МЗС Літвы прыдумала "кодавае слова" для пропуску расіян праз мяжу

© Photo : VSATЗнак на границе с Литвой
Знак на границе с Литвой - Sputnik Беларусь, 1920, 24.08.2022
Падпісацца
Міністр замежных спраў краіны мяркуе, што ўезд у Літву тых, хто прызнае Крым расійскім, "не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны".
МІНСК, 24 жнів – Sputnik. Літоўскі міністр замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс прапанаваў прапускаць грамадзян Расіі праз мяжу толькі пасля адказу на пытанне аб статусе Крыма.
Ён удакладніў, што ўезд у Літву тых, хто прызнае Крым расейскім, "не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны".
Кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства лічыць, што пагранічнік мае права задаць пытанні людзям, якія ўязджаюць, аб пазіцыі адносна спецаперацыі і пацікавіцца, чый Крым. І ўжо па адказах будуць рабіцца высновы, ці адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі Літвы ўезд гэтага чалавека.
Ландсбергіс падкрэсліў, што літоўскі бок можа ўвесці гэтае правіла і ў аднабаковым парадку, але, калі б далучыліся і іншыя краіны, якія суседнічаюць з Расіяй, гэта было б "эфектыўна".
Раней кіраўнік літоўскага МЗС заявіў, што краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя маглі б забараніць выдачу віз расіянам, нават калі не будзе агульнага рашэння ад ЕС.

Чый Крым

Крым стаў расійскім рэгіёнам пасля правядзення ў сакавіку 2014 года рэферэндуму, па выніках якога 96,77% выбаршчыкаў у Рэспубліцы Крым і 95,6% у Севастопалі выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі .
Украінскі бок у сваю чаргу да гэтага часу лічыць Крым сваёй, але часова акупаванай тэрыторыяй. Пры гэтым улады Расіі не раз заяўлялі, што жыхары Крыма дэмакратычным шляхам прынялі гэтае рашэнне, таму расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пытанне Крыма лічыць "закрытым канчаткова".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0