Развітанне з экс-кіраўніком БССР прайшло ў Мінску
11:58 11.08.2022 (абноўлена: 15:06 11.08.2022)
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Мінску прайшло развітанне з экс-кіраўніком БССР Мікалаем Слюньковым
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Беларускі дзяржаўны дзеяч пачынаў сваю кар’еру як звычайны рабочы на трактарным заводзе, а пасля кіраваў ім і займаў іншыя кіруючыя пасады ў рэспубліцы.
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Развітанне з экс-кіраўніком БССР Мікалаем Слюньковым прайшло ў Мінску ў Доме афіцэраў, перадае Sputnik.
Былога першага сакратара ЦК КПБ пахавалі на Усходніх могілках.
© Sputnik / Виктор Толочко
Развітанне з экс-кіраўніком БССР Мікалаем Слюньковым
1/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Развітанне з экс-кіраўніком БССР Мікалаем Слюньковым
© Sputnik / Виктор Толочко
2/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
3/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
4/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
5/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
6/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
7/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
8/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
9/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
10/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
11/12
© Sputnik / Виктор Толочко
© Sputnik / Виктор Толочко
12/12
© Sputnik / Виктор Толочко
1/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Развітанне з экс-кіраўніком БССР Мікалаем Слюньковым
2/12
© Sputnik / Виктор Толочко
3/12
© Sputnik / Виктор Толочко
4/12
© Sputnik / Виктор Толочко
5/12
© Sputnik / Виктор Толочко
6/12
© Sputnik / Виктор Толочко
7/12
© Sputnik / Виктор Толочко
8/12
© Sputnik / Виктор Толочко
9/12
© Sputnik / Виктор Толочко
10/12
© Sputnik / Виктор Толочко
11/12
© Sputnik / Виктор Толочко
12/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Развітацца з былым кіраўніком БССР прыйшлі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч, генеральны дырэктар ААТ "ЦУМ Мінск" і першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Сокал, дэпутаты Мінскага гарадскога савета, кіраўнікі адміністрацый сталічных раёнаў і іншыя.
Чым вядомы Слюнькоў?
Будучы кіраўнік БССР нарадзіўся 26 красавіка 1929 года ў вёсцы Гарадзец у Рагачоўскім раёне ў самай звычайнай сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння школы Мікалай Слюнькоў накіраваўся атрымліваць вышэйшую адукацыю ў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум. Сваю кар’еру ён пачынаў як просты рабочы на МТЗ.
У цэхах Мінскага аўтатрактарнага завода ён прайшоў сур’ёзную школу і стаў членам КПСС у 1954 годзе. Таксама ён атрымаў завочна вышэйшую адукацыю ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі.
У 1960-1965 гадах ён займаў пасаду дырэктара Мінскага завода трактарных запчастак. У 1965-1972 гадах – стаў дырэктарам роднага Мінскага трактарнага завода, а затым і генеральным дырэктарам Мінскага трактарнага вытворчага аб’яднання.
Слюнькоў паспяхова будаваў кар’еру і на палітычнай арэне, і ў 1972-1974 гадах быў першым сакратаром Мінскага гаркома партыі. У 1974 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і Залатой Зоркі "Серп и Молот".
Перспектыўнага кіраўніка заўважылі ў Маскве, і ў 1974-1983 гадах ён працаваў у якасці намесніка старшыні Дзяржплана СССР. Пасля чаго Слюнькоў вярнуўся ў БССР, дзе ў 1983-1987 гадах быў першым сакратарам ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. Пасля чаго ён стаў сакратаром ЦК КПСС, членам Палітбюро ЦК КПСС.
Слюнькоў таксама абіраўся ў якасці дэпутата Вярхоўнага Савета СССР некалькіх скліканняў і быў народным дэпутатам СССР з 1989 года. З 1988 года быў старшынёй Камісіі ЦК КПСС па сацыяльна-эканамічнай палітыцы. У 1990 годзе ён выйшаў на пенсію і жыў у сталіцы Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь