Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ліван адмовіўся ад збожжа з Украіны

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкЗбожжа
Збожжа - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2022
Падпісацца
Заказчык вырашыў адмовіцца ад грузу з-за пратэрміноўкі ўмоў дастаўкі, якая склала больш за пяць месяцаў.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Ліванскі заказчык адмовіўся ад збожжа, якое ідзе з Адэсы на сухагрузе Razoni, заявіла ўкраінскае дыппрадстаўніцтва ў Ліване.
Збожжа было адпраўлена на судне, якое першым пакінула ўкраінскі порт пасля дасягнутай у Стамбуле "прадуктовай здзелкі".
Як растлумачылі ва ўкраінскай дыпмісіі, пакупнік у Ліване адмовіўся ад грузу з-за пратэрміноўкі ўмоў дастаўкі – яна склала больш за пяць месяцаў.
Па словах украінскіх дыпламатаў, грузаперавозчык зараз падбірае альтэрнатыўных пакупнікоў, у тым ліку за межамі Лівана.

"Прадуктовая здзелка"

Здзелка па вывазе ўкраінскага збожжа, харчавання і ўдабрэнняў па Чорным моры была заключана РФ, Турцыяй, Украінай і ААН 22 ліпеня ў Стамбуле на фоне спецаперацыі ў Данбасе. Як адзначылі ў ААН, "прадуктовая здзелка" знізіла сусветныя цэны на збожжа на 6%.
Здзелка зняла абмежаванні на пастаўкі расійскай сельгаспрадукцыі на сусветны рынак і вызначыла алгарытм вывазу ўкраінскага збожжа па Чорным моры праз парты Паўднёвы, Чарнаморск і Адэса. Судны пойдуць па свабодных ад мін фарватэрах – размініраванне не патрабуецца.
Масква і Кіеў дамовіліся забяспечыць іх бяспечнае перамяшчэнне, кантроль гэтага таксама будзе ажыццяўляць Каардынацыйны цэнтр у Стамбуле.
Пагрузка збожжа, надгляд суднаў, паводле дамоўленасцей, знаходзіцца пад кантролем прадстаўнікоў ААН, Турцыі і Украіны, да гэтага падключыцца і расійскі бок. У ААН заявілі, што ніякага вайсковага суправаджэння суднаў са збожжам не плануецца.
"Прадуктовая здзелка" разлічана на 120 дзён з магчымасцю яе прадаўжэння.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Першае судна са збожжам пакінула порт Адэсы
Эрдаган на сустрэчы з Пуціным заявіў аб новай старонцы ў пытаннях супрацоўніцтва
Украіна знайшла два маршруты вывазу збожжа - МЗС Украіны
Стужка навiн
0