны і кошты
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1d/1065238643_24:0:1178:649_1920x0_80_0_0_207644c39dc6cb6719671054ffc4f75d.jpg
Брытанская газета Express апублікавала інфармацыю, што ў ЕС пачынаецца паніка з-за чарговага росту цаны на газ, якая ўжо перавысіла дзве тысячы долараў за тысячу кубаметраў. Таксама адзначаецца, што краіны Еўрапейскага саюза з улікам зніжэння транзіту "блакітнага паліва" па "Паўночным патоку" не паспеюць запоўніць сховішчы да зімы. Упершыню еўрапейскае выданне прызнае, што санкцыі супраць Расіі ўдарылі па іх саміх.У Старым свеце ўсё часцей гучаць меркаванні, што неабходна сесці за стол перагавораў, ануляваць санкцыі ў дачыненні да Расіі. Прычына не толькі ў астранамічных цэнах на "камуналку" ў ЕС. У Прыбалтыцы, напрыклад, плануецца, што восенню яна ўзрасце на 60-80%. Еўропа без таннага газу можа страціць хімічную прамысловасць. На гэтым фоне Беларусь мае дастаткова моцную пазіцыю – прадпрыемствы нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці, а сабекошт прадукцыі ніжэйшы, чым у замежных канкурэнтаў, што робіць яе запатрабаванай на сусветным рынку.Як зменіцца цана на газ і сырую нафту ў бліжэйшы час? Ці могуць еўрапейскія палітыкі ануляваць санкцыі пад ціскам уласнага электарату? Калі будзе створаны аб’яднаны рынак электраэнергіі Саюзнай дзяржавы?На гэтыя і іншыя пытанні адказваў вядомы расійскі эксперт, галоўны рэдактар часопіса "Геоэнергетика.инфо" Барыс Марцінкевіч.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1d/1065238643_168:0:1033:649_1920x0_80_0_0_4113412dae70d2bb060d0ae49b226108.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, газ, нафта, цэны і кошты, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, эканоміка, видео
відэа, газ, нафта, цэны і кошты, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, эканоміка, видео
Што будзе з цаной на прыродны газ і нафту – відэа
У пятніцу, 29 ліпеня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik адбыўся відэамост Масква – Мінск – Ерэван – Тбілісі на тэму: "Цана на вуглевадароды і санкцыі. Як зменіцца кан’юнктура сусветнага рынку".
Брытанская газета Express апублікавала інфармацыю, што ў ЕС пачынаецца паніка з-за чарговага росту цаны на газ, якая ўжо перавысіла дзве тысячы долараў за тысячу кубаметраў. Таксама адзначаецца, што краіны Еўрапейскага саюза з улікам зніжэння транзіту "блакітнага паліва" па "Паўночным патоку" не паспеюць запоўніць сховішчы да зімы. Упершыню еўрапейскае выданне прызнае, што санкцыі супраць Расіі ўдарылі па іх саміх.
У Старым свеце ўсё часцей гучаць меркаванні, што неабходна сесці за стол перагавораў, ануляваць санкцыі ў дачыненні да Расіі. Прычына не толькі ў астранамічных цэнах на "камуналку" ў ЕС. У Прыбалтыцы, напрыклад, плануецца, што восенню яна ўзрасце на 60-80%. Еўропа без таннага газу можа страціць хімічную прамысловасць. На гэтым фоне Беларусь мае дастаткова моцную пазіцыю – прадпрыемствы нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці, а сабекошт прадукцыі ніжэйшы, чым у замежных канкурэнтаў, што робіць яе запатрабаванай на сусветным рынку.
Як зменіцца цана на газ і сырую нафту ў бліжэйшы час? Ці могуць еўрапейскія палітыкі ануляваць санкцыі пад ціскам уласнага электарату? Калі будзе створаны аб’яднаны рынак электраэнергіі
Саюзнай дзяржавы?
На гэтыя і іншыя пытанні адказваў вядомы расійскі эксперт, галоўны рэдактар часопіса "Геоэнергетика.инфо" Барыс Марцінкевіч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь