https://bel.sputnik.by/20220801/mnabarony-rf-rasyskya-vayskotsy-znshchyl-dzve-stanok-rsza-himars-1065313379.html
Мінабароны РФ: расійскія вайскоўцы знішчылі дзве ўстаноўкі РСЗА HIMARS
Мінабароны РФ: расійскія вайскоўцы знішчылі дзве ўстаноўкі РСЗА HIMARS
Sputnik Беларусь
Сістэма залпавага агню рэгулярна мільгае ў зводках Мінабароны РФ, паставілі HIMARS Украіне са Злучаных Штатаў Амерыкі. 01.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-01T15:07+0300
2022-08-01T15:07+0300
2022-08-01T15:07+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
рсза himars
міністэрства абароны рф
украіна
зша
спецаперацыя
бяспека
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063181722_0:35:3073:1763_1920x0_80_0_0_f632cdadc12055203f6896ff21fd6156.jpg
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Высокадакладнай зброяй расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па тэрыторыі завода "Украінскія энергетычныя машыны", дзе былі знішчаны дзве амерыканскія РСЗА HIMARS, паведаміў падчас брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў.Ён таксама дадаў, што ў выніку ўдару знішчаны 53 украінскія нацыяналісты і замежныя наёмнікі. Акрамя таго, па пункце часовай дыслакацыі 92-й мехбрыгады УСУ ў Харкаве таксама ўдарылі вайскоўцы РФ, ліквідавана да 200 нацыяналістаў і сем адзінак бронетэхнікі.Канашэнкаў на брыфінгу ў панядзелак таксама заявіў, што ўкраінскія салдаты не хочуць ваяваць і масава пакідаюць баявыя пазіцыі.Барацьба з HIMARSАмерыканскія сістэмы залпавага агню HIMARS згадваюцца ў ваенных зводках рэгулярна. 24 ліпеня паведамлялася аб перахопе ракет гэтых сістэм у ліку іншых, збітых расійскімі сродкамі СПА над Херсонскай і Запарожскай абласцямі і тэрыторыяй ДНР. Таксама, як паведамлялася, гэтай сістэмай УСУ нанеслі ўдар па СІЗА ў Аленаўцы ў ДНР, у выніку чаго загінулі дзесяткі палонных украінскіх вайскоўцаў.Пастаўкі зброі ЗШАЗША пастаўляюць зброю для ўкраінскіх падраздзяленняў у зону канфлікту з лютага, сярод іх – верталёты, ваенныя аўтамабілі, артылерыйская зброя, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы і дроны.Масква неаднаразова падкрэслівала, што пастаўкі краінамі Захаду ўзбраенняў на Украіну толькі пагаршаюць сітуацыю і зацягваюць канфлікт.У Крамлі таксама адзначалі, што ўкраінскі бок не ўсю заходнюю зброю выкарыстоўвае эфектыўна. Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў казаў аб тым, што частка пастаўленых на Украіну ўзбраенняў перапрадаецца на чорным рынку, а абслугоўваннем сістэм HIMARS займаюцца не ўкраінскія вайскоўцы, а замежныя спецыялісты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
зша
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063181722_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_85b2e3b7591f8c1e6c7c0f07c0062298.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рсза himars, міністэрства абароны рф, украіна, зша, спецаперацыя, бяспека, данбас
рсза himars, міністэрства абароны рф, украіна, зша, спецаперацыя, бяспека, данбас
Мінабароны РФ: расійскія вайскоўцы знішчылі дзве ўстаноўкі РСЗА HIMARS
Сістэма залпавага агню рэгулярна мільгае ў зводках Мінабароны РФ, паставілі HIMARS Украіне са Злучаных Штатаў Амерыкі.
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Высокадакладнай зброяй расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па тэрыторыі завода "Украінскія энергетычныя машыны", дзе былі знішчаны дзве амерыканскія РСЗА HIMARS, паведаміў падчас брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў.
Ён таксама дадаў, што ў выніку ўдару знішчаны 53 украінскія нацыяналісты і замежныя наёмнікі. Акрамя таго, па пункце часовай дыслакацыі 92-й мехбрыгады УСУ ў Харкаве таксама ўдарылі вайскоўцы РФ, ліквідавана да 200 нацыяналістаў і сем адзінак бронетэхнікі.
Канашэнкаў на брыфінгу ў панядзелак таксама заявіў, што ўкраінскія салдаты не хочуць ваяваць і масава пакідаюць баявыя пазіцыі.
"З-за вялікіх беззваротных страт у 93-й механізаванай брыгадзе УСУ на Харкаўскім кірунку і ў 128-й горна-штурмавой брыгадзе на Запарожскім кірунку, адзначаецца масавае пакіданне баявых пазіцый і дэзерцірства асабовага складу гэтых злучэнняў у цэнтральныя і заходнія раёны Украіны", - сказаў ён.
Амерыканскія сістэмы залпавага агню HIMARS згадваюцца ў ваенных зводках рэгулярна. 24 ліпеня паведамлялася аб перахопе ракет гэтых сістэм у ліку іншых, збітых расійскімі сродкамі СПА над Херсонскай і Запарожскай абласцямі і тэрыторыяй ДНР. Таксама, як паведамлялася, гэтай сістэмай УСУ нанеслі ўдар па СІЗА ў Аленаўцы ў ДНР, у выніку чаго загінулі дзесяткі палонных украінскіх вайскоўцаў.
ЗША пастаўляюць зброю для ўкраінскіх падраздзяленняў у зону канфлікту з лютага, сярод іх – верталёты, ваенныя аўтамабілі, артылерыйская зброя, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы і дроны.
Масква неаднаразова падкрэслівала, што пастаўкі краінамі Захаду ўзбраенняў на Украіну толькі пагаршаюць сітуацыю і зацягваюць канфлікт.
У Крамлі таксама адзначалі, што ўкраінскі бок не ўсю заходнюю зброю выкарыстоўвае эфектыўна. Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў казаў аб тым, што частка пастаўленых на Украіну ўзбраенняў перапрадаецца на чорным рынку, а абслугоўваннем сістэм HIMARS займаюцца не ўкраінскія вайскоўцы, а замежныя спецыялісты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Што чакае Захад пасля вяртання з Украіны наёмнікаў, расказалі ў МЗС РФ
RT адкрывае прыём заявак на міжнародную прэмію для ваенкораў