https://bel.sputnik.by/20220819/putsn--makron-upershynyu-z-maya-pravyal-telefonnuyu-razmovu-1065960293.html
Пуцін і Макрон упершыню з мая правялі тэлефонную размову
Пуцін і Макрон упершыню з мая правялі тэлефонную размову
Sputnik Беларусь
У апошні раз прэзідэнты дзвюх краін стэлефаноўваліся амаль тры месяцы таму – 28 мая. 19.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-19T18:01+0300
2022-08-19T18:01+0300
2022-08-19T18:01+0300
францыя
расія
эмануэль макрон
уладзімір пуцін
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104181/79/1041817971_0:0:3189:1794_1920x0_80_0_0_99314f2add11ebe4b99f0d0fc554ad50.jpg
МІНСК, 19 жнів – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Францыі Уладзімір Пуцін і Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову, паведамілі ў прэс-службе Крамля.Размова паміж двума лідэрамі адбылася па ініцыятыве французскага боку. У ходзе былі абмеркаваны розныя аспекты сітуацыі, якая склалася вакол Украіны.Там таксама падкрэсліваецца, што кіраўнікі дзяржаў адзначылі неабходнасць накіравання на станцыю місіі МАГАТЭ, якая на месцы ацаніла б рэальную абстаноўку. Пры гэтым Пуцін пацвердзіў, што РФ гатова садзейнічаць інспектарам арганізацыі.Расійскі прэзідэнт нагадаў свайму французскаму калегу аб запрашэнні экспертаў ААН і МКЧК наведаць следчы ізалятар у пасёлку Аленаўка, дзе ў выніку ракетнага ўдару ўкраінскіх вайскоўцаў загінула вялікая колькасць ваеннапалонных з ВСУ, якія знаходзіліся ў СІЗА.Пуцін таксама расказаў Макрону аб рэалізацыі падпісанай 22 ліпеня ў Стамбуле здзелкі па вывазе ўкраінскага збожжа з партоў на Чорным моры і экспарту расійскіх прадуктаў і ўгнаенняў на рынкі свету.Расейскі лідэр звярнуў увагу на ранейшую сітуацыю з захаваннем перашкод для экспарту з РФ. Гэта, паводле яго слоў, не садзейнічае выкананню задач па забеспячэнню глабальнай харчовай бяспекі.Прэзідэнты дзвюх краін дамовіліся прадоўжыць кантакты па ўзнятых тэмах і іншых пытаннях.Нагадаем, што ў апошні раз Пуцін і Макрон стэлефаноўваліся амаль тры месяцы таму – 28 мая.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
францыя
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104181/79/1041817971_235:0:2966:2048_1920x0_80_0_0_9f4c61127af1a0f1561d6260b71e72f3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
францыя, расія, эмануэль макрон, уладзімір пуцін, у свеце, палітыка
францыя, расія, эмануэль макрон, уладзімір пуцін, у свеце, палітыка
Пуцін і Макрон упершыню з мая правялі тэлефонную размову
У апошні раз прэзідэнты дзвюх краін стэлефаноўваліся амаль тры месяцы таму – 28 мая.
МІНСК, 19 жнів – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Францыі Уладзімір Пуцін і Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Размова паміж двума лідэрамі адбылася па ініцыятыве французскага боку. У ходзе былі абмеркаваны розныя аспекты сітуацыі, якая склалася вакол Украіны.
"Уладзімір Пуцін, у прыватнасці, падкрэсліў, што сістэматычныя абстрэлы ўкраінскімі ваеннымі тэрыторыі Запарожскай атамнай электрастанцыі ствараюць небяспеку ўзнікнення маштабнай катастрофы, здольнай прывесці да радыяцыйнага заражэння шырокіх тэрыторый", – гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама падкрэсліваецца, што кіраўнікі дзяржаў адзначылі неабходнасць накіравання на станцыю місіі МАГАТЭ, якая на месцы ацаніла б рэальную абстаноўку. Пры гэтым Пуцін пацвердзіў, што РФ гатова садзейнічаць інспектарам арганізацыі.
Расійскі прэзідэнт нагадаў свайму французскаму калегу аб запрашэнні экспертаў ААН і МКЧК наведаць следчы ізалятар у пасёлку Аленаўка, дзе ў выніку ракетнага ўдару ўкраінскіх вайскоўцаў загінула вялікая колькасць ваеннапалонных з ВСУ, якія знаходзіліся ў СІЗА.
Пуцін таксама расказаў Макрону аб рэалізацыі падпісанай 22 ліпеня ў Стамбуле здзелкі па вывазе ўкраінскага збожжа з партоў на Чорным моры і экспарту расійскіх прадуктаў і ўгнаенняў на рынкі свету.
Расейскі лідэр звярнуў увагу на ранейшую сітуацыю з захаваннем перашкод для экспарту з РФ. Гэта, паводле яго слоў, не садзейнічае выкананню задач па забеспячэнню глабальнай харчовай бяспекі.
Прэзідэнты дзвюх краін дамовіліся прадоўжыць кантакты па ўзнятых тэмах і іншых пытаннях.
Нагадаем, што ў апошні раз Пуцін і Макрон стэлефаноўваліся амаль тры месяцы таму – 28 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь