https://bel.sputnik.by/20220919/pratsyagvae-khaladats-kal--kvaterakh-uklyuchats-atsyaplenne-1066972476.html
Працягвае халадаць: калі ў кватэрах уключаць ацяпленне?
Працягвае халадаць: калі ў кватэрах уключаць ацяпленне?
Sputnik Беларусь
У апошнія гады ацяпляльны сезон у Беларусі павялічыўся практычна на месяц: раней уключаюць цяпло і пазней выключаюць. 19.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-19T10:15+0300
2022-09-19T10:15+0300
2022-09-19T10:15+0300
беларусь
ацяпленне
надвор'е
жкг
жкг
тарыфы жкг
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102674/16/1026741689_0:175:1920:1255_1920x0_80_0_0_1f917ee6f7b4ab07807b6e082ef787ee.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Мясцовыя органы ўлады маюць права самастойна прызначаць ацяпляльны сезон адкрытым, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.Паводле яго інфармацыі, цяпер ужо 84 працэнты жылога фонду Беларусі гатова да пачатку ацяпляльнага сезона, гэта значыць, што на гэтыя дамы атрыманы пашпарты гатоўнасці. У Брэсцкай, Гомельскай абласцях і ў Мінску гэта гатоўнасць складае ўжо 100 працэнтаў, дадаў першы намеснік кіраўніка профільнага ведамства.Трубіла нагадаў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы самастойна аб'яўляюць ацяпляльны сезон адкрытым. У апошнія гады, паводле яго слоў, ён павялічыўся практычна на месяц - раней уключаюць ацяпленне, пазней выключаюць.Аб гатоўнасці сістэмы ЖКГТрубіла паведаміў, што ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі да пачатку ацяпляльнага сезона ўжо заменена 36 неэфектыўных котлаагрэгатаў, рэканструявана каля 40 кацельняў, да канца года мадэрнізуюць яшчэ 15. Але гэта, паводле слоў першага намесніка кіраўніка міністэрства, ніяк не паўплывае на пуск ацяплення, бо ёсць рэзервовыя катлы.Што да запасаў драўнянага паліва (а кацельні ў асноўным працуюць на мясцовых відах паліва), то нарыхтавана каля 1,9 мільёна шчыльных кубічных метраў паліўнай дранкі, гэта 119% ад плана.Трубіла лічыць, што сёлетні ацяпляльны сезон пройдзе ў штатным рэжыме. Паводле яго інфармацыі, у цэлым па Беларусі створана 865 аварыйных брыгад, ёсць 16 модульных перасовачных кацельняў, якія ў выпадку экстрэмальных умоў або выхаду са строю кацельні могуць быць аператыўна разгорнуты, і даць цяпло людзям.Таксама ёсць больш за 1 тысячу адзінак спецабсталявання аварыйных машын, якія ў любы час могуць выехаць на аварыю і ліквідаваць пашкоджанне.Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102674/16/1026741689_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_33fd914c44d2f091bce9bdb6a99427d8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, ацяпленне, надвор'е, жкг, жкг, тарыфы жкг
беларусь, ацяпленне, надвор'е, жкг, жкг, тарыфы жкг
Працягвае халадаць: калі ў кватэрах уключаць ацяпленне?
У апошнія гады ацяпляльны сезон у Беларусі павялічыўся практычна на месяц: раней уключаюць цяпло і пазней выключаюць.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Мясцовыя органы ўлады маюць права самастойна прызначаць ацяпляльны сезон адкрытым, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.
Паводле яго інфармацыі, цяпер ужо 84 працэнты жылога фонду Беларусі гатова да пачатку ацяпляльнага сезона, гэта значыць, што на гэтыя дамы атрыманы пашпарты гатоўнасці. У Брэсцкай, Гомельскай абласцях і ў Мінску гэта гатоўнасць складае ўжо 100 працэнтаў, дадаў першы намеснік кіраўніка профільнага ведамства.
Трубіла нагадаў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы самастойна аб'яўляюць ацяпляльны сезон адкрытым. У апошнія гады, паводле яго слоў, ён павялічыўся практычна на месяц - раней уключаюць ацяпленне, пазней выключаюць.
"Рашэнне падключыць дзіцячыя сады і школы да ацяплення будзе прынята на працягу аднаго дня, калі пяць дзён запар сярэднясутачная тэмпература будзе плюс 10 і ніжэй. Традыцыйна ацяпленне ўключаць у перыяд пасля першага кастрычніка", - праінфармаваў першы намеснік міністра.
Аб гатоўнасці сістэмы ЖКГ
Трубіла паведаміў, што ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі да пачатку ацяпляльнага сезона ўжо заменена 36 неэфектыўных котлаагрэгатаў, рэканструявана каля 40 кацельняў, да канца года мадэрнізуюць яшчэ 15. Але гэта, паводле слоў першага намесніка кіраўніка міністэрства, ніяк не паўплывае на пуск ацяплення, бо ёсць рэзервовыя катлы.
Што да запасаў драўнянага паліва (а кацельні ў асноўным працуюць на мясцовых відах паліва), то нарыхтавана каля 1,9 мільёна шчыльных кубічных метраў паліўнай дранкі, гэта 119% ад плана.
Трубіла лічыць, што сёлетні ацяпляльны сезон пройдзе ў штатным рэжыме. Паводле яго інфармацыі, у цэлым па Беларусі створана 865 аварыйных брыгад, ёсць 16 модульных перасовачных кацельняў, якія ў выпадку экстрэмальных умоў або выхаду са строю кацельні могуць быць аператыўна разгорнуты, і даць цяпло людзям.
Таксама ёсць больш за 1 тысячу адзінак спецабсталявання аварыйных машын, якія ў любы час могуць выехаць на аварыю і ліквідаваць пашкоджанне.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.