Расія ваюе не столькі з Украінай, колькі з калектыўным Захадам – Шайгу
09:45 21.09.2022 (абноўлена: 10:53 21.09.2022)
© Пресс-служба Минобороны РФ
/ Падпісацца
Больш за 150 заходніх ваенных спецыялістаў сядзяць у Кіеве, гэта фактычна камандаванне, заявіў кіраўнік Мінабароны РФ.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Расія ваюе не колькі з Украінай, колькі з калектыўным Захадам. Пра гэта заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Ён падкрэсліў, што ва Украіне скончылася свая зброя, якая засталася з савецкіх часоў, і многія еўрапейскія краіны пачалі пастаўляць ім уласны арсенал. Паводле яго слоў, яны "вычысцілі ўсё, што ў іх было, усе склады і старанна іх падмялі", перадаўшы зброю Украіне.
"Тут, натуральна, не магу не зрабіць акцэнт, што мы на сённяшні дзень ваюем ужо не столькі з Украінай, украінскай арміяй, колькі з калектыўным Захадам", - сказаў Шайгу падчас звароту на ТБ.
"Калі мы гаворым аб гэтым, то не толькі маем на ўвазе тое ўзбраенне, якое пастаўляецца ў вялікіх аб’ёмах, але і, вядома, аб сістэмах, якія ёсць. Гэта сістэмы сувязі, сістэмы апрацоўкі інфармацыі", - дадаў Шайгу.
Міністр адзначыў, што Расія пастаянна выводзіць са строю зброю, якая пастаўляецца Украіне, і ўжо прыйшоў час, калі РФ ваюе з калектыўным Захадам і НАТА. Ён таксама ўдакладніў, што супраць Расіі сёння працуюць больш за 70 ваенных і звыш 200 грамадзянскіх спадарожнікаў Паўночнаатлантычнага альянсу.
Сяргей Шайгу таксама звярнуў увагу на тое, што УСУ ўсё часцей выкарыстоўваюць заходняе ўзбраенне для ўдараў па грамадзянскім насельніцтве і інфраструктуры. Мінабароны РФ назірае гэтыя факты "амаль кожны дзень".
"Літаральна ўчора (20 верасня - Sputnik) загінулі мірныя грамадзяне ад удару такой зброі, і гэта ўжо не першая гібель. Б’юць па бальніцах і па месцах вялікай колькасці людзей", - дадаў ён.
З гонарам і годнасцю
Міністр абароны РФ падсумаваў, што галоўная задача спецыяльнай ваеннай аперацыі выконваецца, расійскія ваенныя і саюзныя войскі робяць усё, каб яна была вырашана. Ён таксама канстатаваў, што вайскоўцы УС РФ, ДНР і ЛНР, а таксама добраахвотнікі з гонарам выконваюць баявую працу ў зоне СВА.
"Ідзе вялікая цяжкая баявая работа, якую выконваюць з гонарам нашы ваеннаслужачыя, ваеннаслужачыя Луганскай і Данецкай Народных Рэспублік, іншыя падраздзяленні, добраахвотнікі, якія ўдзельнічаюць у гэтай аперацыі", - рэзюміраваў Шайгу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Выступленне міністра абароны РФ Сяргея Шайгу
Пяскоў: ідэю Кадырава аб самамабілізацыі павінны ацэньваць у Мінабароны
Пуцін хоча хутчэй скончыць канфлікт ва Украіне, заявіў Эрдаган
Пуцін: трэба ў кароткія тэрміны забяспечыць пастаўкі ўзбраення ў войскі