https://bel.sputnik.by/20220812/vypusk-upakok-dlya-pradukta-kharchavannya-naladzyats-u-belarus-1065708213.html
Выпуск упакоўкі для прадуктаў харчавання наладзяць у Беларусі
Выпуск упакоўкі для прадуктаў харчавання наладзяць у Беларусі
Sputnik Беларусь
У Беларусі на фоне санкцый узніклі праблемы з упакоўкай, у сувязі з гэтым скараціўся і асартымент малочнай прадукцыі на прылаўках айчынных крам. 12.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-12T11:25+0300
2022-08-12T11:25+0300
2022-08-12T11:26+0300
аляксандр лукашэнка
прадукты харчавання
беларусь
эканоміка
вытворчасць
малочка
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0c/1065705416_0:236:2973:1908_1920x0_80_0_0_339c4bbdc60cc66c9666d8cee210ea31.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца гэтага года наладзіць у краіне вытворчасць упакоўкі для прадуктаў харчавання.Такое даручэнне ён агучыў падчас наведвання Мінскага малочнага завода №1.Ён таксама падкрэсліў, што хімічная прамысловасць у краіне вельмі развітая, а "мы не можам цырату гэтую вырабіць".Справа ў тым, што ўпакоўку для некаторых відаў прадукцыі, напрыклад, для малака, айчынныя прадпрыемствы набывалі ў замежных вытворцаў. З-за санкцый і пэўных абмежаванняў з гэтым узніклі некаторыя цяжкасці, што адбілася і на асартыменце, і на аб’ёмах прадукцыі, якая пастаўляецца на ўнутраны рынак.Адказваць за выпуск упакоўкі будзе міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, а кантраляваць – намеснік кіраўніка ўрада Леанід Заяц.Акрамя таго, Прэзідэнт даручыў арганізаваць вытворчасць неабходных запчастак для імпартнага абсталявання.Упакоўка і запасныя часткі да імпартнага абсталявання – гэта дзве пазіцыі, якія Лукашэнка запатрабаваў прапрацаваць да канца гэтага года.Малака шмат, а ўпакоўкі нямаРаней намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Вадзім Шагойка заявіў, што малака на ўнутраным рынку дастаткова, а вось з-за санкцый ёсць праблемы з упакоўкай. З-за гэтага нават прыйшлося звузіць асартымент малочнай прадукцыі, растлумачыў ён.Шагойка праінфармаваў, што пытанне з тэтрапакам ужо вырашаецца – беларускія вытворцы шукаюць іншыя рынкі пастаўкі гэтай упакоўкі, прапрацоўваецца супрацоўніцтва з вытворцамі Кітая і іншых дружалюбных краін.Паводле інфармацыі намесніка міністра, ужо завезены пробныя партыі для замены гэтй упакоўкі, каб "вярнуць звыклы людзям асартымент прадукцыі, які быў да санкцый". А пакуль айчынныя вытворцы актыўна перайшлі на вытворчасць малака ў ПЭТ-бутэльцы і ў плёнцы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0c/1065705416_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_47c948cb54364e6415b89e250df2ff5b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, прадукты харчавання, беларусь, эканоміка, вытворчасць, малочка, санкцыі
аляксандр лукашэнка, прадукты харчавання, беларусь, эканоміка, вытворчасць, малочка, санкцыі
Выпуск упакоўкі для прадуктаў харчавання наладзяць у Беларусі
11:25 12.08.2022 (абноўлена: 11:26 12.08.2022) У Беларусі на фоне санкцый узніклі праблемы з упакоўкай, у сувязі з гэтым скараціўся і асартымент малочнай прадукцыі на прылаўках айчынных крам.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца гэтага года наладзіць у краіне вытворчасць упакоўкі для прадуктаў харчавання.
Такое даручэнне ён агучыў падчас наведвання Мінскага малочнага завода №1.
"Каб гэты ўпаковачны матэрыял быў зроблены ў Беларусі. Каб да канца года матэрыял быў", - заявіў прэзідэнт, яго словы прыводзіць прэс-служба.
Ён таксама падкрэсліў, што хімічная прамысловасць у краіне вельмі развітая, а "мы не можам цырату гэтую вырабіць".
Справа ў тым, што ўпакоўку для некаторых відаў прадукцыі, напрыклад, для малака, айчынныя прадпрыемствы набывалі ў замежных вытворцаў. З-за санкцый і пэўных абмежаванняў з гэтым узніклі некаторыя цяжкасці, што адбілася і на асартыменце, і на аб’ёмах прадукцыі, якая пастаўляецца на ўнутраны рынак.
Адказваць за выпуск упакоўкі будзе міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, а кантраляваць – намеснік кіраўніка ўрада Леанід Заяц.
Акрамя таго, Прэзідэнт даручыў арганізаваць вытворчасць неабходных запчастак для імпартнага абсталявання.
"Тое ж самае: або няхай на каленях точаць тое, што трэба (шасцярэнькі, балты, гайкі), або шукаюць іншыя варыянты. Але лепш, вядома, вырабляць у сябе", - дадаў ён.
Упакоўка і запасныя часткі да імпартнага абсталявання – гэта дзве пазіцыі, якія Лукашэнка запатрабаваў прапрацаваць да канца гэтага года.
Малака шмат, а ўпакоўкі няма
Раней намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Вадзім Шагойка заявіў, што малака на ўнутраным рынку дастаткова, а вось з-за санкцый ёсць праблемы з упакоўкай. З-за гэтага нават прыйшлося звузіць асартымент малочнай прадукцыі, растлумачыў ён.
Шагойка праінфармаваў, што пытанне з тэтрапакам ужо вырашаецца – беларускія вытворцы шукаюць іншыя рынкі пастаўкі гэтай упакоўкі, прапрацоўваецца супрацоўніцтва з вытворцамі Кітая і іншых дружалюбных краін.
Паводле інфармацыі намесніка міністра, ужо завезены пробныя партыі для замены гэтй упакоўкі, каб "вярнуць звыклы людзям асартымент прадукцыі, які быў да санкцый". А пакуль айчынныя вытворцы актыўна перайшлі на вытворчасць малака ў ПЭТ-бутэльцы і ў плёнцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь