https://bel.sputnik.by/20220921/armya-ktaya-budze-rykhtavatstsa-da-dzelu--bayavykh-dzeyannyakh-1067091790.html
Армія Кітая будзе рыхтавацца да ўдзелу ў баявых дзеяннях
Армія Кітая будзе рыхтавацца да ўдзелу ў баявых дзеяннях
Sputnik Беларусь
У сераду ў Пекіне адбыўся семінар па нацыянальнай абароне і ваеннай рэформе з удзелам членаў Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая. 21.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-21T17:26+0300
2022-09-21T17:26+0300
2022-09-21T17:26+0300
кнр
бяспека
у свеце
нвак
кітай
сі цзіньпін
пекін
абарона
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/15/1067089730_0:0:2501:1407_1920x0_80_0_0_b50d45b5c2d6ce88ead5b4d2393c97a4.jpg
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) павінна засяродзіцца на падрыхтоўцы да ўдзелу ў сапраўдных баявых дзеяннях, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.Як праінфармавала Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, у сераду ў Пекіне прайшоў семінар па нацабароне і вайсковай рэформе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая. Старшыня КНР Сі Цзіньпін, які ўзначальвае таксама Цэнтральны ваенны савет краіны, накіраваў удзельнікам семінара свае ўказанні.Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, УС Кітая павінны "засяродзіцца на падрыхтоўцы да ўдзелу ў сапраўдных баявых дзеяннях".Сі Цзіньпін таксама заявіў, што нельга адхіляцца ад мэт, вызначаных у рамках ваеннай рэформы.Ваенная рэформа НВАКАб тым, што ўзброеныя сілы Кітая будуць значна пераўтвораны, улады краіны заявілі яшчэ ў 2015 годзе. У планах Сі Цзіньпіна – стварыць ультрасучасную армію, здольную пры неабходнасці даць адпор любому ворагу.Пачатак рэформ у НВАК адзначыўся стварэннем ракетных войск стратэгічнага прызначэння. Сёння яны разам з сухапутнымі, ваенна-паветранымі, ваенна-марскімі сіламі і Народнай узброенай паліцыяй КНР складаюць УС краіны.Старшыня КНР у 2017 годзе на адкрыцці 19-га з’езда Кампартыі Кітая заявіў, што мадэрнізацыя арміі павінна завяршыцца да 2035 года, а да 2050-га НВАК павінна ператварыцца ва ўзброеныя сілы перадавога сусветнага ўзроўню.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
кнр
кітай
пекін
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/15/1067089730_23:0:2246:1667_1920x0_80_0_0_273cc473601504789707b65a46e7d194.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кнр, бяспека, у свеце, нвак, кітай, сі цзіньпін, пекін, абарона, палітыка
кнр, бяспека, у свеце, нвак, кітай, сі цзіньпін, пекін, абарона, палітыка
Армія Кітая будзе рыхтавацца да ўдзелу ў баявых дзеяннях
У сераду ў Пекіне адбыўся семінар па нацыянальнай абароне і ваеннай рэформе з удзелам членаў Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) павінна засяродзіцца на падрыхтоўцы да ўдзелу ў сапраўдных баявых дзеяннях, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Як праінфармавала Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, у сераду ў Пекіне прайшоў семінар па нацабароне і вайсковай рэформе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая. Старшыня КНР Сі Цзіньпін, які ўзначальвае таксама Цэнтральны ваенны савет краіны, накіраваў удзельнікам семінара свае ўказанні.
Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, УС Кітая павінны "засяродзіцца на падрыхтоўцы да ўдзелу ў сапраўдных баявых дзеяннях".
Сі Цзіньпін таксама заявіў, што нельга адхіляцца ад мэт, вызначаных у рамках ваеннай рэформы.
Аб тым, што ўзброеныя сілы Кітая будуць значна пераўтвораны, улады краіны заявілі яшчэ ў 2015 годзе. У планах Сі Цзіньпіна – стварыць ультрасучасную армію, здольную пры неабходнасці даць адпор любому ворагу.
Пачатак рэформ у НВАК адзначыўся стварэннем ракетных войск стратэгічнага прызначэння. Сёння яны разам з сухапутнымі, ваенна-паветранымі, ваенна-марскімі сіламі і Народнай узброенай паліцыяй КНР складаюць УС краіны.
Старшыня КНР у 2017 годзе на адкрыцці 19-га з’езда Кампартыі Кітая заявіў, што мадэрнізацыя арміі павінна завяршыцца да 2035 года, а да 2050-га НВАК павінна ператварыцца ва ўзброеныя сілы перадавога сусветнага ўзроўню.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Экспансія НАТА на ўсход пагражае глабальнай бяспецы, заявілі ў Пекіне