https://bel.sputnik.by/20220802/lukashenka-da-paradu-ladam-serb--stuatsy-z-kosava-1065350323.html
Лукашэнка даў параду ўладам Сербіі ў сітуацыі з Косава
Лукашэнка даў параду ўладам Сербіі ў сітуацыі з Косава
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар таксама выказаўся наконт магчымасці падтрымкі Сербіі на фоне абвастрэння абстаноўкі на мяжы з Косава. 02.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-02T12:46+0300
2022-08-02T12:46+0300
2022-08-02T12:46+0300
аляксандр лукашэнка
сербія
косава
беларусь
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/02/1065347455_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_10fdfec439015e39edc15ec5cfd346ce.jpg
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параіў кіраўніцтву Сербіі не спрабаваць усядзець на трох стулах. Пра гэта ён заявіў у аўторак падчас наведвання Мядзельскага раёна.Сітуацыя вакол Косава абвастрылася ў пачатку гэтага тыдня, калі Прышціна вырашыла забараніць з 1 жніўня ўезд у рэгіён аўто з сербскімі нумарамі і дакументамі. На поўначы краю, дзе пражывае шмат сербаў, пачаліся беспарадкі, у адказ улады самаабвешчанай рэспублікі сцягнулі туды сілавікоў. Улады Косава адклалі забарону на месяц пасля просьбы ЗША. У Бялградзе віталі гэты крок, але падкрэслілі, што бакі былі за крок ад сур’ёзнага канфлікту."Трэба падзяляць кіраўніцтва і звычайны народ. Станьце на маё месца, як бы вы гэта ўсё разумелі. Вядома, сербскаму народу трэба дапамагаць і давядзецца дапамагаць. Мы такія людзі. Але мы ўлічваем палітыку Сербіі адносна Беларусі", - сказаў Лукашэнка.Але, упэўнены Лукашэнка, сербам "не дадуць сядзець на гэтых усіх стулах, і найперш еўрасаюзаўцы, куды яны так імкнуцца"."Ёсць праблема. Гэта, што называецца, пытанне пад дых", - сказаў на заканчэнне кіраўнік беларускай дзяржавы.Раней расійскі пасол у Бялградзе Аляксандр Бацан-Харчанка не выключыў звароту Бялграда па ваенную дапамогу да Масквы на фоне сітуацыі ў Косава. Мэтай правакацый у Косава ён назваў прымушэнне Сербіі да антырасійскіх санкцый. Дыпламат упэўнены, што за канфліктам стаяць Вашынгтон і ЕС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
сербія
косава
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/02/1065347455_172:0:1072:675_1920x0_80_0_0_0f759f1b5f5fea7c20e4d8f3230cc696.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, сербія, косава, беларусь, палітыка, бяспека
аляксандр лукашэнка, сербія, косава, беларусь, палітыка, бяспека
Лукашэнка даў параду ўладам Сербіі ў сітуацыі з Косава
Беларускі лідар таксама выказаўся наконт магчымасці падтрымкі Сербіі на фоне абвастрэння абстаноўкі на мяжы з Косава.
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параіў кіраўніцтву Сербіі не спрабаваць усядзець на трох стулах. Пра гэта ён заявіў у аўторак падчас наведвання Мядзельскага раёна.
Сітуацыя вакол Косава абвастрылася ў пачатку гэтага тыдня, калі Прышціна вырашыла забараніць з 1 жніўня ўезд у рэгіён аўто з сербскімі нумарамі і дакументамі. На поўначы краю, дзе пражывае шмат сербаў, пачаліся беспарадкі, у адказ улады самаабвешчанай рэспублікі сцягнулі туды сілавікоў. Улады Косава адклалі забарону на месяц пасля просьбы ЗША. У Бялградзе віталі гэты крок, але падкрэслілі, што бакі былі за крок ад сур’ёзнага канфлікту.
"Трэба падзяляць кіраўніцтва і звычайны народ. Станьце на маё месца, як бы вы гэта ўсё разумелі. Вядома, сербскаму народу трэба дапамагаць і давядзецца дапамагаць. Мы такія людзі. Але мы ўлічваем палітыку Сербіі адносна Беларусі", - сказаў Лукашэнка.
"Ну калі яны хочуць там, як гавораць, на трох стулах усядзець, у іх не атрымаецца. Тут мы, Расія, Еўрасаюз, Амерыка і іншыя... І ўсюды хочуць, каб было добра", - дадаў беларускі лідар.
Але, упэўнены Лукашэнка, сербам "не дадуць сядзець на гэтых усіх стулах, і найперш еўрасаюзаўцы, куды яны так імкнуцца".
"Ёсць праблема. Гэта, што называецца, пытанне пад дых", - сказаў на заканчэнне кіраўнік беларускай дзяржавы.
Раней расійскі пасол у Бялградзе Аляксандр Бацан-Харчанка не выключыў звароту Бялграда па ваенную дапамогу да Масквы на фоне сітуацыі ў Косава. Мэтай правакацый у Косава ён назваў прымушэнне Сербіі да антырасійскіх санкцый. Дыпламат упэўнены, што за канфліктам стаяць Вашынгтон і ЕС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расія падтрымлівае Сербію ў сітуацыі вакол Косава – Пяскоў