Боевая работа САУ Малка артиллерийских подразделений ЦВО на Авдеевском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Яшчэ адно падраздзяленне ва Украіне страціла баяздольнасць – Мінабароны РФ

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкРасійскі вайсковец
Расійскі вайсковец - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2022
Падпісацца
Напярэдадні расійскае ваеннае ведамства паведаміла аб знішчэнні вялікай колькасці баевікоў неанацысцкага фарміравання "Кракен".
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Расійскія вайскоўцы крылатымі ракетамі знішчылі склад з больш як 300 боепрыпасамі да амерыканскіх комплексаў HIMARS у Чаркаскай вобласці, паведаміла Мінабароны РФ падчас чарговага брыфінгу аб ходзе спецаперацыі ва Украіне.
Удар па цэлі быў нанесены ракетамі марскога базіравання вялікай далёкасці ў раёне горада Умань. Акрамя снарадаў да HIMARS, знішчана таксама вялікая колькасць боепрыпасаў да гаўбіц М777 амерыканскай вытворчасці, растлумачылі ў расійскім ваенным ведамстве.
Дзякуючы актыўным наступальным дзеянням расійскіх вайскоўцаў яшчэ адно ўкраінскае падраздзяленне страціла баяздольнасць. Размова ідзе аб 2-м механізаваным батальёне 14-й механізаванай брыгады.
"Страціўшы больш за 340 чалавек забітымі і параненымі, асабовы склад, які застаўся, самавольна пакінуў занятыя пазіцыі", - паведамілі ў міністэрстве.
Раней у Мінабароны Расіі заявілі аб страце баяздольнасці нацфарміравання "Кракен".

Самалёт, дроны і амерыканскія гаўбіцы

За апошнія суткі расійскія сістэмы СПА збілі ўкраінскія знішчальнік МіГ-29 і тры дроны ў ДНР і Харкаўскай вобласці, а таксама 17 снарадаў HIMARS у Херсонскай і Запарожскай абласцях.
Таксама падчас контрбатарэйнай барацьбы ліквідаваны дзве артбатарэі, уключаючы гаўбіцы М777А2 у ДНР. Акрамя таго, авіяцыя РФ ударыла па камандным пункце ВПС Украіны ў Вінніцкай вобласці. У Мікалаеўскай і Херсонскай абласцях у 123 раёнах разбіта жывая сіла і ваенная тэхніка ўкраінскіх вайскоўцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінабароны РФ паведаміла аб знішчэнні баявых машын HIMARS
Расія будзе дабівацца міру з Украінай на сваіх умовах – Мядзведзеў
Хуткія, дакладныя і непаражальныя: як працуюць "Искандеры"
Мінабароны паказала баявы вылет расійскіх верталётчыкаў ва Украіне – відэа
Расійскія вайскоўцы знішчылі звыш ста ракет да РСЗА HIMARS – Мінабароны РФ
Стужка навiн
0