Лукашэнка вылецеў у Самарканд

© Photo : Telegram / Пул ПервогоАлександр Лукашенко вылетел на саммит ШОС в Самарканд
Александр Лукашенко вылетел на саммит ШОС в Самарканд - Sputnik Беларусь, 1920, 15.09.2022
Падпісацца
Беларускі лідэр прыме ўдзел у саміце ШАС у Самаркандзе і сустрэнецца з замежнымі калегамі, у тым ліку Уладзімірам Пуціным.
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Самарканд, дзе прыме ўдзел у саміце ШАС, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт адправіўся на борце №1 (Boeing 767) з аэрадрома Болбасава пад Оршай. Дарэчы, недалёка ад Балбасава знаходзіцца малая радзіма Лукашэнкі.
Нагадаем, што некалькі гадоў таму на аэрадроме правялі маштабную рэканструкцыю, зараз ён мае статус міжнароднага грузавога, але з магчымасцю прымаць пасажырскія самалёты.

Удзел у саміце ШАС

На саміце ў Самаркандзе будуць кіраўнікі 14 дзяржаў і кіраўнікі 10 міжнародных арганізацый.
Адзін з галоўных пунктаў парадку дня – пашырэнне колькасці дзяржаў-партнёраў. Чакаецца, што будзе ўхвалена прыняцце ў арганізацыю шасці новых партнёраў па дыялогу, чатыры з іх – арабскія краіны. Плануецца таксама адобрыць заяўку Беларусі на ўступленне ў ШАС.

Беларусь і ШАС

На сённяшні дзень Беларусь мае статус наглядальніка ў ШАС. Гэта дае магчымасць рэспубліцы прымаць удзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў урадаў краін-членаў арганізацыі, нарадах міністраў па знешнеэканамічнай і знешнегандлёвай дзейнасці. У пасяджэннях кіраўнікоў дзяржаў ШАС бярэ ўдзел беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь таксама развівае ўзаемадзеянне ШАС у ваеннай сферы, па лініі антытэрарыстычных структур. Прадстаўнікі арганізацыі прыяжджаюць у Беларусь назіраць за прэзыдэнцкімі і парлямэнцкімі выбарамі.
Не так даўно Беларусь падала заяўку на далучэнне да ШАС у якасці паўнапраўнага сябра.
Генеральны сакратар аб'яднання Чжан Мін выказаў меркаванне, што гэта гаворыць аб тым, што беларускія ўлады прыйшлі да высновы, што "каштоўнасці і прынцыпы ШАС адпавядаюць каштоўнасцям Беларусі".
Беларускі лідэр выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў – членаў ШАС 16 верасня. Ён плануе агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, у тым ліку з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь.
Стужка навiн
0