https://bel.sputnik.by/20220919/bolsh-za-244-tysyachy-ltotsa-palyaka--latysho-navedal-belarus-pa-byazvze-1066976905.html
Больш за 244 тысячы літоўцаў, палякаў і латышоў наведалі Беларусь па бязвізе
Больш за 244 тысячы літоўцаў, палякаў і латышоў наведалі Беларусь па бязвізе
Sputnik Беларусь
За апошнія два тыдні колькасць замежнікаў, якія наведалі Беларусь па бязвізе, вырасла на 22 тысячы чалавек. 19.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-19T12:24+0300
2022-09-19T12:24+0300
2022-09-19T12:24+0300
беларусь
бязвіз
грамадства
палітыка
літва
латвія
польшча
у свеце
турызм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104332/27/1043322778_0:0:2819:1586_1920x0_80_0_0_e64f7189164d347bba1d344f859f1833.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Ужо больш за 244 тысячы жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы скарысталіся беларускім бязвізам, паведамілі ў панядзелак прадстаўнікі дзяржпагранкамітэта Беларусі.Паводле інфармацыі ведамства, з 15 красавіка беларускім бязвізам скарысталіся 156 563 грамадзяніны Літвы, 61 448 грамадзян і 18 768 неграмадзян Латвіі.Пачынаючы з 1 ліпеня бязвізавым рэжымам карысталіся таксама грамадзяне Польшчы, на дадзены момант Беларусь наведалі ўжо 7 582 палякі.Раней, паводле звестак на 5 верасня, магчымасцю ўезду ў краіну без візы скарысталіся больш за 222 тысячы чалавек. Усяго за два тыдні іх колькасць вырасла на 22 тысячы.Бязвіз для суседзяўБязвізавым рэжымам да канца бягучага года могуць скарыстацца грамадзяне Польшчы, Літвы і Латвіі (а таксама тыя, хто мае статус неграмадзяніна Латвіі).У Беларусь можна заехаць праз пункты пропуску. Наведваць краіну без візы дазваляецца неабмежаваную колькасць разоў, няма абмежаванняў і па перамяшчэннях.Для перасячэння мяжы без візы з сабой трэба мець пашпарт, зялёную карту (пры руху на аўтамабілі), а таксама медыцынскую страхоўку.З 28 мая ў Беларусі адменены ўсе каронавірусныя абмежаванні на ўезд для іншаземцаў: зараз для таго, каб трапіць у рэспубліку вынікі ПЦР-тэсту або пашпарт аб вакцынацыі не спатрэбяцца.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
літва
латвія
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104332/27/1043322778_0:0:2501:1876_1920x0_80_0_0_4f8682b6da4cf14463af8f7466bd6e3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, бязвіз, грамадства, палітыка, літва, латвія, польшча, у свеце, турызм
беларусь, бязвіз, грамадства, палітыка, літва, латвія, польшча, у свеце, турызм
Больш за 244 тысячы літоўцаў, палякаў і латышоў наведалі Беларусь па бязвізе
За апошнія два тыдні колькасць замежнікаў, якія наведалі Беларусь па бязвізе, вырасла на 22 тысячы чалавек.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Ужо больш за 244 тысячы жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы скарысталіся беларускім бязвізам, паведамілі ў панядзелак прадстаўнікі дзяржпагранкамітэта Беларусі.
"Больш за 244 тысячы замежнікаў наведалі Беларусь па "бязвізе", - паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, з 15 красавіка беларускім бязвізам скарысталіся 156 563 грамадзяніны Літвы, 61 448 грамадзян і 18 768 неграмадзян Латвіі.
Пачынаючы з 1 ліпеня бязвізавым рэжымам карысталіся таксама грамадзяне Польшчы, на дадзены момант Беларусь наведалі ўжо 7 582 палякі.
Раней, паводле звестак на 5 верасня, магчымасцю ўезду ў краіну без візы скарысталіся больш за 222 тысячы чалавек. Усяго за два тыдні іх колькасць вырасла на 22 тысячы.
Бязвізавым рэжымам да канца бягучага года могуць скарыстацца грамадзяне Польшчы, Літвы і Латвіі (а таксама тыя, хто мае статус неграмадзяніна Латвіі).
У Беларусь можна заехаць праз пункты пропуску. Наведваць краіну без візы дазваляецца неабмежаваную колькасць разоў, няма абмежаванняў і па перамяшчэннях.
Для перасячэння мяжы без візы з сабой трэба мець пашпарт, зялёную карту (пры руху на аўтамабілі), а таксама медыцынскую страхоўку.
З 28 мая ў Беларусі адменены ўсе каронавірусныя абмежаванні на ўезд для іншаземцаў: зараз для таго, каб трапіць у рэспубліку вынікі ПЦР-тэсту або пашпарт аб вакцынацыі не спатрэбяцца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь