https://bel.sputnik.by/20220729/vystava-prysvechanaya-druzhbe-ras--belarus-prakhodzts-u-brestse-1065227615.html
Выстава, прысвечаная дружбе Расіі і Беларусі, праходзіць у Брэсце
Выстава, прысвечаная дружбе Расіі і Беларусі, праходзіць у Брэсце
Sputnik Беларусь
Арганізатары плануюць, што пасля Брэста карціны мясцовых мастакоў змогуць убачыць жыхары Масквы. 29.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-29T12:33+0300
2022-07-29T12:33+0300
2022-07-29T12:41+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
расія
беларусь
брэст
выстава
культура
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1c/1065212417_0:0:3081:1733_1920x0_80_0_0_1919bb749564c1bc5a50a33cbaa3c2da.jpg
БРЭСТ, 29 ліп – Sputnik. Мастацкая выстава "Ад Масквы да Брэста", прысвечаная дружбе двух брацкіх народаў Беларусі і Расіі, адкрылася напярэдадні ў зале генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце, перадае карэспандэнт Sputnik.На ёй прадстаўлены каля 70 работ больш за 30 мастакоў абласнога цэнтра."…я шчаслівы, што мастакі адгукнуліся на нашу прапанову правесці такую выставу. Назва яе – "Ад Масквы да Брэста" – сімвалічна. Другі этап гэтай выставы мы б хацелі правесці ў Маскве. Разам з аддзелам культуры Брэсцкага гарвыканкама зараз працуем над гэтым", – адзначыў генеральны консул РФ у Брэсце Алег Мурашаў.У консульстве будзе праведзены аўкцыён, падчас якога прададуць тры работы мясцовых мастакоў. Атрыманыя грошы ахвяруюць дзіцячаму дому.Выстава працягнецца да 11 жніўня, і паглядзець яе можа любы ахвочы, праўда, па папярэднім запісе ў генконсульстве РФ у Брэсце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
беларусь
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1c/1065212417_79:0:2810:2048_1920x0_80_0_0_d66b4e61a48c1ac4dc6e38fe72e640ce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, расія, беларусь, брэст, выстава, культура, грамадства
саюзная дзяржава, расія, беларусь, брэст, выстава, культура, грамадства
Выстава, прысвечаная дружбе Расіі і Беларусі, праходзіць у Брэсце
12:33 29.07.2022 (абноўлена: 12:41 29.07.2022) Арганізатары плануюць, што пасля Брэста карціны мясцовых мастакоў змогуць убачыць жыхары Масквы.
БРЭСТ, 29 ліп – Sputnik. Мастацкая выстава "Ад Масквы да Брэста", прысвечаная дружбе двух брацкіх народаў Беларусі і Расіі, адкрылася напярэдадні ў зале генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце, перадае карэспандэнт Sputnik.
На ёй прадстаўлены каля 70 работ больш за 30 мастакоў абласнога цэнтра.
"…я шчаслівы, што мастакі адгукнуліся на нашу прапанову правесці такую выставу. Назва яе – "Ад Масквы да Брэста" – сімвалічна. Другі этап гэтай выставы мы б хацелі правесці ў Маскве. Разам з аддзелам культуры Брэсцкага гарвыканкама зараз працуем над гэтым", – адзначыў генеральны консул РФ у Брэсце Алег Мурашаў.
У консульстве будзе праведзены аўкцыён, падчас якога прададуць тры работы мясцовых мастакоў. Атрыманыя грошы ахвяруюць дзіцячаму дому.
Выстава працягнецца да 11 жніўня, і паглядзець яе можа любы ахвочы, праўда, па папярэднім запісе ў генконсульстве РФ у Брэсце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Кнігу аб партызанскім руху ў гады ВАВ у Беларусі і РФ прэзентавалі ў Брэсце
30-годдзе дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі: гістарычныя кадры
У Полацку
адкрылі Цэнтр рускай мовы, гісторыі і культуры