Відэа

"Аллигаторы" прыкрываюць дэсант на вучэннях "Восток-2022" – відэа

Падпісацца
Мінабароны Расіі апублікавала новы фрагмент вучэнняў "Восток-2022", падчас якога экіпажы Ка-52 "Аллигатор" і Мі-24 ракетнымі ўдарамі прыкрываюць высадку тактычнага дэсанту. Глядзіце на відэа, як баявыя верталёты адпрацоўваюць прыкрыццё дэсантнікаў з паветра.
Экіпажы верталётаў вайсковай авіяцыі Усходняй ваеннай акругі адпрацавалі задачы па прыкрыцці высадкі тактычных дэсантаў падчас стратэгічнага камандна-штабнога вучэння "Восток-2022", паведамілі ў расійскім Мінабароны.
Галоўнай задачай авіяцыі падчас адпрацоўкі манеўру было не дапусціць падыход умоўнага саперніка да тэрыторыі, на якую прыводзілася высадка дэсантна-штурмавых падраздзяленняў, растлумачылі ў ведамстве.
Прыкрыццё дэсанту забяспечвалі верталёты Ка-52 "Аллигатор" і Мі-24, яны нанеслі ўдары некіравальнымі авіяцыйнымі ракетамі па калонах і вялікай колькасці жывой сілы супрацьлеглага боку, расказалі ў Мінабароны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сустрэча баявых караблёў на вучэннях "Восток-2022" – відэа
Знішчальнікі на баявым дзяжурстве на вучэннях "Восток-2022" – відэа
Падрыхтоўка да вучэння "Восток-2022" ідзе поўным ходам – фота
Стужка навiн
0