https://bel.sputnik.by/20220729/tsudonaya-vasmrka-yak-pryruchyts-gryfona--fota-1065225356.html
Цудоўная васьмёрка: як прыручыць "Грыфона" – фота
Цудоўная васьмёрка: як прыручыць "Грыфона" – фота
Sputnik Беларусь
Сапраўдныя ваенныя павінны на справе даказваць свае "Доблесць і майстэрства", а ў мірны час для гэтага ёсць спецыяльныя выпрабаванні. Глядзіце на фота Sputnik... 29.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-29T09:59+0300
2022-07-29T09:59+0300
2022-08-02T09:33+0300
фота
фота
конкурс
бяспека
беларусь
віцебск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1c/1065215848_0:257:2727:1791_1920x0_80_0_0_5acb0fef6c27100b68a32456607df9fa.jpg
На палігоне Лосвіда чарговы раз адбылося выпрабаванне на права нашэння нагруднага знака "Доблесць і майстэрства". У гэтым годзе праверыць сябе вырашылі больш за 80 прэтэндэнтаў.У беларускіх лясах экзамен на трываласць праходзілі і шасцёра курсантаў Разанскага вучылішча ПДВ. Праўда, сёлета ні адзін расіянін да фінальнага этапу не дайшоў.Як сказаў іх камандзір Максім Найдзёнаў, "высновы адпаведныя будуць зроблены", і ў наступным годзе дэсантнікі падрыхтуюцца лепш.Цікава, што сярод разанскіх курсантаў былі і беларусы, якія пойдуць служыць у армію рэспублікі.Найдзёнаў распавёў, што іх добра рыхтуюць, каб яны нічым не ўступалі расійскім дэсантнікам і за іх можна толькі адчуваць гонар.Усе выпрабаванні доўжацца на палігоне чатыры дні і апошні, як водзіцца, найважнейшы. На першым этапе байцам трэба дакладна разлічыць колькасць узрыўчаткі, каб падарваць бетонны слуп ці трубу. Затым іх чакаў агнявы рубеж, дзе правяралася іх валоданне аўтаматам, гранатамётам, кулямётам і снайперскай вінтоўкай.Далей – больш: на наступным этапе трэба пераадолець сцежку разведчыка пад стрэлы з кулямётаў у дыме шашак.Перад вырашальным спарынгам – водныя працэдуры. Тут таксама ёсць нюанс: байцам трэба было пераадолець уплаў возера.Фінал чакаў толькі васьмярых, і ў іх ліку дзвюх дзяўчат. Усе яны справіліся з нагрузкай, выпрабаваннямі і, галоўнае, сабой. Цяпер у беларускай арміі на восем "грыфонаў" больш – усе яны атрымалі запаветны значок з выявай гэтай міфічнай істоты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1c/1065215848_0:2:2727:2047_1920x0_80_0_0_bda320708fb4d6e95f781e8157759ff4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фота, конкурс, бяспека, беларусь, віцебск, фото
фота, конкурс, бяспека, беларусь, віцебск, фото
Цудоўная васьмёрка: як прыручыць "Грыфона" – фота
09:59 29.07.2022 (абноўлена: 09:33 02.08.2022) Сапраўдныя ваенныя павінны на справе даказваць свае "Доблесць і майстэрства", а ў мірны час для гэтага ёсць спецыяльныя выпрабаванні. Глядзіце на фота Sputnik, што адбывалася пад Віцебскам.
На палігоне Лосвіда чарговы раз адбылося выпрабаванне на права нашэння нагруднага знака "Доблесць і майстэрства". У гэтым годзе праверыць сябе вырашылі больш за 80 прэтэндэнтаў.
У беларускіх лясах экзамен на трываласць праходзілі і шасцёра курсантаў Разанскага вучылішча ПДВ. Праўда, сёлета ні адзін расіянін да фінальнага этапу не дайшоў.
Як сказаў іх камандзір Максім Найдзёнаў, "высновы адпаведныя будуць зроблены", і ў наступным годзе дэсантнікі падрыхтуюцца лепш.
Цікава, што сярод разанскіх курсантаў былі і беларусы, якія пойдуць служыць у армію рэспублікі.
Найдзёнаў распавёў, што іх добра рыхтуюць, каб яны нічым не ўступалі расійскім дэсантнікам і за іх можна толькі адчуваць гонар.
Усе выпрабаванні доўжацца на палігоне чатыры дні і апошні, як водзіцца, найважнейшы. На першым этапе байцам трэба дакладна разлічыць колькасць узрыўчаткі, каб падарваць бетонны слуп ці трубу. Затым іх чакаў агнявы рубеж, дзе правяралася іх валоданне аўтаматам, гранатамётам, кулямётам і снайперскай вінтоўкай.
Далей – больш: на наступным этапе трэба пераадолець сцежку разведчыка пад стрэлы з кулямётаў у дыме шашак.
Перад вырашальным спарынгам – водныя працэдуры. Тут таксама ёсць нюанс: байцам трэба было пераадолець уплаў возера.
Фінал чакаў толькі васьмярых, і ў іх ліку дзвюх дзяўчат. Усе яны справіліся з нагрузкай, выпрабаваннямі і, галоўнае, сабой. Цяпер у беларускай арміі на восем "грыфонаў" больш – усе яны атрымалі запаветны значок з выявай гэтай міфічнай істоты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь