https://bel.sputnik.by/20220901/laro-rasya-nastayala-kab-u-ms-magate-byl-eksperty-pa-balstytsy-1066375419.html
Лаўроў: Расія настаяла, каб у місіі МАГАТЭ былі эксперты па балістыцы
Лаўроў: Расія настаяла, каб у місіі МАГАТЭ былі эксперты па балістыцы
Sputnik Беларусь
Расія робіць усё, каб Запарожская АЭС бяспечна функцыянавала, запэўніў кіраўнік МЗС РФ. 01.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-01T12:24+0300
2022-09-01T12:24+0300
2022-09-01T18:00+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
сяргей лаўроў
магатэ
спецаперацыя
данбас
запарожская аэс
расія
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/01/1066384238_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_27a6f1c6d1b98be2e5b241c9de76fad0.jpg
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Расія настаяла, каб у місіі МАГАТЭ на Запарожскай АЭС (ЗАЭС) былі эксперты па балістыцы, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства запэўніў, што Масква робіць усё для бяспечнай працы станцыі і для паспяховага правядзення місіі МАГАТЭ на ЗАЭС."Яны кажуць, што не маюць мандата вызначаць вінаватых, але, вядома ж, ім пакажуць усе тыя сляды, якія былі пакінутыя ў выніку ўкраінскіх абстрэлаў. Па нашым патрабаванні ў місіі павінны быць эксперты па балістыцы. Так што, спадзяюся, мы даведаемся сёе-тое. Дакладней, мы ведаем усё, спадзяюся, у сусветнай супольнасці таксама будзе такая магчымасць", – сказаў Лаўроў.Сяргей Лаўроў нагадаў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які адмаўляе, што з украінскага боку станцыю абстрэльваюць, заявіў, што ў выпадку ўзгаднення місіі з боку Кіева не будзе перашкод для яе правядзення."Я лічу, што гэта яўка з пакаяннем па вялікім разліку, калі ён гарантаваў, што там усё будзе бяспечна", - пракаменціраваў гэтую заяву Зяленскага Лаўроў.Ён таксама выказаў надзею на тое, што правакацыі, якія працягваюцца з украінскага боку, – у тым ліку высадка дэсанта – не прывядуць да катастрофы.Запарожская АЭСЗапарожская атамная электрастанцыя складаецца з шасці энергаблокаў і з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе. Яна вырабляла чацвёртую частку ўсёй электраэнергіі на Украіне, магутнасць станцыі складае каля 6 тыс мВт.У сакавіку 2022 года станцыя перайшла пад кантроль расійскіх вайскоўцаў.Як заяўлялі ў МЗС РФ, узяцце электрастанцыі расійскімі вайскоўцамі пад ахову апраўдана з пункту гледжання прадухілення ўцечак з АЭС ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/01/1066384238_56:0:2787:2048_1920x0_80_0_0_645147c9e0ebb75fc97a90382dcd3177.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, магатэ, спецаперацыя, данбас, запарожская аэс, расія, бяспека, палітыка
сяргей лаўроў, магатэ, спецаперацыя, данбас, запарожская аэс, расія, бяспека, палітыка
Лаўроў: Расія настаяла, каб у місіі МАГАТЭ былі эксперты па балістыцы
12:24 01.09.2022 (абноўлена: 18:00 01.09.2022) Расія робіць усё, каб Запарожская АЭС бяспечна функцыянавала, запэўніў кіраўнік МЗС РФ.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Расія настаяла, каб у місіі МАГАТЭ на Запарожскай АЭС (ЗАЭС) былі эксперты па балістыцы, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
"Мы чакаем менавіта аб’ектыўнасці, хоць усе астатнія, хто так ці інакш з гэтым візітам спалучаны, спалучаны быў з яго падрыхтоўкай, са спробамі яго ўскладніць, яны відавочна не хочуць, каб місія МАГАТЭ зрабіла аб’ектыўныя высновы", – заявіў кіраўнік МЗС РФ сустрэчы са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам МДІМА.
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства запэўніў, што Масква робіць усё для бяспечнай працы станцыі і для паспяховага правядзення місіі МАГАТЭ на ЗАЭС.
"Яны кажуць, што не маюць мандата вызначаць вінаватых, але, вядома ж, ім пакажуць усе тыя сляды, якія былі пакінутыя ў выніку ўкраінскіх абстрэлаў. Па нашым патрабаванні ў місіі павінны быць эксперты па балістыцы. Так што, спадзяюся, мы даведаемся сёе-тое. Дакладней, мы ведаем усё, спадзяюся, у сусветнай супольнасці таксама будзе такая магчымасць", – сказаў Лаўроў.
Сяргей Лаўроў нагадаў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які адмаўляе, што з украінскага боку станцыю абстрэльваюць, заявіў, што ў выпадку ўзгаднення місіі з боку Кіева не будзе перашкод для яе правядзення.
"Я лічу, што гэта яўка з пакаяннем па вялікім разліку, калі ён гарантаваў, што там усё будзе бяспечна", - пракаменціраваў гэтую заяву Зяленскага Лаўроў.
Ён таксама выказаў надзею на тое, што правакацыі, якія працягваюцца з украінскага боку, – у тым ліку высадка дэсанта – не прывядуць да катастрофы.
Запарожская атамная электрастанцыя складаецца з шасці энергаблокаў і з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе. Яна вырабляла чацвёртую частку ўсёй электраэнергіі на Украіне, магутнасць станцыі складае каля 6 тыс мВт.
У сакавіку 2022 года станцыя перайшла пад кантроль расійскіх вайскоўцаў.
Як заяўлялі ў МЗС РФ, узяцце электрастанцыі расійскімі вайскоўцамі пад ахову апраўдана з пункту гледжання прадухілення ўцечак з АЭС ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь УСУ абстрэльвае Энергадар, куды павінна прыбыць МАГАТЭ – ёсць загінулыя