https://bel.sputnik.by/20220830/ne-tolk-dealsty-ale--avanturysty--lukashenka-vykazasya-pra-party-1066271340.html
Не толькі ідэалісты, але і авантурысты – Лукашэнка выказаўся пра партыі
Не толькі ідэалісты, але і авантурысты – Лукашэнка выказаўся пра партыі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду па пытаннях партыйнага будаўніцтва, размова ідзе аб абнаўленні заканадаўства аб партыях і грамадскіх аб’яднаннях. 30.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-30T13:06+0300
2022-08-30T13:06+0300
2022-08-30T13:06+0300
аляксандр лукашэнка
палітыка
партыя
партыйнае будаўніцтва
беларусь
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1b/1064124020_19:0:1093:604_1920x0_80_0_0_87ccbe3b2b35c45ce7b3a9542c96fe76.jpg
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу распрацаваць абноўленае заканадаўства аб партыйным будаўніцтве ў краіне, пры гэтым ён папярэдзіў аб тым, што бываюць не толькі партыйныя ідэалісты, але і авантурысты.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, мэта абноўленага закона – фарміраванне "дужых партый", якія не мелі б рознагалосся па асноўных прынцыпах развіцця краіны.Не адрывацца ад зямліГаворачы аб тым, якім павінна быць у краіне партыйнае будаўніцтва, Лукашэнка падкрэсліў, што крокі павінны быць адэкватныя сітуацыі, якая складваецца ў краіне."Ісці мы павінны і рабіць крокі, улічваючы тое, што ў нас адбываецца ў краіне. Трэба зыходзіць з нашых рэалій. Не трэба нічога выдумляць. Не трэба далёка глядзець на перспектыву, далёка забягаць наперад. Фактычна ў нас склалася грамадзянская супольнасць. Строга прызямліцца і не адрывацца ад зямлі", - сказаў прэзідэнт.Таксама ён асаблівую ўвагу ўдзяліў тэме фарміравання грамадзянскай супольнасці, растлумачыўшы, што фарміраванне партый павінна ісці ад жыцця.Нагадаем, што некалькі месяцаў таму кіраўнік дзяржавы даў даручэнне стварыць прававую аснову для партыйнага будаўніцтва і развіцця ў Беларусі грамадзянскай супольнасці.Сёння ўдзельнікам нарады ў прэзідэнта былі прадстаўлены два праекты закона "Аб грамадзянскай супольнасці" і "Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў".На нарадзе прысутнічала кіраўніцтва беларускага парламента, дзяржаўны сакратар Света бяспекі Аляксандр Вальфовіч, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, шэраг міністраў.Як заявіў СМІ пасля нарады Сяргеенка, апорай дзяржавы павінна быць сацыяльна адказная грамадзянская супольнасць."Улада павінна бачыць актыўнасць людзей, выбудоўваць з імі адпаведную працу, каб мець апору ў выглядзе сацыяльна адказнай грамадзянскай супольнасці", - прыводзіць словы кіраўніка адміністрацыі агенцтва БелТА.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20220131/vaskrasensk-zakon-ab-gramadzyanskay-supolnasts-abaronts-ad-latentnykh-stalnsta-1059910557.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1b/1064124020_153:0:958:604_1920x0_80_0_0_1b44dcefaaa7341552b98d825b2e12c6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, палітыка, партыя, партыйнае будаўніцтва, беларусь, грамадства
аляксандр лукашэнка, палітыка, партыя, партыйнае будаўніцтва, беларусь, грамадства
Не толькі ідэалісты, але і авантурысты – Лукашэнка выказаўся пра партыі
Кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду па пытаннях партыйнага будаўніцтва, размова ідзе аб абнаўленні заканадаўства аб партыях і грамадскіх аб’яднаннях.
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу распрацаваць абноўленае заканадаўства аб партыйным будаўніцтве ў краіне, пры гэтым ён папярэдзіў аб тым, што бываюць не толькі партыйныя ідэалісты, але і авантурысты.
"Партыя – гэта ўлада, і яна цягне да сябе як ідэалістаў, так і палітычных авантурыстаў. Таму падыходзіць да гэтага пытання трэба ўзважана, стымулюючы карысную дзяржаве дзейнасць партый і выбудоўваючы жорсткі заслон тым з іх, якія будуць нацэлены на шкодніцтва", - заявіў кіраўнік дзяржавы на нарадзе ў аўторак, яго цытуе Telegram-канал "Пул Першага".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, мэта абноўленага закона – фарміраванне "дужых партый", якія не мелі б рознагалосся па асноўных прынцыпах развіцця краіны.
Гаворачы аб тым, якім павінна быць у краіне партыйнае будаўніцтва, Лукашэнка падкрэсліў, што крокі павінны быць адэкватныя сітуацыі, якая складваецца ў краіне.
"Ісці мы павінны і рабіць крокі, улічваючы тое, што ў нас адбываецца ў краіне. Трэба зыходзіць з нашых рэалій. Не трэба нічога выдумляць. Не трэба далёка глядзець на перспектыву, далёка забягаць наперад. Фактычна ў нас склалася грамадзянская супольнасць. Строга прызямліцца і не адрывацца ад зямлі", - сказаў прэзідэнт.
Таксама ён асаблівую ўвагу ўдзяліў тэме фарміравання грамадзянскай супольнасці, растлумачыўшы, што фарміраванне партый павінна ісці ад жыцця.
"Варта ўкараняць розныя формы ўзаемадзеяння дзяржаўных і грамадскіх структур. Вышэйшай формай стане Усебеларускі народны сход. Што да палітычных партый – у гэтым пытанні таксама трэба ісці ад жыцця. Мы не ведаем, што будзе заўтра. Свет мяняецца. Таму будзем ісці акуратна", - сказаў ён.
Нагадаем, што некалькі месяцаў таму кіраўнік дзяржавы даў даручэнне стварыць прававую аснову для партыйнага будаўніцтва і развіцця ў Беларусі грамадзянскай супольнасці.
Сёння ўдзельнікам нарады ў прэзідэнта былі прадстаўлены два праекты закона "Аб грамадзянскай супольнасці" і "Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў".
На нарадзе прысутнічала кіраўніцтва беларускага парламента, дзяржаўны сакратар Света бяспекі Аляксандр Вальфовіч, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, шэраг міністраў.
Як заявіў СМІ пасля нарады Сяргеенка, апорай дзяржавы павінна быць сацыяльна адказная грамадзянская супольнасць.
"Улада павінна бачыць актыўнасць людзей, выбудоўваць з імі адпаведную працу, каб мець апору ў выглядзе сацыяльна адказнай грамадзянскай супольнасці", - прыводзіць словы кіраўніка адміністрацыі агенцтва
БелТА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь