https://bel.sputnik.by/20220830/yuryy-vano-fotavystava-dazhynyu--zhytsts-1066260317.html
Юрый Іваноў: фотавыстава даўжынёю ў жыццё
Юрый Іваноў: фотавыстава даўжынёю ў жыццё
Sputnik Беларусь
У бібліятэцы Пушкіна адкрылася выстава найвядомага ў краіне фотакарэспандэнта Юрыя Іванова. Пра падзею расказвае калумніст Sputnik Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі. 30.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-30T10:54+0300
2022-08-30T10:54+0300
2022-08-30T10:57+0300
выстава
фота
фотаздымкі
фотажурналістыка
юрый іваноў
культура
беларусь
смі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1d/1066239690_0:441:1365:1209_1920x0_80_0_0_7244035339a3b6c9be04eca9227932fb.jpg
Юрый Іваноў працаваў фотакарэспандэнтам у Агенцтве друку "Навіны" (АПН), газеце "Знамя юности", загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты "Культура". Ён аўтар шматлікіх выставачных праектаў у Беларусі і за мяжой, сярод іх – "Творцы", "Невядомыя фатаграфіі Уладзіміра Мулявіна", "Гэта было нядаўна, гэта было даўно…".Героямі рэпартажаў фотакора ў розны час былі Пётр Машэраў, Уладзімір Мулявін, Яўген Еўтушэнка, Андрэй Вазнясенскі, Бэла Ахмадуліна, Барыс Луцэнка, Ігар Лучанок і мноства вядомых і невядомых асоб, адухоўленых на фатаграфіях талентам майстра.Юрый Іваноў – уладальнік прэстыжнай узнагароды World Press Photo і ўдзельнік грандыёзнага праекта "Один день из жизни Советского Союза". У выданне ўвайшлі больш за сотню лепшых фатаграфій і тры работы Юрыя Іванова: "Лятучка", алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь і школьная зарадка. "Лятучка" ў 1990 годзе была прызнана "Лепшай фатаграфіяй свету за 10 гадоў (1980-1990)".Ён жа здымаў падпісанне гістарычнага Белавежскага пагаднення аб развале СССР і стварэнні СНД. У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў Юрый Іваноў стварыў мемарыяльную аўдыторыю народнага артыста Беларусі і СССР Уладзіміра Мулявіна.Варта дадаць, што Юрый Іваноў – лаўрэат Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" ў намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт".Мой сябар Юра ІваноўХто б змог прыгнаць аўтамабіль МАЗ у Белавежскую пушчу да сапраўдных жывых зуброў, каб атрымаўся легендарны кадр? Ці зняць ансамбль "Песняры" зімой на ўдалай тройцы коней Мсціслаўскага конезавода? Здымак стаў вокладкай кнігі. І такіх эпізодаў мноства – і пра гэта ўжо не раз пісалі.Мяне лёс звёў з Юрыем Сяргеевічам у "Грамадзянскай газеце". Я, як галоўны рэдактар, прапанаваў яму супрацоўніцтва з вельмі сціплым ганарарам. Ён пачаў весці газетную паласу з назвай "Ява". І вельмі хутка апошняя паласа газеты дзякуючы фотарэпартажам Іванова стала першай.Памятаю, ён прывёз матэрыял з мястэчка Глыбокае, дзе мясцовы каваль выкаваў з металу цудоўную ружу. Фота атрымалася вытанчанае, але не менш запомнілася апісанне бытавой сцэнкі з жыцця гэтага раённага цэнтра.Мужчына бамжаватага віду ў гастраноме папрасіў у Юрыя Сяргеевіча грошай: "Мамка хварэе, рыбкі просіць. Ахвяруйце, колькі зможаце…". Падабенства з эпізодам з кінафільма "Чапаев", падалося падазроным, але грошай мужычку Юрый такі даў, ды стаў назіраць. І сапраўды, неўзабаве той ужо ўліваў чвэртку гарэлкі ў бакал з півам. На пытанне аб куплі рыбы для хворай мужчына адказаў так: "Гарэлка з півам – гэта што? Ёрш, а ёрш – рыба!Паміж белым і чорнымСваю выставу прац, пачынаючы з першай (1962 год), апублікаванай у газеце "Знамя юности" фатаграфіі, да цяперашняга часу, аўтар назваў так: "Паміж белым і чорным". А гэта ўся палітра фарбаў і адценняў, якімі так багатае жыццё.Спыненае імгненне на здымках, а так хочацца сказаць палотнах, Іванова, не знікае ў невядомасці, а набывае новае гучанне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1d/1066239690_0:313:1365:1337_1920x0_80_0_0_a4782f9fc302d8e4b29a6c518757239c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выстава, фота, фотаздымкі, фотажурналістыка, юрый іваноў, культура, беларусь, смі
выстава, фота, фотаздымкі, фотажурналістыка, юрый іваноў, культура, беларусь, смі
Юрый Іваноў: фотавыстава даўжынёю ў жыццё
10:54 30.08.2022 (абноўлена: 10:57 30.08.2022) У бібліятэцы Пушкіна адкрылася выстава найвядомага ў краіне фотакарэспандэнта Юрыя Іванова. Пра падзею расказвае калумніст Sputnik Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі.
Юрый Іваноў працаваў фотакарэспандэнтам у Агенцтве друку "Навіны" (АПН), газеце "Знамя юности", загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты "Культура". Ён аўтар шматлікіх выставачных праектаў у Беларусі і за мяжой, сярод іх – "Творцы", "Невядомыя фатаграфіі Уладзіміра Мулявіна", "Гэта было нядаўна, гэта было даўно…".
Героямі рэпартажаў фотакора ў розны час былі Пётр Машэраў, Уладзімір Мулявін, Яўген Еўтушэнка, Андрэй Вазнясенскі, Бэла Ахмадуліна, Барыс Луцэнка, Ігар Лучанок і мноства вядомых і невядомых асоб, адухоўленых на фатаграфіях талентам майстра.
Юрый Іваноў – уладальнік прэстыжнай узнагароды World Press Photo і ўдзельнік грандыёзнага праекта "Один день из жизни Советского Союза". У выданне ўвайшлі больш за сотню лепшых фатаграфій і тры работы Юрыя Іванова: "Лятучка", алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь і школьная зарадка. "Лятучка" ў 1990 годзе была прызнана "Лепшай фатаграфіяй свету за 10 гадоў (1980-1990)".
Ён жа здымаў падпісанне гістарычнага Белавежскага пагаднення аб развале СССР і стварэнні СНД. У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў Юрый Іваноў стварыў мемарыяльную аўдыторыю народнага артыста Беларусі і СССР Уладзіміра Мулявіна.
Варта дадаць, што Юрый Іваноў – лаўрэат Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" ў намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт".
Хто б змог прыгнаць аўтамабіль МАЗ у Белавежскую пушчу да сапраўдных жывых зуброў, каб атрымаўся легендарны кадр? Ці зняць ансамбль "Песняры" зімой на ўдалай тройцы коней Мсціслаўскага конезавода? Здымак стаў вокладкай кнігі. І такіх эпізодаў мноства – і пра гэта ўжо не раз пісалі.
Мяне лёс звёў з Юрыем Сяргеевічам у "Грамадзянскай газеце". Я, як галоўны рэдактар, прапанаваў яму супрацоўніцтва з вельмі сціплым ганарарам. Ён пачаў весці газетную паласу з назвай "Ява". І вельмі хутка апошняя паласа газеты дзякуючы фотарэпартажам Іванова стала першай.
Памятаю, ён прывёз матэрыял з мястэчка Глыбокае, дзе мясцовы каваль выкаваў з металу цудоўную ружу. Фота атрымалася вытанчанае, але не менш запомнілася апісанне бытавой сцэнкі з жыцця гэтага раённага цэнтра.
Мужчына бамжаватага віду ў гастраноме папрасіў у Юрыя Сяргеевіча грошай: "Мамка хварэе, рыбкі просіць. Ахвяруйце, колькі зможаце…". Падабенства з эпізодам з кінафільма "Чапаев", падалося падазроным, але грошай мужычку Юрый такі даў, ды стаў назіраць. І сапраўды, неўзабаве той ужо ўліваў чвэртку гарэлкі ў бакал з півам. На пытанне аб куплі рыбы для хворай мужчына адказаў так: "Гарэлка з півам – гэта што? Ёрш, а ёрш – рыба!
Сваю выставу прац, пачынаючы з першай (1962 год), апублікаванай у газеце "Знамя юности" фатаграфіі, да цяперашняга часу, аўтар назваў так: "Паміж белым і чорным". А гэта ўся палітра фарбаў і адценняў, якімі так багатае жыццё.
Спыненае імгненне на здымках, а так хочацца сказаць палотнах, Іванова, не знікае ў невядомасці, а набывае новае гучанне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь