У Беларусі наступіла тэхнічная рэцэсія эканомікі

© Pixabay/nkostyshevБелорусские рубли
Белорусские рубли - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2022
Падпісацца
Унутраны валавы прадукт рэспублікі скарачаецца больш за шэсць месяцаў запар, хоць урад запэўнівае, што да канца года сітуацыя павінна выраўняцца.
МІНСК, 16 жнів – Sputnik. Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 104,6 мільярда рублёў, ці ў супастаўных цэнах 94,8% да ўзроўню студзеня – ліпеня 2021 года, паведамілі ў прэс-службе Белстата.
"Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені – ліпені бягучага года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга склаў 116, 8%", – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Такім чынам, унутраны валавы прадукт рэспублікі скараціўся на 5,2 працэнта. Падзенне ВУП назіраецца ўжо два кварталы запар плюс адзін месяц, што па міжнародных стандартах сведчыць аб надыходзе тэхнічнай рэцэсіі ў эканоміцы.
У Мінэканомікі паведамілі, што ў жніўні паводле іх ацэнак павінен быць зламаны негатыўны трэнд у айчыннай эканоміцы. Гэтаму пасадзейнічае актывізацыя ўборачнай кампаніі.
Спецыялісты ЕАБР мяркуюць, што беларуская эканоміка па выніках 2022 года ўпадзе на 6,5%. Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на гэты год, зацверджаны ўладамі, прадугледжвае рост ВУП на 2,9%.
Раней беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка заявіў, што за апошнія шэсць месяцаў беларускі экспарт перавысіў 17 мільярдаў долараў, у тым ліку, 3,5 мільярда – гэта пастаўкі на рынкі недружалюбных краін.
Станоўчае сальда знешняга гандлю пры скарачэнні агульных аб'ёмаў склала рэкордныя 2,27 мільярда долараў. У гэтым выпадку зніжэнне імпарту ішло большымі тэмпамі, чым экспарту.
Кіраўнік урада на пасяджэнні Саўміна 9 жніўня сказаў, што эканоміка ва ўмовах заходніх рэстрыкцый дэманструе гістарычна самыя высокія колькасныя паказчыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0