https://bel.sputnik.by/20220912/abnavsya-susvetny-tensny-reytyng-na-yakkh-mestsakh-belarusy-1066748477.html
Абнавіўся сусветны тэнісны рэйтынг: на якіх месцах беларусы
Абнавіўся сусветны тэнісны рэйтынг: на якіх месцах беларусы
Sputnik Беларусь
Беларускія спартсменкі нядаўна прынялі ўдзел у US Open – апошнім у сезоне турніры серыі "Вялікага шлема". 12.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-12T10:22+0300
2022-09-12T10:22+0300
2022-09-12T10:22+0300
беларусы
рэйтынг wta
рэйтынг
спорт
тэніс
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103678/92/1036789208_0:360:1920:1440_1920x0_80_0_0_91c0136b9fefd370b97909e720b95b71.jpg
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка пасля паражэння ў паўфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) упала ў рэйтынгу, паведамляе Sputnik.Сабаленка прайграла ў паўфінале польскай тэнісістцы, першай ракетцы свету Ізе Свёнтэк, якая пасля выйграла US Open.Цяпер на рахунку беларускі 3 470 пунктаў і сёмае месца ў рэйтынгу WTA, яна ўпала на адну пазіцыю. У Свёнтэк першая пазіцыя з 10 365 баламі. Другое месца заняла спартсменка з Туніса Онс Жабер (5 090). Замкнула тройку наймацнейшых жанчын эстонка Анет Кантавейт (4 300).Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка, наадварот, паднялася на пяць радкоў уверх і размяшчаецца зараз на 21 месцы. У яе ў актыве 1 951 бал.Аляксандра Сасновіч дадала дзве пазіцыі (1521 бал) і займае зараз 30 радок рэйтынгу.Сярод беларускіх хлопцаў у рэйтынгу АТР найлепшы вынік у Ільі Івашкі. Спартсмен пасля выхаду ў 1/8 фіналу US Open змог з 73 месца перамясціцца на 59-ю пазіцыю.А вось Ягор Герасімаў не ўваходзіць нават у топ-150 тэнісістаў і размяшчаецца на 177 месцы.Утрымлівае лідарства ў мужчын іспанец Карлас Алькарас, другое месца ў нарвежскага атлета Каспера Рууда, на трэцяй пазіцыі размясціўся іспанец Рафаэль Надаль.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103678/92/1036789208_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_7f6464ce6d23e59c9a3a23468d15d55d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусы, рэйтынг wta, рэйтынг, спорт, тэніс, у свеце
беларусы, рэйтынг wta, рэйтынг, спорт, тэніс, у свеце
Абнавіўся сусветны тэнісны рэйтынг: на якіх месцах беларусы
Беларускія спартсменкі нядаўна прынялі ўдзел у US Open – апошнім у сезоне турніры серыі "Вялікага шлема".
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка пасля паражэння ў паўфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) упала ў рэйтынгу, паведамляе Sputnik.
Сабаленка прайграла ў паўфінале польскай тэнісістцы, першай ракетцы свету Ізе Свёнтэк, якая пасля выйграла US Open.
Цяпер на рахунку беларускі 3 470 пунктаў і сёмае месца ў рэйтынгу WTA, яна ўпала на адну пазіцыю. У Свёнтэк першая пазіцыя з 10 365 баламі. Другое месца заняла спартсменка з Туніса Онс Жабер (5 090). Замкнула тройку наймацнейшых жанчын эстонка Анет Кантавейт (4 300).
Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка, наадварот, паднялася на пяць радкоў уверх і размяшчаецца зараз на 21 месцы. У яе ў актыве 1 951 бал.
Аляксандра Сасновіч дадала дзве пазіцыі (1521 бал) і займае зараз 30 радок рэйтынгу.
Сярод беларускіх хлопцаў у рэйтынгу АТР найлепшы вынік у Ільі Івашкі. Спартсмен пасля выхаду ў 1/8 фіналу US Open змог з 73 месца перамясціцца на 59-ю пазіцыю.
А вось Ягор Герасімаў не ўваходзіць нават у топ-150 тэнісістаў і размяшчаецца на 177 месцы.
Утрымлівае лідарства ў мужчын іспанец Карлас Алькарас, другое месца ў нарвежскага атлета Каспера Рууда, на трэцяй пазіцыі размясціўся іспанец Рафаэль Надаль.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь