https://bel.sputnik.by/20220822/try-belaruskya-lgkaatlety-dyskvalfkavanyya-za-dopng-1065996028.html
Тры беларускія лёгкаатлеты дыскваліфікаваныя за допінг
Тры беларускія лёгкаатлеты дыскваліфікаваныя за допінг
Sputnik Беларусь
Допінгавыя скандалы адбываюцца ў розных відах спорту рэгулярна, не абыходзяць яны бокам і прадстаўнікоў Беларусі. 22.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-22T09:55+0300
2022-08-22T09:55+0300
2022-08-22T09:55+0300
беларусь
спорт
алімпіяда
допінг
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/15/1055018064_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_4c2b92359f13fcbad0e348b6014c0765.jpg
МІНСК, 22 жнів – Sputnik. Беларускія лёгкаатлеты Павел Крывіцкі, Алена Кіевіч і Надзея Астапчук дыскваліфікаваны AIU (Athletics Integrity Unit) за парушэнне антыдопінгавых правіл, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.Адзначаецца, што ў адносінах да кідальніка молата Паўла Крывіцкага ануляваны вынікі з 22 сакавіка 2012-га па 16 ліпеня 2012 года."Спартсмен ужо адбыў максімальнае пакаранне тэрмінам на 4 гады за папярэдняе парушэнне правілаў, і яго вынікі з 17 ліпеня 2012 года па 16 ліпеня 2014 года і з 11 мая 2015 года 10 чэрвеня 2015 года ўжо ануляваныя", – гаворыцца ў паведамленні.Таксама забароненыя рэчывы знайшлі ў штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. Лёгкаатлетцы анулявалі вынікі выступленняў з 22 сакавіка 2012 года па 25 красавіка 2014 года.Бягуха на кароткія дыстанцыі Алена Кіевіч атрымала бан на два гады з 4 жніўня 2022-га. Яе дасягненні ануляваны з 14 сакавіка 2012-га па 13 сакавіка 2014 года.Раней Міжнародны алімпійскі камітэт пасля пераправеркі допінг-проб ануляваў вынікі двух беларускіх спартсменаў, якія выступалі на Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне, – штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук і кідальніцы молата Дар'і Пчэльнік.Допінгавыя скандалыСярод беларускіх барцоў гучныя допінгавыя скандалы звязаны з чэмпіёнам II Еўрапейскіх гульняў па грэка-рымскай барацьбе Кірылам Грышчанка і Сяргеем Старадубам. У 2020-м яны былі дыскваліфікаваны на чатыры гады за ўжыванне допінгу – дэгідрахлорметылтэстастэрону (экзагенны анабалічны андрагенны стэроід).Сваю віну спартсмены адмаўлялі. У выніку доўгага разбору Грышчанка пазбавіўся залатой узнагароды Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Дыскваліфікацыю атрымалі абодва атлеты.Адна з самых вядомых спраў у беларускім спорце звязана з дыскваліфікацыяй тхэквандыста Армана-Маршала Сіла. У яго крыві знайшлі забароненае рэчыва, з-за чаго ён не трапіў на Алімпіяду ў Рыа і вымушаны быў адбыць чатырохгадовую дыскваліфікацыю. Сам атлет ужыванне мельдонію абвяргаў і сцвярджаў, што прэпарат падсыпалі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/15/1055018064_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_c956486d9b656a7bc89c6c0131416dfb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, спорт, алімпіяда, допінг
беларусь, спорт, алімпіяда, допінг
Тры беларускія лёгкаатлеты дыскваліфікаваныя за допінг
Допінгавыя скандалы адбываюцца ў розных відах спорту рэгулярна, не абыходзяць яны бокам і прадстаўнікоў Беларусі.
МІНСК, 22 жнів – Sputnik. Беларускія лёгкаатлеты Павел Крывіцкі, Алена Кіевіч і Надзея Астапчук дыскваліфікаваны AIU (Athletics Integrity Unit) за парушэнне антыдопінгавых правіл, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Адзначаецца, што ў адносінах да кідальніка молата Паўла Крывіцкага ануляваны вынікі з 22 сакавіка 2012-га па 16 ліпеня 2012 года.
"Спартсмен ужо адбыў максімальнае пакаранне тэрмінам на 4 гады за папярэдняе парушэнне правілаў, і яго вынікі з 17 ліпеня 2012 года па 16 ліпеня 2014 года і з 11 мая 2015 года 10 чэрвеня 2015 года ўжо ануляваныя", – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама забароненыя рэчывы знайшлі ў штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. Лёгкаатлетцы анулявалі вынікі выступленняў з 22 сакавіка 2012 года па 25 красавіка 2014 года.
Бягуха на кароткія дыстанцыі Алена Кіевіч атрымала бан на два гады з 4 жніўня 2022-га. Яе дасягненні ануляваны з 14 сакавіка 2012-га па 13 сакавіка 2014 года.
Раней Міжнародны алімпійскі камітэт пасля пераправеркі допінг-проб ануляваў вынікі двух беларускіх спартсменаў, якія выступалі на Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне, – штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук і кідальніцы молата Дар'і Пчэльнік.
Сярод беларускіх барцоў гучныя допінгавыя скандалы звязаны з чэмпіёнам II Еўрапейскіх гульняў па грэка-рымскай барацьбе Кірылам Грышчанка і Сяргеем Старадубам. У 2020-м яны былі дыскваліфікаваны на чатыры гады за ўжыванне допінгу – дэгідрахлорметылтэстастэрону (экзагенны анабалічны андрагенны стэроід).
Сваю віну спартсмены адмаўлялі. У выніку доўгага разбору Грышчанка пазбавіўся залатой узнагароды Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Дыскваліфікацыю атрымалі абодва атлеты.
Адна з самых вядомых спраў у беларускім спорце звязана з дыскваліфікацыяй тхэквандыста Армана-Маршала Сіла. У яго крыві знайшлі забароненае рэчыва, з-за чаго ён не трапіў на Алімпіяду ў Рыа і вымушаны быў адбыць чатырохгадовую дыскваліфікацыю. Сам атлет ужыванне мельдонію абвяргаў і сцвярджаў, што прэпарат падсыпалі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь