https://bel.sputnik.by/20220816/z-za-nz-pad-dzhankoem-lyudzey-evakuyuyuts-za-pyatsklametrovuyu-zonu--aksna-1065821280.html
З-за НЗ пад Джанкоем людзей эвакуююць за пяцікіламетровую зону – Аксёнаў
З-за НЗ пад Джанкоем людзей эвакуююць за пяцікіламетровую зону – Аксёнаў
Sputnik Беларусь
Дэтанацыя боепрыпасаў пад Джанкоем працягваецца, экстраныя службы мабілізаваны ў патрэбнай колькасці і аказваюць дапамогу. 16.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-16T11:08+0300
2022-08-16T11:08+0300
2022-08-16T11:08+0300
у свеце
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
крым
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/10/1065817661_0:278:421:515_1920x0_80_0_0_b238c3f4114a41933b1e5f639095466d.jpg
МІНСК, 16 жнів – Sputnik. Два чалавекі пацярпелі ў выніку здарэння на пляцоўцы захоўвання боепрыпасаў у Джанкойскім раёне, насельніцтва эвакуююць за пяцікіламетровую зону, паведаміў кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў у Telegram-канале.Як паінфармавала раней Мінабароны РФ, адбылося ўзгаранне на абгароджанай пляцоўцы захоўвання боепрыпасаў з дэтанацыяй у раёне Майскага ў Крыме.Аксёнаў адзначыў, што зараз ачэплена пяцікіламетровая зона вакол склада, дзе ідзе дэтанацыя."Пакуль што ў нас дадзеныя аб двух пацярпелых. Адзін мужчына атрымаў асколачнае раненне і аднаго сценкай прыціснула. У дадзеным выпадку жыццю іх нішто не пагражае", – распавёў Аксёнаў.Паводле яго слоў, пяцікіламетровая зона ачэпленая, усіх людзей адтуль высяляюць, на месцы людзям аказваюць дапамогу."Задзейнічаны сілы МНС, Мінабароны РФ, Расгвардыі, экстраныя службы. На месцы таксама знаходзяцца намеснік старшыні Савета міністраў Рэспублікі Крым Ігар Мікалаевіч Міхайлічэнка, кіраўнік адміністрацыі Джанкойскага раёна Іна Сяргееўна Федарэнка, адміністрацыя паселішча, супрацоўнікі МНС, ваенныя", – дадаў кіраўнік Крыму.Аксёнаў удакладніў, што аб развіцці сітуацыі будзе інфармаваць у сваім Telegram-канале, і папрасіў давяраць толькі афіцыйнай інфармацыі.Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.
крым
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/10/1065817661_0:238:421:554_1920x0_80_0_0_0cfe28a94232b764d637b6cd1f5ba913.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, крым
у свеце, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, крым
З-за НЗ пад Джанкоем людзей эвакуююць за пяцікіламетровую зону – Аксёнаў
Дэтанацыя боепрыпасаў пад Джанкоем працягваецца, экстраныя службы мабілізаваны ў патрэбнай колькасці і аказваюць дапамогу.
МІНСК, 16 жнів – Sputnik. Два чалавекі пацярпелі ў выніку здарэння на пляцоўцы захоўвання боепрыпасаў у Джанкойскім раёне, насельніцтва эвакуююць за пяцікіламетровую зону, паведаміў кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў у Telegram-канале.
Як паінфармавала раней Мінабароны РФ, адбылося ўзгаранне на абгароджанай пляцоўцы захоўвання боепрыпасаў з дэтанацыяй у раёне Майскага ў Крыме.
Аксёнаў адзначыў, што зараз ачэплена пяцікіламетровая зона вакол склада, дзе ідзе дэтанацыя.
"Пакуль што ў нас дадзеныя аб двух пацярпелых. Адзін мужчына атрымаў асколачнае раненне і аднаго сценкай прыціснула. У дадзеным выпадку жыццю іх нішто не пагражае", – распавёў Аксёнаў.
Паводле яго слоў, пяцікіламетровая зона ачэпленая, усіх людзей адтуль высяляюць, на месцы людзям аказваюць дапамогу.
"Задзейнічаны сілы МНС, Мінабароны РФ, Расгвардыі, экстраныя службы. На месцы таксама знаходзяцца намеснік старшыні Савета міністраў Рэспублікі Крым Ігар Мікалаевіч Міхайлічэнка, кіраўнік адміністрацыі Джанкойскага раёна Іна Сяргееўна Федарэнка, адміністрацыя паселішча, супрацоўнікі МНС, ваенныя", – дадаў кіраўнік Крыму.
Аксёнаў удакладніў, што аб развіцці сітуацыі будзе інфармаваць у сваім Telegram-канале, і папрасіў давяраць толькі афіцыйнай інфармацыі.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.