Акрамя двух абласцей: забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць амаль усюды

© Sputnik / Альфред МикусПриродный комплекс "Голубые озера"
Природный комплекс Голубые озера - Sputnik Беларусь, 1920, 19.08.2022
Падпісацца
Жнівень правярае беларусаў на трываласць моцнай спякотай – сіноптыкі абяцаюць, што адзнака на ўзроўні +30°С захаваецца. З-за такога надвор'я ў большасці раёнаў рэспублікі ў лес пакуль хадзіць нельга.
МІНСК, 19 жнів – Sputnik. З-за спякотнага і сухога надвор'я ў Беларусі працягваюцца абмежаванні наведванняў лясоў.
Цяпер забароны і абмежаванні ўведзены ў 72 раёнах краіны, такія даныя вынікаюць з анлайн-карты Мінлясгаса.
Даступнымі для наведвання застаюцца лясы ў Віцебскай вобласці (абсалютна ўсё) і Магілёўскай (усе, акрамя Глускага раёна, дзе абмежаванні ўведзены з 16 жніўня).
У Гомельскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх раёнах, прычым поўная забарона – у Светлагорскім, Рэчыцкім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Ельскім, Нараўлянскім, Брагінскім і Лоеўскім.
У Мінскай вобласці ва ўсіх раёнах, акрамя Лагойскага і Мядзельскага, наведванне лясоў абмежавана, а ў Валожынскім і Стаўбцоўскім – цалкам абмежавана.
Захоўваюцца абмежаванні ва ўсёй Гродзенскай вобласці (у Навагрудскім і Карэліцкім раёнах – поўная забарона).
У Брэсцкай вобласці практычна ўсюды, акрамя трох раёнаў – Пружанскім, Камянецкім і Брэсцкім – уведзены абмежаванні.

Навошта ўводзяць забароны?

Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў лясніцтва ўводзяць, каб прадухіліць пажары. Забарона азначае, што лес нельга наведваць увогуле.
Абмежаванні могуць у розных раёнах адрознівацца. Калі ўведзены абмежаванні, то можа дзейнічаць забарона толькі на ўезд у лес на машыне і развядзенне вогнішча, а можа быць забаронена прыходзіць у лес і пешшу для збору ягад у пэўны час сутак.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.
Стужка навiн
0