ФСБ раскрыла забойства Дар'і Дугінай

© Sputnik / ФСБ РФ / Перайсці ў медыябанкФСБ РФ пресекла деятельность группы граждан по финансированию террористов
ФСБ РФ пресекла деятельность группы граждан по финансированию террористов - Sputnik Беларусь, 1920, 22.08.2022
Падпісацца
ФСБ РФ заявіла, што за забойствам расійскай журналісткі Дар'і Дугінай стаяць украінскія спецслужбы.
МІНСК, 22 жнів – Sputnik. Федэральная служба бяспекі Расіі заявіла, што забойства расійскай журналісткі Дар'і Дугінай раскрытае.
За забойствам Дугінай стаяць украінскія спецслужбы, выканаўца – грамадзянка Украіны Наталля Воўк, якая прыехала ў Расію з дачкой 23 ліпеня, паведамілі ў ведамстве.
"Устаноўлена, што злачынства падрыхтавана і ўчынена ўкраінскімі спецслужбамі. Выканаўцам з'яўляецца грамадзянка Украіны Воўк Наталля Паўлаўна, 1979 года нараджэння, якая прыбыла ў Расію 23 ліпеня 2022 года разам з дачкой Шабан Сафіяй Міхайлаўнай, 2010 года нараджэння", – гаворыцца ў паведамленні службы.
Таксама ФСБ паведаміла, што ў мэтах арганізацыі забойства Дугінай і атрымання інфармацыі аб яе ладзе жыцця падазраваная арандавала кватэру ў Маскве – у доме, дзе пражывала загінулая.
Прэс-служба ФСБ таксама паведаміла, што для назірання за Дугінай падазроныя выкарыстоўвалі аўтамашыну "Mini Cooper", прычым пры ўездзе ў Расію выкарыстоўваліся нумары ДНР (Е982ХН DPR), у Маскве – казахстанскія нумары (172AJD02), а пры выездзе – украінскія (AH7771IP).
"У дзень забойства Воўк і Шабан знаходзіліся на літаратурна-музычным фестывалі "Традыцыя", дзе Дугіна прысутнічала ў якасці ганаровага госця", – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.
У ФСБ дадалі, што матэрыялы расследавання перададзены ў Следчы камітэт РФ.
Як раней паведамлялася, трагедыя адбылася ў мінулую суботу ўвечары. У Адзінцоўскім раёне, на пад'ездзе да Масквы на хаду ўзарваўся і згарэў аўтамабіль, у якім знаходзілася Дар'я Дугіна. Дачка вядомага грамадскага дзеяча Аляксандра Дугіна загінула на месцы. Ён ехаў у машыне следам. У аўтамабілі, паводле папярэдніх звестак, спрацавала выбуховае прыстасаванне. Справа ўзбуджана па артыкуле наўмыснае забойства, учыненае грамадска небяспечным спосабам.
Дар'я Дугіна нарадзілася ў 1992 годзе, скончыла філасофскі факультэт МДУ, працавала палітычным аглядальнікам Міжнароднага еўразійскага руху. Яна працягвала справу бацькі, праводзіла мноства лекцый, стала кандыдатам навук і вядомым палітолагам.
Дугіна была таксама вядомая тым, што актыўна падтрымлівала правядзенне спецаперацыі на Украіне.
У ліпені 2022 года ўрад Вялікабрытаніі ўключыў Дугіну ў санкцыйны спіс за "распаўсюджванне дэзінфармацыі" аб канфлікце ва Украіне.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.
Стужка навiн
0