https://bel.sputnik.by/20220908/vup-belarus-za-8-mesyatsa-skaratssya-amal-na-5-1066644488.html
ВУП Беларусі за 8 месяцаў скараціўся амаль на 5%
ВУП Беларусі за 8 месяцаў скараціўся амаль на 5%
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады ўпэўнены, што паказчыкі эканомікі сур’ёзна палепшацца дзякуючы добраму ўраджаю, які гарантуе харчовую бяспеку рэспублікі. 08.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-08T16:49+0300
2022-09-08T16:49+0300
2022-09-08T16:49+0300
эканоміка
вуп
беларусь
ураджай
харчаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0b/1065666514_0:34:657:403_1920x0_80_0_0_061f02402002f722bddbabb9f23302c8.jpg
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Рэальны сектар беларускай эканомікі паспяхова адаптаваўся да заходніх санкцый, заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.Паводле ацэнкі прадстаўніка ведамства, "за студзень – жнівень тэмп росту эканомікі складзе 95,3%, што на 0,5 працэнтнага пункта лепш за ліпеньскія вынікі".Раней стала вядома, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень – ліпень гэтага года скараціўся на 5,2%. Такім чынам айчынная эканоміка скарачаецца ўжо 8 месяцаў запар.Дзмітрый Ярашэвіч лічыць, што запаволенне тэмпаў падзення беларускай эканомікі абумоўлена добрым ураджаем, што прыводзіць да павелічэння аб’ёмаў вытворчасці."Мы значна прыбавілі па збожжавых – у 1,2 раза, рапсу, мясе птушкі, малаку і іншых таварах. Гэта стане вялікім укладам у нашу харчовую бяспеку і ўмацуе экспартны патэнцыял", - упэўнены намеснік міністра.Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што нягледзячы на знешні націск "атрымоўваецца не дапускаць адмоўнай дынамікі ў іншых сектарах эканомікі – усе ключавыя галіны, паводле нашых ацэнак, спрацуюць прыкладна на ўзроўні студзеня – ліпеня".Пасля чаго дадаў, што ўсё гэта ў сукупнасці сведчыць аб паспяховай адаптацыі рэальнага сектара эканомікі да ўвядзення санкцый заходнімі краінамі.У сваю чаргу адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik падчас візіту на Рагачоўскі МКК Раман Галоўчанка адзначыў, што нягледзячы на скарачэнне ВУП нельга казаць аб рэцэсіі ў беларускай эканоміцы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0b/1065666514_36:0:619:437_1920x0_80_0_0_ac6af9cdc59f450e00dd107cf7e2308d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, вуп, беларусь, ураджай, харчаванне
эканоміка, вуп, беларусь, ураджай, харчаванне
ВУП Беларусі за 8 месяцаў скараціўся амаль на 5%
Беларускія ўлады ўпэўнены, што паказчыкі эканомікі сур’ёзна палепшацца дзякуючы добраму ўраджаю, які гарантуе харчовую бяспеку рэспублікі.
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Рэальны сектар беларускай эканомікі паспяхова адаптаваўся да заходніх санкцый, заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.
Паводле ацэнкі прадстаўніка ведамства, "за студзень – жнівень тэмп росту эканомікі складзе 95,3%, што на 0,5 працэнтнага пункта лепш за ліпеньскія вынікі".
Раней стала вядома, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень – ліпень гэтага года скараціўся на 5,2%. Такім чынам айчынная эканоміка скарачаецца ўжо 8 месяцаў запар.
Дзмітрый Ярашэвіч лічыць, што запаволенне тэмпаў падзення беларускай эканомікі абумоўлена добрым ураджаем, што прыводзіць да павелічэння аб’ёмаў вытворчасці.
"Мы значна прыбавілі па збожжавых – у 1,2 раза, рапсу, мясе птушкі, малаку і іншых таварах. Гэта стане вялікім укладам у нашу харчовую бяспеку і ўмацуе экспартны патэнцыял", - упэўнены намеснік міністра.
Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што нягледзячы на знешні націск "атрымоўваецца не дапускаць адмоўнай дынамікі ў іншых сектарах эканомікі – усе ключавыя галіны, паводле нашых ацэнак, спрацуюць прыкладна на ўзроўні студзеня – ліпеня".
Пасля чаго дадаў, што ўсё гэта ў сукупнасці сведчыць аб паспяховай адаптацыі рэальнага сектара эканомікі да ўвядзення санкцый заходнімі краінамі.
"Далейшае ўвасабленне ў жыццё комплекснага плана падтрымкі дапаможа эканоміцы захаваць аднаўленчую дынаміку", – падсумаваў Дзмітрый Ярашэвіч.
У сваю чаргу адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik падчас візіту на Рагачоўскі МКК Раман Галоўчанка адзначыў, што нягледзячы на скарачэнне ВУП нельга казаць аб рэцэсіі ў беларускай эканоміцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Што будзе з ВУП Беларусі, расказалі ў Мінэканомікі