https://bel.sputnik.by/20220822/na-belaes-upershynyu-peragruzl-adpratsavanae-yadzernae-palva-1066016211.html
На БелАЭС упершыню перагрузілі адпрацаванае ядзернае паліва
На БелАЭС упершыню перагрузілі адпрацаванае ядзернае паліва
Sputnik Беларусь
АЭС правяла планава-папераджальны рамонт – такая тэхналагічная працэдура неабходна для забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання. 22.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-22T16:59+0300
2022-08-22T16:59+0300
2022-08-22T16:59+0300
аэс
белаэс у астраўцы
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_0:205:3276:2048_1920x0_80_0_0_516ce9de94adfd10840155023207856e.jpg
МІНСК, 22 жнів – Sputnik. На Беларускай атамнай электрастанцыі завяршыўся планава-папераджальны рамонт першага энергаблока, заявілі ў прэс-службе Мінэнерга.Планавыя працы ўключалі ў сябе рамонт асноўнага абсталявання рэактарнай усталёўкі, галоўных цыркуляцыйных помпаў і турбагенератара.Акрамя таго, упершыню на станцыі правялі перагрузку адпрацаванага ядзернага паліва – заменены 48 са 163 цеплавыдзяляльных зборак з палівам. Таксама спецыялісты правялі дыягностыку каля 3 тысяч тэхналагічных сістэм і адзінак абсталявання.Цяпер на першым блоку праводзяцца рэгламентныя перадпускавыя аперацыі, з часам рэактар набярэ патрэбную магутнасць і будзе ўключаны ў агульную сетку.У Мінэнерга зазначаюць, што планава-папераджальны рамонт на атамных станцыях праводзіцца кожны год, ён патрэбны для таго, каб на АЭС стабільна працавала абсталяванне.АЭС стала на рамонтАб планавым рамонце Беларускай атамнай станцыі ў міністэрстве заяўлялі яшчэ ў канцы красавіка гэтага года. У ведамстве анансавалі, што спецыялісты правераць стан металу, правядуць дыягностыку зварных злучэнняў рэактарнага абсталявання рэактара і трубаправодаў розных сістэм, а таксама перазагрузяць свежае ядзернае паліва.Нагадаем, атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22 працэнты ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40 працэнтаў. Як паведамлялася раней, другі блок знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Пасля яго запуску АЭС будзе выпрацоўваць за год каля 18 мільярдаў кВт/г.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_497:0:3228:2048_1920x0_80_0_0_8621b3e7e8ad10863541d3b52dd89d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аэс, белаэс у астраўцы, беларусь
аэс, белаэс у астраўцы, беларусь
На БелАЭС упершыню перагрузілі адпрацаванае ядзернае паліва
АЭС правяла планава-папераджальны рамонт – такая тэхналагічная працэдура неабходна для забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання.
МІНСК, 22 жнів – Sputnik. На Беларускай атамнай электрастанцыі завяршыўся планава-папераджальны рамонт першага энергаблока, заявілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Планавыя працы ўключалі ў сябе рамонт асноўнага абсталявання рэактарнай усталёўкі, галоўных цыркуляцыйных помпаў і турбагенератара.
Акрамя таго, упершыню на станцыі правялі перагрузку адпрацаванага ядзернага паліва – заменены 48 са 163 цеплавыдзяляльных зборак з палівам. Таксама спецыялісты правялі дыягностыку каля 3 тысяч тэхналагічных сістэм і адзінак абсталявання.
Цяпер на першым блоку праводзяцца рэгламентныя перадпускавыя аперацыі, з часам рэактар набярэ патрэбную магутнасць і будзе ўключаны ў агульную сетку.
У Мінэнерга зазначаюць, што планава-папераджальны рамонт на атамных станцыях праводзіцца кожны год, ён патрэбны для таго, каб на АЭС стабільна працавала абсталяванне.
Аб планавым рамонце Беларускай атамнай станцыі ў міністэрстве заяўлялі яшчэ ў канцы красавіка гэтага года. У ведамстве анансавалі, што спецыялісты правераць стан металу, правядуць дыягностыку зварных злучэнняў рэактарнага абсталявання рэактара і трубаправодаў розных сістэм, а таксама перазагрузяць свежае ядзернае паліва.
Нагадаем, атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22 працэнты ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40 працэнтаў. Як паведамлялася раней, другі блок знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Пасля яго запуску АЭС будзе выпрацоўваць за год каля 18 мільярдаў кВт/г.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь!