Пяскоў: Пуцін і Эрдаган сустрэнуцца ў Сочы ў пятніцу

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган - Sputnik Беларусь, 1920, 03.08.2022
Падпісацца
Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў рамках рабочага візіту Эрдагана ў Расію і абмяркуюць актуальныя пытанні сусветнага парадку дня.
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган правядуць сустрэчу ў Сочы, пра гэта паведаміў у сераду прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

"У пятніцу будзе рабочы візіт прэзідэнта Турцыі Эрдагана, у Сочы адбудуцца перагаворы двух прэзідэнтаў... Перагаворы з прэзідэнтам Турцыі будуць прысвечаны пытанням двухбаковага ўзаемадзеяння", – сказаў журналістам Пяскоў.

Паводле яго слоў, прэзідэнты абмяркуюць як сітуацыю ў Сірыі, так і ва Украіне, у тым ліку і работу механізма па вывазу збожжа з украінскіх партоў. Пяскоў удакладніў, што кіраўнікі дзяржаў у гутарцы закрануць і іншыя пытанні сусветнай палітыкі.
"Парадак дня, мы бачым, вельмі і вельмі напружаны", - падкрэсліў прэс-сакратар расійскага лідара.
Нагадаем, папярэдняя сустрэча прэзідэнтаў РФ і Турцыі прайшла 19 ліпеня ў Тэгеране ў рамках трохбаковага саміту па Сірыі.
У Расію Эрдаган апошні раз прыязджаў у верасні мінулага года, тады ён таксама сустракаўся з Пуціным у Сочы.
Падпісанне дакументаў аб зняцці абмежаванняў на пастаўку расійскіх прадуктаў на экспарт і аб садзейнічанні Расіі вывазу ўкраінскага збожжа адбылося ў Стамбуле 22 ліпеня. Здзелка, якую заключылі Расія, Турцыя, Украіна і ААН, прадугледжвае вываз украінскага збожжа, харчавання і ўдабрэнняў па Чорным моры з трох партоў, у тым ліку з Адэсы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Эпоха супрацоўніцтва Расіі і Захаду завершана – МЗС
Першае судна са збожжам пакінула порт Адэсы
У Еўропе пачалася паніка з-за канфлікту на Украіне – Эрдаган
БРІКС можа прыняць трох новых членаў
Пуцін абмеркаваў з Эрдаганам гуманітарную сітуацыю на Украіне
Стужка навiн
0