https://bel.sputnik.by/20220912/flydubai-adnalyae-palty--mnsk-1066768378.html
FlyDubai аднаўляе палёты ў Мінск
FlyDubai аднаўляе палёты ў Мінск
Sputnik Беларусь
Рэйсы па маршруце Дубай – Мінск – Дубай будуць выконвацца штодня, білеты ўжо паступілі ў продаж. 12.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-12T17:12+0300
2022-09-12T17:12+0300
2022-09-12T17:12+0300
самалёт
турызм
грамадства
flydubai
дубай
мінск
беларусь
ааэ
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1e/1047751900_0:320:3073:2048_1920x0_80_0_0_aff26fad4f73a04d48040ddbd98285f7.jpg
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Авіякампанія FlyDubai плануе аднавіць палётную праграму па маршруце Дубай – Мінск – Дубай з 21 кастрычніка, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Нацыянальнага аэрапорта Мінск.У паведамленні гаворыцца, што рэйсы будуць выконвацца штодзень.Вылятаць з Дубая самалёт авіякампаніі будзе ў 16:45 і прызямляцца ў беларускай сталіцы ў 23:00.З Мінска ў зваротным напрамку самалёт будзе адпраўляцца ў 0:30 з прылётам у Дубай у 06:25.Як паведамілі ў нацыянальнай паветранай гавані, авіябілеты на гэты напрамак ужо можна набыць.Кошт пытанняЗ Дубая ў Мінск, напрыклад, на 21 кастрычніка кошт білетаў у адным напрамку стартуе ад 447,16 долараў і гэта, мяркуючы па інфармацыі на сайце авіякампаніі, лічыцца лепшым тарыфам. На іншыя дні цана ўжо крыху вышэйшая і пачынаецца ад 452,82 долараў. У дарозе давядзецца правесці 6 гадзін 35 хвілін без перасадак.З Мінска ў Дубай з гэтай авіякампаніяй можна будзе паляцець за меншыя грошы – кошт білетаў пачынаецца ад 359,90 долараў. Дарога зойме 6 гадзін і 30 хвілін.Купля білетаў туды і назад традыцыйна больш выгадна.Раней у панядзелак стала вядома, што Turkish Airlines працягвае адмену рэйсаў са Стамбула ў Мінск.Нагадаем, зараз рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск выконваюць чатыры авіяперавозчыкі – беларуская "Белавія", расійскія "Аэрофлот" і "Победа" і ўзбекістанская Uzbekistan Airways.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
дубай
мінск
беларусь
ааэ
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1e/1047751900_136:0:2867:2048_1920x0_80_0_0_74d74b9383c04b550e49cd2c61da8f37.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
самалёт, турызм, грамадства, flydubai, дубай, мінск, беларусь, ааэ, у свеце
самалёт, турызм, грамадства, flydubai, дубай, мінск, беларусь, ааэ, у свеце
FlyDubai аднаўляе палёты ў Мінск
Рэйсы па маршруце Дубай – Мінск – Дубай будуць выконвацца штодня, білеты ўжо паступілі ў продаж.
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Авіякампанія FlyDubai плануе аднавіць палётную праграму па маршруце Дубай – Мінск – Дубай з 21 кастрычніка, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
У паведамленні гаворыцца, што рэйсы будуць выконвацца штодзень.
Вылятаць з Дубая самалёт авіякампаніі будзе ў 16:45 і прызямляцца ў беларускай сталіцы ў 23:00.
З Мінска ў зваротным напрамку самалёт будзе адпраўляцца ў 0:30 з прылётам у Дубай у 06:25.
Як паведамілі ў нацыянальнай паветранай гавані, авіябілеты на гэты напрамак ужо можна набыць.
З Дубая ў Мінск, напрыклад, на 21 кастрычніка кошт білетаў у адным напрамку стартуе ад 447,16 долараў і гэта, мяркуючы па інфармацыі на сайце авіякампаніі, лічыцца лепшым тарыфам. На іншыя дні цана ўжо крыху вышэйшая і пачынаецца ад 452,82 долараў. У дарозе давядзецца правесці 6 гадзін 35 хвілін без перасадак.
З Мінска ў Дубай з гэтай авіякампаніяй можна будзе паляцець за меншыя грошы – кошт білетаў пачынаецца ад 359,90 долараў. Дарога зойме 6 гадзін і 30 хвілін.
Купля білетаў туды і назад традыцыйна больш выгадна.
Раней у панядзелак стала вядома, што Turkish Airlines працягвае адмену рэйсаў са Стамбула ў Мінск.
Нагадаем, зараз рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск выконваюць чатыры авіяперавозчыкі – беларуская "Белавія", расійскія "Аэрофлот" і "Победа" і ўзбекістанская Uzbekistan Airways.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Час палётаў чартараў "Белавія" на два курорты ў Турцыі скароціцца