Гістарычная непазбежнасць: МЗС КНР аб уз’яднанні Кітая з Тайванем

© AFP 2024 / ANGELOS TZORTZINISМіністр замежных спраў КНР Ван І
Міністр замежных спраў КНР Ван І - Sputnik Беларусь, 1920, 03.08.2022
Падпісацца
Становішча ў рэгіёне абвастрылася ў сувязі з візітам на Тайвань спікера палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі.
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Поўнае ўз’яднанне Кітая з Тайванем з’яўляецца гістарычнай непазбежнасцю, аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС КНР Ван І. Тэкст заявы быў апублікаваны ў сераду раніцай на сайце ведамства ў адказ на візіт спікера палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі на Тайвань.
"Ажыццяўленне поўнага нацыянальнага ўз’яднання з’яўляецца агульнай тэндэнцыяй і гістарычнай непазбежнасцю", - гаворыцца ў заяве.
Міністр падкрэсліў, што Вашынгтон не павінен марыць аб тым, каб перашкодзіць уз’яднанню Кітая.
"ЗША не павінны будаваць ілюзій па падрыве развіцця і адраджэння Кітая", – адзначыў Ван І, удакладніўшы, што спробы выкарыстоўваць Тайвань для стрымлівання развіцця Кітая асуджаны на правал.
Кіраўнік МЗС КНР таксама паведаміў, што Кітай гатоў мірна суіснаваць і развівацца разам з іншымі краінамі, але ніколі не дазволіць ніводнай краіне падрываць стабільнасць і развіццё Кітая.
У заяве таксама гаворыцца, што Пекін не пакіне прасторы для дзеянняў сілам, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня, таксама "для ўмяшання знешніх сіл".
На думку Пекіна, незалежна ад таго, у якой форме ЗША патураюць "незалежнасці Тайваня", гэтыя намаганні будуць марныя.

Візіт Пеласі на Тайвань

Спікер палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі прыбыла з візітам на Тайвань 2 жніўня ўвечары. Да гэтага спікер палаты прадстаўнікоў амерыканскага кангрэса наведваў Тайвань толькі ў 1997 годзе.
Пекін быў катэгарычна супраць з’яўлення Пеласі на востраве і папярэджваў Вашынгтон, што той, "гуляючы з агнём, рызыкуе абпаліцца". У сваю чаргу ў адміністрацыі ЗША запэўнілі, што не збіраюцца адыходзіць ад палітыкі "аднаго Кітая", і дыстанцыяваліся ад візіту Пеласі, растлумачыўшы, што спікер прымае рашэнні самастойна.
У аўторак МЗС Кітая выказаў рашучы пратэст з-за візіту спікера палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША на Тайвань. Там заявілі, што гэты візіт замахваецца на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць КНР, а таксама накіраваны супраць міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве – пададзены няправільны сігнал сепаратыстам, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня.

КНР аб’явіла аб ваенных аперацыях і вучэннях

Пасля прыбыцця Пеласі на Тайвань, ваенныя КНР заявілі аб актывізацыі сваіх дзеянняў у зоне вострава.
У прыватнасці, афіцыйны прадстаўнік Усходняй зоны баявога камандавання Народна-вызваленчай арміі КНР Шы І паведаміў аб старце ваенных аперацый вакол Тайваня і аб ваенна-паветраных і ваенна-марскіх вучэннях на поўнач, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход ад вострава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
МЗС Беларусі прытрымліваецца прынцыпу "аднаго Кітая"
Візіт Пеласі на Тайвань нанясе сур'ёзныя страты адносінам з ЗША – КНР
Дорага заплацяць: ЗША прыгразілі Кітаю за дапамогу Расіі
Стужка навiн
0