https://bel.sputnik.by/20220823/nekatoryya-krany-nata-khochuts-pratsyagu-kranskaga-kanflktu--mzs-turtsy-1066048445.html
Некаторыя краіны НАТА хочуць працягу ўкраінскага канфлікту – МЗС Турцыі
Некаторыя краіны НАТА хочуць працягу ўкраінскага канфлікту – МЗС Турцыі
Sputnik Беларусь
Акрамя таго, ёсць дзяржавы, якія хацелі сабатаваць пагадненне па экспарце ўкраінскага збожжа, сцвярджае кіраўнік турэцкага МЗС. 23.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-23T13:59+0300
2022-08-23T13:59+0300
2022-08-23T13:59+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
у свеце
палітыка
турцыя
зша
ната
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/17/1066043463_0:0:3134:1764_1920x0_80_0_0_a03fecaa8d982cb6d0a65d861d8e995f.jpg
МІНСК, 23 жнів – Sputnik. Шэраг краін НАТА хочуць працягу ўкраінскага канфлікту. З такой заявай выступіў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу ў інтэрв'ю Haber Global."На Захадзе ёсць краіны, якія хочуць працягу канфлікту, сярод іх краіны – члены НАТА", – заявіў Чавушаглу.Кіраўнік МЗС Турцыі ўдакладніў, што размова ідзе не толькі пра ЗША, але пра іншых членаў альянсу.Чавушаглу таксама распавёў аб жаданні некаторых краін сабатаваць збожжавае пагадненне. Пры гэтым, паводле яго слоў, тут ужо Вашынгтоне ні пры чым."ЗША ўнеслі ўклад, уключаючы зняцце абмежаванняў на экспарт расійскіх угнаенняў, разблакіроўку партоў, (зняцце абмежаванняў – Sputnik) на банкаўскія аперацыі", – сказаў ён.Чавушаглу падкрэсліў, што "мы не губляем надзеі і працягваем нашы намаганні". Міністр адзначыў, што з украінскіх партоў выйшлі ўжо 33 караблі.Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў надзею, што "ў найбліжэйшай будучыні" ў Турцыі адбудзецца сустрэча Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага.У Стамбуле 22 ліпеня пры ўдзеле ААН, Расіі, Турцыі і Украіны адбылося падпісанне двух дакументаў па стварэнні калідора для вывазу збожжа з трох украінскіх партоў – Чарнаморска, Адэсы і Паўднёвага. Таксама быў створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр, у які ўваходзяць прадстаўнікі Турцыі, РФ і Украіны, а таксама ААН для назірання за пастаўкамі харчавання.24 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі ў адказ на просьбу кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб дапамозе. Пасля гэтага ЗША, ЕС, Вялікабрытанія, а таксама шэраг іншых дзяржаў увялі санкцыі супраць расійскіх фізічных і юрыдычных асоб. Акрамя таго, заходнія краіны актывізавалі пастаўкі ўзбраенняў Кіеву на сумы, якія вылічаюцца да цяперашняга часу мільярдамі долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
турцыя
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/17/1066043463_354:0:3083:2047_1920x0_80_0_0_1fc44a252425f0801fce38a6fc554052.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, палітыка, турцыя, зша, ната
у свеце, палітыка, турцыя, зша, ната
Некаторыя краіны НАТА хочуць працягу ўкраінскага канфлікту – МЗС Турцыі
Акрамя таго, ёсць дзяржавы, якія хацелі сабатаваць пагадненне па экспарце ўкраінскага збожжа, сцвярджае кіраўнік турэцкага МЗС.
МІНСК, 23 жнів – Sputnik. Шэраг краін НАТА хочуць працягу ўкраінскага канфлікту. З такой заявай выступіў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу ў інтэрв'ю Haber Global.
"На Захадзе ёсць краіны, якія хочуць працягу канфлікту, сярод іх краіны – члены НАТА", – заявіў Чавушаглу.
Кіраўнік МЗС Турцыі ўдакладніў, што размова ідзе не толькі пра ЗША, але пра іншых членаў альянсу.
Чавушаглу таксама распавёў аб жаданні некаторых краін сабатаваць збожжавае пагадненне. Пры гэтым, паводле яго слоў, тут ужо Вашынгтоне ні пры чым.
"ЗША ўнеслі ўклад, уключаючы зняцце абмежаванняў на экспарт расійскіх угнаенняў, разблакіроўку партоў, (зняцце абмежаванняў – Sputnik) на банкаўскія аперацыі", – сказаў ён.
Чавушаглу падкрэсліў, што "мы не губляем надзеі і працягваем нашы намаганні". Міністр адзначыў, што з украінскіх партоў выйшлі ўжо 33 караблі.
Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў надзею, што "ў найбліжэйшай будучыні" ў Турцыі адбудзецца сустрэча Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага.
У Стамбуле 22 ліпеня пры ўдзеле ААН, Расіі, Турцыі і Украіны адбылося падпісанне двух дакументаў па стварэнні калідора для вывазу збожжа з трох украінскіх партоў – Чарнаморска, Адэсы і Паўднёвага. Таксама быў створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр, у які ўваходзяць прадстаўнікі Турцыі, РФ і Украіны, а таксама ААН для назірання за пастаўкамі харчавання.
24 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі ў адказ на просьбу кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб дапамозе. Пасля гэтага ЗША, ЕС, Вялікабрытанія, а таксама шэраг іншых дзяржаў увялі санкцыі супраць расійскіх фізічных і юрыдычных асоб. Акрамя таго, заходнія краіны актывізавалі пастаўкі ўзбраенняў Кіеву на сумы, якія вылічаюцца да цяперашняга часу мільярдамі долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь