На кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНа кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну
На кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну - Sputnik Беларусь, 1920, 31.07.2022
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца рэцэптамі смачных страў, якія можна прыгатаваць з хрэну.
Лета – самы час пачаць узмацняць свой імунітэт. Адзін са спосабаў зрабіць гэта – паспрабаваць правільна харчавацца. Ад вясны да глыбокай восені народная кухня поўная страў з дадаткам дзікарослых раслін. Яны не толькі выдатны вітамінны дадатак, але і проста смачныя.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНа кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну
На кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну - Sputnik Беларусь, 1920, 28.07.2022
На кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну
У народзе кажуць, што кожная кухарка крыху лекарка. Гатуючы смачныя стравы яна клапоціцца аб здароўі тых, каго мяркуе карміць. У гаспадыні якая мае агарод у ліпені няма праблем у гатаванні смачнага абеду. Не гледзячы на тое, што на градах ужо красуюцца агародныя расліны, лебяду, крапіву і снітку яшчэ працягваюць дадаваць у першыя стравы. Але сёння мы будзем гатаваць з хрэну, маладое лісце якога просіцца ў талерку і слоік з першымі агуркамі.
Хрэн – найкаштоўнейшае з пустазелляў! Змагацца з ім практычна немагчыма і, калі ён пасяліўся на агародзе, то будзе расці там на карысць гаспадыні заўсёды. З хрэну можна прыгатаваць шмат цікавых і карысных страў. Вось самыя летнія з іх.
Соус з хрэна
З чаго гатаваць.
1кг хрэна
4г лімоннай кіслаты або 2 ст лыжкі воцату
800г халоднай гатаванай вады
80г цукру або ксіліту
40г солі
Як гатаваць. Абабраць карані ад скуркі, вымыць, дробна натаркаваць. Уліць ваду, дадаць соль, цукар або кісіліт, перамяшаць і хутка раскласці па слоіках, шчыльна закаркаваць.
Агуркі, фаршыраваныя буракамі і хрэнам
З чаго гатаваць.
агуркі 120г
буракі 50г
хрэн 20г
смятана 20г
зеляніна кропу
соль
Як гатаваць. Узяць зялёныя буйныя агуркі і разрэзаць уздоўж на палавінкі, выдаліць сярэдзіну і накрышыць, перамяшацьсакавітую масу з натаркаваным бураком і прыправай з кораня хрэну, пасаліць. Запоўніць фаршам палавінкі, паліць смятанай і перад падачай на стол пасыпаць зелянінай кропу.
Галубцы з буракамі і хрэнам
З чаго гатаваць.
капуста 60г
буракі 60г
хрэн 20г
смятана 30г
кроп або пятрушка 5 г
соль да смаку
Як гатаваць. Капуснае лісце абдаць кіпятком, начыніць пасоленай сумессю буракоў і хрэна, укласці ў каструлю і заліць смятанай, патушыць. Пасыпаць сечанай зелянінай перад падачай на стол.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНа кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну
На кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну - Sputnik Беларусь, 1920, 28.07.2022
На кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну
Шчаўе з лісцем хрэну
З чаго гатаваць.
мясны булён 300мл
бульба 50г
морква 30г
цыбуля 20г
лісце хрэну 70г
шчаўе 50г
зеляніна кропу 5 г
смятана 20г
пятрушка 5 г
яйка 1/4 шт
соль да смаку
Як гатаваць. Мясны булён заправіць морквай, бульбай, цыбуляй і варыць амаль да гатоўнасці. Заправіць дробна насечаным лісцем хрэну і шчаўя, варыць пад накрыўкай яшчэ 3-5 хвілін.
Ядуць халодным або гарачым, заправіўшы смятанай,зелянінай кропу і вараным яйцом.
Спадзяюся, што рэцэпты будуць вам да спадобы. І ўсё ж, ужываючы хрэн варта памятаць, што есці яго раюць з асцярожнасцю хворым на гастрыты, язвенную хваробу і інш..
Смачна есці і шчаслівага лета!
Стужка навiн
0