https://bel.sputnik.by/20220909/putsn-lzaveta-ii-byla-atarytetam-na-susvetnay-arene-1066662532.html
Пуцін: Лізавета II была аўтарытэтам на сусветнай арэне
Пуцін: Лізавета II была аўтарытэтам на сусветнай арэне
Sputnik Беларусь
Па словах расійскага лідара, з іменем Лізаветы II непарыўна звязана найноўшая гісторыя Вялікабрытаніі. 09.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-09T09:10+0300
2022-09-09T09:10+0300
2022-09-09T09:40+0300
лізавета ii
вялікабрытанія
смерць публічных людзей
уладзімір пуцін
у свеце
расія
палітыка
каралева
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104045/88/1040458873_0:220:3125:1978_1920x0_80_0_0_f5788c433e09c90572a07dd833fcb235.jpg
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні каралю Вялікабрытаніі Карлу III у сувязі са смерцю яго маці Лізаветы II, паведаміла прэс-служба Крамля."Ваша Вялікасць, прыміце глыбокія спачуванні з нагоды смерці Каралевы Лізаветы II", - гаворыцца ў тэлеграме.Там таксама падкрэсліваецца, што з іменем спачылай каралевы непарыўна звязаны найважнейшыя падзеі найноўшай гісторыі Злучанага Каралеўства.Расійскі лідар пажадаў Карлу III мужнасці і стойкасці перад тварам гэтай незаменнай і цяжкай страты. Ён таксама папрасіў манарха перадаць словы шчырага спачування і падтрымкі ўсяму народу Вялікабрытаніі і членам каралеўскай сям’і.Смерць каралевыКаралева Лізавета II памерла пасля поўдня ў чацвер 8 верасня ў замку Балмарал у Шатландыі ў асяроддзі блізкіх. Пра яе смерць палац паведаміў увечары, тады ж у краіне былі прыспушчаны сцягі, а на варотах Віндзора з’явілася афіцыйная таблічка з інфармацыяй аб смерці манарха.Каралём Брытаніі аўтаматычна стаў прынц Чарльз, ён ужо выбраў сабе імя – Карл III. Яго каранацыя адбудзецца ў Сэнт-Джэймскім палацы ў Лондане.Як чакаецца, новы кароль выступіць у новым статусе перад народам ужо ў пятніцу 9 верасня.Карл III, акрамя Брытаніі, будзе каралём яшчэ 14 незалежных дзяржаў – Аўстраліі, Антыгуа і Барбуды, Багамскіх астравоў, Беліза, Грэнады, Канады, Новай Зеландыі, Папуа – Новай Гвінеі, Сэнт-Вінсента і Грэнадын, Сэнт-Кітса і Нэвіса, Сэнт-Люсіі, Саламонавых астравоў, Тувалу і Ямайкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
вялікабрытанія
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104045/88/1040458873_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_1799877bf672be0b7597fdf9efa0dcd5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лізавета ii, вялікабрытанія, смерць публічных людзей, уладзімір пуцін, у свеце, расія, палітыка, каралева
лізавета ii, вялікабрытанія, смерць публічных людзей, уладзімір пуцін, у свеце, расія, палітыка, каралева
Пуцін: Лізавета II была аўтарытэтам на сусветнай арэне
09:10 09.09.2022 (абноўлена: 09:40 09.09.2022) Па словах расійскага лідара, з іменем Лізаветы II непарыўна звязана найноўшая гісторыя Вялікабрытаніі.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні каралю Вялікабрытаніі Карлу III у сувязі са смерцю яго маці Лізаветы II, паведаміла прэс-служба Крамля.
"Ваша Вялікасць, прыміце глыбокія спачуванні з нагоды смерці Каралевы Лізаветы II", - гаворыцца ў тэлеграме.
Там таксама падкрэсліваецца, што з іменем спачылай каралевы непарыўна звязаны найважнейшыя падзеі найноўшай гісторыі Злучанага Каралеўства.
"На працягу многіх дзесяцігоддзяў Лізавета II па праве карысталася любоўю і павагай падданых, а таксама аўтарытэтам на сусветнай арэне", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідар пажадаў Карлу III мужнасці і стойкасці перад тварам гэтай незаменнай і цяжкай страты. Ён таксама папрасіў манарха перадаць словы шчырага спачування і падтрымкі ўсяму народу Вялікабрытаніі і членам каралеўскай сям’і.
Каралева Лізавета II памерла пасля поўдня ў чацвер 8 верасня ў замку Балмарал у Шатландыі ў асяроддзі блізкіх. Пра яе смерць палац паведаміў увечары, тады ж у краіне былі прыспушчаны сцягі, а на варотах Віндзора з’явілася афіцыйная таблічка з інфармацыяй аб смерці манарха.
Каралём Брытаніі аўтаматычна стаў прынц Чарльз, ён ужо выбраў сабе імя – Карл III. Яго каранацыя адбудзецца ў Сэнт-Джэймскім палацы ў Лондане.
Як чакаецца, новы кароль выступіць у новым статусе перад народам ужо ў пятніцу 9 верасня.
Карл III, акрамя Брытаніі, будзе каралём яшчэ 14 незалежных дзяржаў – Аўстраліі, Антыгуа і Барбуды, Багамскіх астравоў, Беліза, Грэнады, Канады, Новай Зеландыі, Папуа – Новай Гвінеі, Сэнт-Вінсента і Грэнадын, Сэнт-Кітса і Нэвіса, Сэнт-Люсіі, Саламонавых астравоў, Тувалу і Ямайкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь